Сэрца маё крычыць пра Мааў, уцекачы ягоныя [ідуць] аж да Цаару, да Эглят-Шэлішыі, на ўзвышша Люхіт з плачам узыходзяць, бо на шляху ў Харанаім падымецца крык загубы!
ІСАІ 16:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля таго ўнутранасьці мае стогнуць, як гусьлі, дзеля Маава, і нутро маё — дзеля Кір-Харэсу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму нутроба мая стогне па Мааве, як арфа, і сэрца маё - па Кірхарэшэце. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго нутро маё стогне дзеля Мааба, як цытра, і ўлонне маё — дзеля Кірхарэса. |
Сэрца маё крычыць пра Мааў, уцекачы ягоныя [ідуць] аж да Цаару, да Эглят-Шэлішыі, на ўзвышша Люхіт з плачам узыходзяць, бо на шляху ў Харанаім падымецца крык загубы!
Дзеля гэтага дрыжаньнем напоўніліся сьцёгны мае, ахапілі мяне болі, як болі той, што нараджае. Я агаломшаны ад таго, што чую, і ў трымценьні ад таго, што бачу.
Глянь з неба і пабач з Сялібы сьвятасьці Тваёй і велічы Тваёй! Дзе рэўнасьць Твая і магутнасьць Твая? Узрушанасьці нутра Твайго і ласкавасьці Тваёй да мяне ня стрымлівай.
Ці ты, Эфраім, не дарагі сын для Мяне і ці не дзіцё любае? Бо колькі разоў прамаўляю супраць яго, заўжды, памятаючы, памятаю яго. Таму хвалюецца ўнутранасьць Мая дзеля яго, і, літуючыся, зьлітуюся над ім, кажа ГОСПАД.
“Улоньне маё, улоньне маё! Я качаюся ад болю! Сьцены сэрца майго! Трапеча ў-ва мне сэрца маё! Не магу маўчаць, бо гук трубы чуе душа мая, гармідар ваенны”.
Дзеля таго Я галашу дзеля Мааву, і дзеля ўсяго Мааву лямантую, і бядую дзеля людзей Кір-Хэрэсу.
Дзеля гэтага сэрца Маё дзеля Мааву як жалейка стогне, і дзеля людзей Кір-Хэрэсу як жалейка стогне, бо ўсё, што яны сабралі, прапала.
Глянь, ГОСПАДЗЕ, бо цесна мне, унутранасьць мая скорчылася, сэрца маё пераварочваецца ў-ва мне, бо бунтуючыся, я збунтавалася; звонку меч забірае дзяцей, а ў доме — сьмерць.
Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.
Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,