Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


Падкатэгорыя

Чарадзейства і духоўныя падманыАфра-кубінскія рэлігійныя традыцыіАстралогія і прадказанні будучыніАдмова ад эзатэрыкіБожае асуджэнне ідалапаклонстваБоская сіла супраць магііНебяспека акультных практыкАшуканства духаў і медыумаўВыклік духаўЗнішчэнне ідалаў і святыньІлжывыя прарокі і іх падманыСупраціўленне чарамАдмова ад цёмнай магііАдмова ад ідалапаклонства: чаму гэта важна?Чым небяспечныя загаворы і чарыВера ў Бога, а не ў ідалаўЗабарона акультных практыкАшуканства варажбітак і гараскопаўБожы суд над ідаламіБожае слова супраць чараўніцтваЗабабоны і памылковыя ўяўленніАбрады ідалапаклонстваЗабабоны ў жыцціАдмова ад ідалапаклонстваТайныя веды і практыкіВызваленне ад духоўных путаўАшуканства спірытызмуВыкрыццё ідалаўКульт духаў: падман і хлусняЗабабоны: шкода амулетаўВызваленне ад магііХлусня варажбыАбрады Сантэрыі

103 Вершы пра разбурэнне ідалаў і ахвярнікаў

103 Вершы пра разбурэнне ідалаў і ахвярнікаў


ДРУГІ ЗАКОН 12:2-3

Зьнішчэньнем зьнішчыце ўсе месцы, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім на гарах высокіх, на ўзгорках і пад кожным дрэвам зялёным. Калі пашырыць ГОСПАД, Бог твой, межы твае, як Ён сказаў табе, і ты скажаш: "Хачу есьці мяса", калі зажадае душа твая есьці мяса, паводле прагненьня душы тваёй еш мяса. Калі месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там зьмя­сьціць імя Сваё, будзе далёка ад цябе, тады забі вала твайго і авечку тваю, якіх даў табе ГОСПАД, як я загадаў табе, і еш у брамах тваіх паводле прагненьня душы тваёй. Як ясьцё сарну і аленя, так іх еш; чысты, і нячысты нароўні могуць гэта есьці. Толькі будзь моцны, каб ня еў ты крыві; бо кроў ёсьць душа, і ты ня будзеш есьці душу разам з мясам. Ня будзеш есьці яе, але вылі яе на зямлю, як ваду. Ня будзеш есьці яе, каб было добра табе і сынам тваім пасьля цябе, калі будзеш рабіць тое, што слушна ў вачах ГОСПАДА. Але тое, што пасьвяціў ты і шлюбаваў ГОСПАДУ, вазьмі і занясі на тое месца, якое выбраў ГОСПАД. І ахвяруеш цэласпаленьні твае, мяса і кроў, на ахвярніку ГОСПАДА, Бога твайго; і кроў ахвяраў тваіх выльеш на ахвярніку ГОСПАДА, Бога твайго, а мяса зьясі. Захоўвай і слухай усе словы гэтыя, якія я загадваю табе, каб было добра табе і сынам тваім пасьля цябе на вякі, калі будзеш рабіць тое, што добрае і што слушнае ў вачах ГОСПАДА, Бога твайго. Калі ГОСПАД, Бог твой, выганіць перад табою народы, да якіх ты ідзеш, каб завалодаць імі, і ты завалодаеш імі, і абжывешся на зямлі іхняй, Зруйнуйце ахвярнікі іхнія, скрышыце слупы іхнія, агнём спаліце астартаў іхніх, і паразь­бівайце выявы багоў іхніх, і сатрыце імёны іхнія з месца гэтага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 13:12-16

Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія ГОСПАД, Бог твой, дае табе на пражываньне, як нехта кажа: “Выйшлі з асяродзьдзя твайго людзі, сыны Бэліяла, і яны зводзяць жыхароў гораду свайго, кажучы: "Хадзем і будзем служыць багам чужым, якіх ня ведаеце"”, — тады распытай, і дасьледуй, і добра правер. І вось, праўду гаворыць слова гэтае і такую брыдоту робяць у асяродзьдзі тваім. Тады, забіваючы, забі вострывам мяча жыхароў гораду гэтага і аддай закляцьцю яго і ўсё, што ў ім; і жывёлу ягоную [заб'еш] вострывам мяча. А ўсю здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы і спалі агнём горад і ўсю здабычы дашчэнту для ГОСПАДА, Бога твайго, і будзе ён у руінах на вякі, і не адбудуецца болей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:4-5

