ІСАІ 10:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці ж не зраблю таго самага зь Ерусалімам і рэзьбамі яго, што зрабіў з Самарыяй ды ідаламі яе? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ці ж не так зрабіў я Самарыі і ідалам яе, ці ж не так зраблю і Ерузаліму і яго ідалам?”» |
І напоўнілася зямля ягоная ідаламі, і ён пакланяецца творам рук сваіх, таму, што зрабілі пальцы ягоныя.
ГОСПАДЗЕ, Божа наш, іншыя гаспадары, а ня Ты, панавалі над намі, але мы толькі Цябе і імя Тваё ўзгадваем.
Толькі няхай вас не падманвае Эзэкія, кажучы: “ГОСПАД выратуе нас”. Ці ж богі народаў выратавалі кожны зямлю сваю ад рукі валадара Асірыі?
У агонь яны кінулі багоў іхніх, бо яны не былі багамі, але творамі рук чалавечых, дрэвам і камянём, і зьнішчылі іх.
Твая сястра старэйшая — Самарыя, яна і дочкі ейныя жывуць налева ад цябе, а твая малодшая сястра, якая разам з дочкамі сваімі жыла направа ад цябе, — Садом.