І паслаў Бог анёла ў Ерусалім, каб нішчыць яго. І, калі ён нішчыў, глянуў ГОСПАД, і пашкадаваў, што [адбываецца] ліха, і сказаў анёлу нішчыцелю: «Досыць ужо! Стрымай руку тваю». А анёл ГОСПАДА стаяў каля току Арнана Евусэя.
ЁНЫ 3:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злога шляху свайго, і пашкадаваў Бог пра ліха, пра якое сказаў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў Бог дзеі іхнія, што яны зьвярнулі ад ліхога шляху свайго, і пашкадаваў Бог за бедства, пра якое сказаў, што навядзе на іх, і не навёў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўбачыў Бог паводзіны іх, што адвярнуліся яны ад дарогі сваёй ліхой, і злітаваўся Бог дзеля кары, якую прадказаў быў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў. |
І паслаў Бог анёла ў Ерусалім, каб нішчыць яго. І, калі ён нішчыў, глянуў ГОСПАД, і пашкадаваў, што [адбываецца] ліха, і сказаў анёлу нішчыцелю: «Досыць ужо! Стрымай руку тваю». А анёл ГОСПАДА стаяў каля току Арнана Евусэя.
Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.
Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.
Часам Я прамоўлю адносна народу і валадарства, што Я выкарчую і павалю, і зьнішчу яго.
Але калі народ гэты, супраць якога Я прамаўляў, адвернецца ад ліхоты сваёй, Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў учыніць для яго.
Можа, пачуе дом Юды пра ўсё ліха, якое Я маю намер учыніць ім, і адвернецца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я прабачу беззаконьні іхнія і грахі іхнія».
Калі, жывучы, будзеце жыць далей у зямлі гэтай, Я адбудую вас, а ня зьнішчу, і насаджу вас, а ня вырву, бо Я шкадую адносна ліха, якое Я зрабіў вам.
І разьдзірайце сэрца вашае, а не адзеньні вашыя, і навярніцеся да ГОСПАДА, Бога вашага, бо Ён ласкавы і спагадлівы, павольны да гневу і вельмі міласэрны, і шкадуе ў нядолі.
А Я ці ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага гораду вялікага, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»
І маліўся ён да ГОСПАДА, і казаў: «Прашу Цябе, ГОСПАДЗЕ, ці ня гэткае было слова маё, калі яшчэ я быў у зямлі сваёй? Дзеля гэтага я загадзя ўцёк у Таршыш, бо я ведаў, што Ты — Бог літасьцівы і спагадлівы, павольны да гневу і міласэрны, і шкадуеш [рабіць] зло.
Нініўцы ўстануць на суд з пакаленьнем гэтым і асудзяць яго, бо яны навярнуліся праз пропаведзь Ёны, і вось, тут большы за Ёну.
І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.