І загадаў валадар Хількіі, вялікамі сьвятару, і іншым сьвятарам, і вартаўнікам парогаў, каб выкінулі са Сьвятыні ГОСПАДА ўсе рэчы, зробленыя для Баала, і для Астарты, і для ўсяго войска нябеснага. І ён спаліў усё гэта па-за Ерусалімам у даліне Кедрону, а попел іхні занёс у Бэтэль. І прыбраў ён службітаў паганскіх, якіх паставілі валадары Юды, і якія кадзілі на ўзгорках у гарадах Юды і ў ваколіцах Ерусаліму, і якія кадзілі Баалу, сонцу, месяцу, сузор’ям і ўсяму войску нябеснаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:17

Павернуцца назад і засаромяцца сорамам тыя, якія спадзяваліся на ідалаў, якія казалі балванам: «Вы — богі нашыя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 15:13

І нават маці сваю Мааху ён пазбавіў годнасьці валадаркі за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І Аса пасек ідала ейнага, і спаліў каля ручая Кедрон.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 51:52

Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я наведаю ідалаў ягоных, і на ўсёй зямлі ягонай будуць стагнаць параненыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 17:7-8

У той дзень будзе ўглядацца чалавек на Таго, Хто зрабіў яго, і вочы ягоныя будуць глядзець на Сьвятога Ізраіля. І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 16:32

І паставіў ён ахвярнік Баалу ў доме Баала, які пабудаваў у Самарыі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:11

І прыбраў коней, якіх валадары Юды пасьвячалі сонцу, ад уваходу ў Дом ГОСПАДА каля жытла Натан-Мэлеха, эўнуха, якое на панадворку, і спаліў агнём калясьніцы сонца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:3

Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 4:23-24

Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць агонь зьнішчальны, Бог зайздросны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 24:23

І Егошуа сказаў: «Цяпер выкіньце багоў чужых, якія сярод вас, і прыхіліце сэрцы вашыя да ГОСПАДА, Бога Ізраіля».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 14:3

І прыбраў ён ахвярнікі чужых [багоў], і ўзгоркі, і разьбіў слупы, і пасьсякаў [сьвятыя] гаі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 78:58

І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі раздражнялі Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 16:18

І Я перш за ўсё аднагароджу ім падвойна за беззаконьне іхняе і за грэх іхні, за тое, што яны апаганілі зямлю Маю трупамі брыдоты сваёй і агідай сваёй напоўнілі спадчыну Маю».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 21:11

«За тое, што Манаса, валадар Юды, робіць брыдоты, горшыя, чым усё, яшто рабілі Амарэйцы перад ім, і ўвёў у грэх нават Юду ідаламі сваімі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 44:9

Усе разьбяры ідалаў — марнота; і ўлюблёныя [ідалы] іхнія не прыносяць ім карысьці, і яны [самі] сьведкі [гэтага]. Яны ня бачаць, і ня ведаюць [нічога], і таму будуць асаромленыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 50:2

«Паведаміце сярод народаў і абвяшчайце, узьніміце сьцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Здабыты Бабілон! Асаромлены Бэль! Зламаны Мэрадах! Асаромлены балваны іхнія, паразьбіваныя ідалы іхнія!”

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 11:5-7

І стаў Салямон хадзіць за Астартай, багіняй Сідонцаў, і за Мількомам, брыдотай Аманянаў. І рабіў Салямон ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і ня быў цалкам з ГОСПАДАМ як Давід, бацька ягоны. І тады пабудаваў Салямон ахвярнік для Кемоша, брыдоты Мааўскай, на гары насуп­раць Ерусаліму, і для Малек, брыдоты сыноў Амона.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:20

У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якія зрабіў сабе, каб пакланяцца ім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 20:8

Але яны збунтаваліся і не хацелі слухаць Мяне. Не адкінулі брыдоту з вачэй сваіх і не пакінулі ідалаў Эгіпецкіх. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх і заспакою гнеў Мой на іх пасярод зямлі Эгіпецкай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 10:14

