І ён сказаў: «Скіньце яе!» І скінулі яе, і крывёй ейнаю залілася сьцяна і коні, якія тапталі яе.
ІСАІ 28:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нагамі будзе патаптана карона пыхлівасьці п’яніцаў Эфраіма. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нагамі топчацца вянок ганарыстасьці п'яных Яфрэмлянаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нагамі патаптаны будзе вянец пыхі п’яніцаў Эфраіма; |
І ён сказаў: «Скіньце яе!» І скінулі яе, і крывёй ейнаю залілася сьцяна і коні, якія тапталі яе.
Бо супачыне рука ГОСПАДА на гары гэтай, а Мааў будзе стаптаны на месцы сваім, як топчуць салому ў гной.
Гора кароне пыхлівасьці п’яніцаў Эфраіма, зьвялай кветцы слаўнай аздобы ягонай, якая [расьце] на вяршыні даліны ўрадлівай, ап’янеўшы ад віна!
І будзе разарваны запавет ваш са сьмерцю, і дамова вашая з адхланьню не ўтрымаецца. Калі пройдзе біч навалы [ворагаў], будзеце імі стаптаныя.
Гора тым, якія, устаўшы рана, шукаюць сікеру, якія п’юць аж да вечара, каб віно разагравала іх.
«Я Сам таптаў у тоўчні і не было з народаў нікога са Мною. Я таптаў іх у гневе Маім, таптаў іх у абурэньні Маім. Сок апырскаў шаты Мае, і папляміў Мне ўсё адзеньне Маё.
і даведаецца яго ўвесь народ; Эфраім і жыхары Самарыі, якія з пыхаю і ганарлівасьцю сэрца кажуць:
Госпад сапхнуў усіх дужых сярод мяне, склікаў грамаду супраць мяне, каб струшчыць юнакоў маіх; як у тоўчні, стаптаў Госпад дзяўчыну, дачку Юды.
І я пачуў аднаго сьвятога, які прамаўляў, і сказаў іншы сьвяты да таго, які прамаўляў: “Як доўга будзе [паказанае ў] відзежы пра заўсёдную ахвяру і правіну спусташэньня, [як доўга] сьвятыня і войска будуць аддадзены на патаптаньне?”
Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары варты той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?
а панадворак, які звонку бажніцы, пакінь звонку і ня мерай яго, бо ён дадзены паганам, і горад сьвяты яны будуць таптаць сорак два месяцы.