і пры ахвярах цэласпаленьня для ГОСПАДА ў суботы, у маладзік і ў сьвяты, у ліку, паводле парадку, вызначанага ім, назаўсёды перад абліччам ГОСПАДА,
ІСАІ 1:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Брыдзіцца душа Мая сьвятамі маладзіка і ўрачыстасьцямі вашымі. Яны сталіся Мне цяжарам, Я мучуся, іх пераносячы! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Навамесяцы вашыя і сьвяты вашыя ненавідзіць душа Мая; яны цяжкія Мне; Мне цяжка іх несьці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) брыдзіцца душа Мая вашымі святамі маладзіка і ўрачыстасцямі. Сталіся яны Мне цяжарам, мучуся, іх пераносячы! |
і пры ахвярах цэласпаленьня для ГОСПАДА ў суботы, у маладзік і ў сьвяты, у ліку, паводле парадку, вызначанага ім, назаўсёды перад абліччам ГОСПАДА,
Гора [табе], Арыэль, Арыэль, горад, у якім разлажыўся табарам Давід! Дадайце год да году, і ўрачыстасьці няхай скончаць свой кругабег.
І Я прыцісну Арыэля, і станецца смутак і стогн, і ён станецца для Мяне як вогнішча Божае.
Не купляў ты Мне пахкага трысьнёгу за срэбра і тлустасьцю ахвяраў тваіх не насычаў Мяне. Але ты турбаваў Мяне грахамі тваімі і мучыў Мяне беззаконьнямі тваімі.
Бо Я, ГОСПАД, люблю суд і ненавіджу рабунак і крыўду; і Я дам ім нагароду паводле праўды, і запавет вечны заключу з імі.
І станецца, што з маладзіка ў маладзік, з суботы ў суботу будзе прыходзіць кожнае цела, каб пакланіцца перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД.
І сказаў [Ісая]: «Слухайце, дом Давіда! Ці ж мала вам быць цяжарам для людзей, што вы таксама абцяжарваеце Бога майго?
І спыню ўсю радасьць яе, і сьвяты яе, і маладзікі яе, і суботы яе, і ўсе ўрачыстасьці яе.
Яны здрадзілі ГОСПАДУ, бо сыноў чужых нарадзілі. Цяпер пажарэ іх маладзік разам з часткамі [спадчыны] іхняй.
Я ненавіджу, Я грэбую сьвятамі і не адчуваю паху прыемнага на ўрачыстых сходах вашых.
І я прыбраў трох пастухоў за адзін месяц, і адвярнулася душа мая ад іх, і таксама душа іхняя грэбуе мною.
Вы стамілі ГОСПАДА словамі вашымі, і вы кажаце: «Чым мы стамілі?» Размовамі вашымі: «Кожны, хто робіць ліха — добры ў вачах ГОСПАДА, і Ён мае ўпадабаньне ў іх», альбо: «Дзе Бог суду?»