Кожны чалавек бяз веданьня — дурны, будзе асаромлены кожны залатар, [які робіць] ідала, бо тое, што зрабіў, падман, і няма духа ў іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 6:6

У-ва ўсіх месцах пражываньня вашага гарады будуць зруйнаваныя, узгоркі зьнішчаныя, ахвярнікі вашыя будуць апаганеныя і зруйнаваныя, ідалы вашыя паразьбіваныя і панішчаныя, а слупы вашыя паламаныя, і згінуць усе справы вашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
СУДЗЬДЗЯЎ 2:13

І яны пакінулі ГОСПАДА, і служылі Баалу і Астарце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 46:1

Упаў Бэль, сагнуўся Нэво. Сталіся ідалы іхнія для зьвяроў і для скаціны. Тое, што насілі вы [на руках], палажылі як цяжар на змучаную [жывёлу].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 51:18

Марнота яны, праца, сьмеху вартая. У час наведваньня іхняга яны загінуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
СУДЗЬДЗЯЎ 6:25

У тую ноч сказаў ГОСПАД [Гідэону]: «Вазьмі бычка са [статку] бацькі твайго і другога бычка, сямігадовага, і развалі ахвярнік Баала, які ў бацькі твайго, і сьсячы сьвятое дрэва, якое каля [ахвярніка],

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 2:28

Дзе богі твае, якіх ты для сябе зрабіў? Няхай яны ўстануць, каб ратаваць цябе ў час гора твайго. Бо які лік гарадоў тваіх, столькі багоў тваіх, Юда!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:6

У рукі Твае аддаю я дух мой; Ты выбавіў мяне, ГОСПАДЗЕ, Бог праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 10:5

Яны — як пудзіла на гародзе, яны не гавораць і, носячы, носяць іх, бо ня ходзяць яны. Ня бойцеся іх, бо ня могуць яны рабіць ані ліхое, ані добрае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 10:11

Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 44:15

І будзе [гэта] для чалавека на саграваньне, і ён бярэ [частку] з іх, і грэецца, і распаліць [агонь], і пячэ хлеб. А з рэшты робіць бога і пакланяецца [яму], робіць ідала і кленчыць перад ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 7:3

І сказаў Самуэль усяму дому Ізраіля: «Калі хочаце навярнуцца ўсім сэрцам да ГОСПАДА, выкіньце спасярод сябе ўсіх багоў чужых і Астарту, і прыхіліце сэрцы свае да ГОСПАДА, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук Філістынцаў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 8:10

І я ўвайшоў і глядзеў, і вось, усякія выявы паўзуноў і жывёлаў агідных і ўсе ідалы дому Ізраіля намаляваныя ўсюды кругом на сьцяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:16

І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, ты засьнеш з бацькамі тваімі, а народ гэты паўстане, і будзе чужаложыць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакіне ён Мяне, і парушыць запавет Мой, які Я заключыў з ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:36

і служылі ідалам іхнім, і яны сталіся для іх пасткаю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 16:36

Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ты выяўляла юрлівасьць тваю, і адкрывала голасьць тваю, і распусьнічала з усімі палюбоўнікамі тваімі, з усімі брыдотнымі ідаламі тваімі, і за кроў сыноў тваіх, якіх ты складала ў ахвяру для іх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:5

Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:24

І таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі духаў памерлых, і варажбітоў, і [зьніш­чыў] тэрафімаў, ідалаў і ўсе брыдоты, якія былі бачаныя ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:4

Памножацца прыкрасьці ў тых, якія сьпяшаюцца за [богам] чужым; я ня буду выліваць ахвяры іхняй крывавай, ані імёнаў іхніх ня буду браць у вусны мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:14

І ўсталі, і павалілі ахвярнікі, якія [былі] ў Ерусаліме, і ўсе [ахвярнікі] каджэньня павалілі і кінулі ў ручай Кедрон.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:29

Бо сорамна будзе вам дзеля дуброваў, якія вам падабаюцца, у ганьбе будзеце дзеля садоў, якія вы сабе выбралі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 23:49

І пакладуць яны на вас распусту вашую, і будзеце насіць грахі ідалаў вашых, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 48:11

