ІСАІ 34:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кіраўнікоў ейных ня будзе там, і не абвесьцяць валадарства, і ўсе князі ейныя будуць нічым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нікога не застанецца там са знакамітых яе, каго можна было б заклікаць на царства, і ўсе князі яе будуць нішто. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вяльможаў яго не застанецца, і не абвесцяць яны царства, ды ўсе князі яго будуць ні на што. |
якое не забраў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, калі павёў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх шляхетных Юды і Ерусаліму.
І забіў валадар Бабілонскі сыноў Сэдэкіі ў Рыўлі на вачах ягоных, і ўсіх магнатаў Юды забіў валадар Бабілонскі.
І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
Дык адносна ежы, ахвяраванай ідалам, мы ведаем, што ідал у сьвеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Аднаго.
Я стаўся неразумным, хвалячыся; вы мяне змусілі. Бо трэба было, каб я вамі быў адрэкамэндаваны, бо ні ў чым я ня горшы за найпаважнейшых апосталаў, хоць я і нішто.