І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сьляпых, [звольненыя] ад туману і цемры, убачаць,
ІСАІ 32:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ня будуць заплюшчаныя вочы тых, якія бачаць, а вушы тых, якія слухаюць, будуць чуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вочы відушчых ня будуць заплюшчвацца, і вушы чуйных будуць слухаць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вочы тых, хто глядзяць, не будуць прыслеплены, а вушы тых, хто слухаюць, будуць пільна прыслухоўвацца. |
І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сьляпых, [звольненыя] ад туману і цемры, убачаць,
І тыя, якія блукаюць духам, пазнаюць разуменьне, а тыя, якія наракаюць, навучацца розуму».
І будзе сьвятло месяца як сьвятло сонца, а сьвятло сонца будзе сямікроць [ясьнейшае], чым сьвятло сямі дзён, у дзень, калі ГОСПАД перавяжа раны народу Свайго і загоіць сінякі ад удараў Сваіх.
І Я павяду сьляпых па шляху, якога ня ведаюць, і па сьцежках, якіх ня ведаюць, дам ім хадзіць. І перамяню цемру перад абліччам іхнім у сьвятло, і крывыя шляхі выпрастую. Гэтыя ўсе словы Я споўню і не пакіну іх.
І ня будзе вучыць больш чалавек бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнайце ГОСПАДА”, бо ўсе, ад найменшага з іх да найбольшага, будуць ведаць Мяне, кажа ГОСПАД, бо Я прабачу беззаконьні іхнія, і пра грахі іхнія ня буду больш узгадваць.
А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Бо вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім ня дадзена.
І надзвычай дзівіліся, кажучы: «Усё добра зрабіў, і глухім робіць, каб чулі, і нямым, каб гаварылі».
каб адчыніць вочы іхнія, зьвярнуць ад цемры да сьвятла і ад улады шатана да Бога, каб праз веру ў Мяне атрымалі адпушчэньне грахоў і жэрабя сярод асьвечаных”.
Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.