Дзеля Сябе, дзеля Сябе Самога Я раблю [гэта], каб не было зьняважана [імя Маё]. І славы Маёй Я не аддам другому.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 97:7

Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:15-16

І таксама ахвярнік, які ў Бэтэлі, узгорак, зроблены Ерабаамам, сынам Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, таксама ахвярнік гэты і ўзгорак разваліў, і спаліў, і сьцёр у пыл, і спаліў Астарту. І глянуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там [былі] на гары, і паслаў, і загадаў узяць косткі з магілаў, і спаліў іх на ахвярніку, і апаганіў яго паводле слова ГОСПАДА, якое абвясьціў чалавек Божы, што абвяшчаў падзеі гэтыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АСІІ 13:2

А цяпер павялічваюць грэх і робяць сабе літыя выявы са срэбра свайго, ідалаў паводле разуменьня свайго. Гэта ўсё ў іх выраб разьбярскі. Яны кажуць: «Людзі, якія складаюць ахвяры, няхай цалуюць цяля».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 34:13

Але ахвярнікі іхнія скрышыце, і слупы іхнія паламіце, і гаі іхнія высячыце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:1

І калі ўсё гэта скончылася, выйшаў увесь Ізраіль, які знаходзіўся [там], у гарады Юды, і пабілі слупы, і пасеклі астартаў, і разбурылі ўзвышшы і ахвярнікі ў-ва ўсім Юдзе і Бэн’яміне, у Эфраіме і Манасе, аж да канца. І вярнуліся ўсе сыны Ізраіля кожны да ўласнасьці сваёй, у горад свой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:32-33

Не заключай запавету ані з імі, ані з багамі іхнімі. Няхай не жывуць яны ў зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супраць Мяне; бо калі ты будзеш служыць багам іхнім, гэта станецца для цябе пасткаю».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:18

і ідалы цалкам зьнікнуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АСІІ 10:2

Падзеленае сэрца іхняе, цяпер яны вінаватыя. Ён пакрышыць ахвярнікі іхнія і зьнішчыць слупы іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 18:40

І сказаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» І схапілі іх, і завёў іх Ільля да ручая Кішон, і там пазабіваў іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:13

I ўсё, што Я сказаў вам, захоўвайце, і імя багоў іншых ня ўзгадвайце, няхай ня будзе чуваць [яго] з вуснаў тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 8:19

Вось, голас ляманту дачкі народу Майго з зямлі далёкай: “Няўжо няма ГОСПАДА на Сыёне? Няўжо няма ў ім валадара Ягонага?” Навошта яны зьневажалі Мяне ідаламі сваімі, марнымі [багамі] чужымі?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:23

Не рабіце побач са Мною багоў срэбных, і багоў залатых не рабіце сабе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 4:16-18

каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, выявы ў выгля­дзе мужчыны або жанчыны, або ў выглядзе нейкай жывёлы, якая на зямлі, або ў выглядзе птушкі, якая лётае ў небе, або ў выглядзе нейкага паўзуна, які рухаецца па зямлі, або ў выглядзе рыбы, якая плавае ў вадзе ніжэй зямлі;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 7:25

Выявы багоў іхніх спаліш агнём. Не пажадай срэбра і золата, якое на іх, і не бяры сабе, каб яно не зьвяло цябе, бо гэта брыдота для ГОСПАДА, Бога твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 6:4

і будуць зруйнаваныя ахвярнікі вашыя і паразьбіваныя слупы вашыя, і Я кіну забітых вашых перад ідаламі вашымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 18:4

Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 7:5

Але так маеце зрабіць з імі: ахвярнікі іхнія разбурыце, слупы іхнія скрышыце, астартаў іхніх пасячыце, а статуі спаліце агнём.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 12:3

Зруйнуйце ахвярнікі іхнія, скрышыце слупы іхнія, агнём спаліце астартаў іхніх, і паразь­бівайце выявы багоў іхніх, і сатрыце імёны іхнія з месца гэтага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:24

не пакланяйся багам іхнім, і не служы ім, і не рабі паводле ўчынкаў іхніх, але руйнуючы, зруйнуй іх, і крышачы, скрышы слупы іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
СУДЗЬДЗЯЎ 6:25-26

У тую ноч сказаў ГОСПАД [Гідэону]: «Вазьмі бычка са [статку] бацькі твайго і другога бычка, сямігадовага, і развалі ахвярнік Баала, які ў бацькі твайго, і сьсячы сьвятое дрэва, якое каля [ахвярніка], і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу твайму, на версе гэтай скалы ў адпаведны спосаб. І вазьмі другога бычка, і скла­дзі цэласпаленьне на дровах са сьвятога дрэва, якое сьсячэш».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:12

І ахвярнікі на даху верхняга пакоя Ахаза, якія зрабілі валадары Юды, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках Дому ГОСПАДА, валадар зьнішчыў, і прыбраў адтуль, а пыл ад іх укінуў у ручай Кедрон.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:14

І паразьбіваў ён слупы, і высек [сьвятыя] гаі, і засыпаў месца іхняе косткамі чалавечымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:4-5

Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі. Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 12:2

Зьнішчэньнем зьнішчыце ўсе месцы, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім на гарах высокіх, на ўзгорках і пад кожным дрэвам зялёным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 26:1

Не рабіце сабе ідалаў і выяваў, і не стаўляйце слупоў, і каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:20

І пазабіваў ён усіх сьвятароў узгоркаў, якія там [былі] пры ахвярніках, і спаліў на іх косткі чалавечыя, і вярнуўся ў Ерусалім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:22

І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае пакрыцьцё балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:4

І разбурылі перад ім ахвярнікі Баалаў; і выявы сонца, якія былі па-над імі, ён парэзаў; і Астартаў, і ідалаў рэзьбленых і ідалаў літых ён скрышыў і сьцёр на пыл, і расьцярушыў на абліччы магілаў тых, якія складалі ім ахвяры;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 12:30-31

сьцеражыся, каб не патрапіць у пастку з імі, калі яны будуць выгубленыя перад табою, і не шукаць багоў іхніх, кажучы: “Як служылі народы гэтыя багам сваім, так і я буду служыць ім”. Не рабі гэтак ГОСПАДУ, Богу твайму, бо ўсё, чым брыдзіцца ГОСПАД і што ненавідзіць, яны багам сваім рабілі, нават сыноў сваіх і дачок сваіх у агні палілі для багоў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 20:6

І супраць душы, якая зьвернецца да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 33:52

дык выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, і паламіце ўсе выявы іхнія, і разьбіце ўсіх ідалаў іхніх, і ўсе ўзгоркі спусташыце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 7:16

Ты выгубіш усе народы, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой. Няхай не пашкадуе іх вока тваё, і ня будзеш служыць багам іхнім, каб ня сталіся яны табе пасткаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 10:27

і разьбілі ідалаў Баала, і зруйнавалі дом Баала, і замянілі яго на месца нячыстае аж да сёньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 51:47

Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, і Я наведаю Бабілон, і ўся зямля ягоная будзе асаромленая, і ўсе забітыя будуць ляжаць пасярод яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 34:14

бо ня будзеш пакланяцца богу іншаму, акрамя ГОСПАДА; Зайздросны імя Ягонае, Ён — Бог зайздросны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 7:2

ГОСПАД, Бог твой, аддасьць іх табе, і ты выгубіш іх, і пакладзеш на іх закляцьце, і не заключыш з імі запавет, і ня зьлітуешся над імі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 23:17

І ўвесь народ пайшоў да дому Баала, і зруйнаваў яго, і ахвярнікі ягоныя, і выявы ягоныя разьбілі, і забілі Маттана, сьвятара Баала, перад ахвярнікамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 9:21

А грэх ваш, які вы ўчынілі, цяля літае, я, схапіўшы, спаліў агнём, і разьбіў, і сьцёр на дробны пыл, і кінуў у ручай, які сьцякаў з гары.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:6

І вынес ён з Дому ГОСПАДА Астарту, і [занёс] па-за Ерусалім да ручая Кедрон, і спаліў яе каля ручая Кедрон, і сьцёр яе на парахно, і кінуў яе на магілы людзей простых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 32:20

I ўзяў ён цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на попел, і рассыпаў на абліччы вады, і даў яго піць сынам Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 15:12-13

І ён выгнаў распусьнікаў з зямлі, і павынішчаў усіх ідалаў, якіх нарабілі бацькі ягоныя. І нават маці сваю Мааху ён пазбавіў годнасьці валадаркі за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І Аса пасек ідала ейнага, і спаліў каля ручая Кедрон.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 11:18

І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балваноў ягоных разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар [Егаяда] паставіў варту пры Доме ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
СУДЗЬДЗЯЎ 2:2

Не заключайце запавет з жыхарамі зямлі гэтай, але разваліце ахвярнікі іхнія”. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэтак зрабілі?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 1:7

І ўсе балваны ейныя будуць пабітыя, і ўсе платы [за распусту] ейную будуць спалены агнём, і ўсе ідалы ейныя зраблю пустэчаю, бо яна сабрала іх за плату за распусту, і на плату за распусту яны вернуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 17:8

І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 15:16

І нават Мааху, маці Асы, валадар пазбавіў годнасьці валадарскай за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І пасек Аса ідала, і патоўк, і спаліў каля ручая Кедрон.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 5:4

На другі дзень, рана ўстаўшы, знайшлі, што Дагон зноў ляжыць абліччам сваім на зямлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, а галава Дагона і дзьве далоні рук ягоных адсечаныя ляжаць на парозе, і толькі тулава Дагона засталося пры ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 10:11

Вось так кажыце ім: “Богі, якія не стварылі неба і зямлю, зьнікнуць з зямлі і з-пад неба гэтага”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 48:5

І Я прадказваў табе даўно, перш чым споўнілася гэта, расказаў табе, каб ты не сказаў: «Ідал мой зрабіў гэта, і адліты ідал мой і рэзьблены ідал мой загадалі гэта».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 27:9

Праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць, як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 50:38

Меч на воды ягоныя, і яны высахнуць, бо гэта зямля ідалаў, яны хваляцца балванамі сваімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 5:13

і зьнішчу балванаў тваіх і слупы твае пасярод цябе, і ня будзеш ужо пакланяцца вырабу рук тваіх;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 115:4-8

Ідалы іхнія — срэбра і золата, творы рук чалавечых. Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць; маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма; рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім. Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 14:6

Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОС­ПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад ідалаў вашых, і ад усіх брыдотаў вашых адвярніце абліччы вашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 13:2

І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я вынішчу імёны ідалаў з зямлі, і ня будуць іх болей узгадваць, і таксама прарокаў [фальшывых] і духа нячыстага Я выганю з зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:3-7

А ў восьмым годзе валадараньня свайго, а ён быў яшчэ юнак, ён пачаў шукаць Бога Давіда, бацькі свайго, а ў дванаццатым годзе пачаў ачышчаць Юду і Ерусалім ад узвышшаў, і ад Астартаў, і ад ідалаў, і ад [ідалаў] літых. І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе мужы Юды, і жыхары Ерусаліму, і сьвятары, і лявіты, і ўвесь народ, ад вялікага аж да малога; і ён чытаў у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якая была знойдзена ў Доме ГОСПАДА. І стаў валадар на месцы сваім, і заключыў запавет перад абліччам ГОСПАДА, каб хадзіць за ГОСПАДАМ і захоўваць прыказаньні Ягоныя, і сьведчаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй, каб выконваць словы запавету, запісаныя ў Кнізе гэтай. І ён схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ерусаліме і ў Бэн’яміне, стаяць [у гэтым]. І жыхары Ерусаліму рабілі паводле запавету Бога, Бога бацькоў сваіх. І павыкідаў Ёсія ўсе брыдоты з усіх земляў сыноў Ізраіля, і схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ізраілі, служыць ГОСПАДУ, Богу іхняму. У-ва ўсе дні ягоныя яны не адступалі ад ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх. І разбурылі перад ім ахвярнікі Баалаў; і выявы сонца, якія былі па-над імі, ён парэзаў; і Астартаў, і ідалаў рэзьбленых і ідалаў літых ён скрышыў і сьцёр на пыл, і расьцярушыў на абліччы магілаў тых, якія складалі ім ахвяры; і косткі сьвятароў Баалаў ён спаліў на ахвярніках іхніх, і ачысьціў Юду і Ерусалім. І ў гарадах Манасы, Эфраіма і Сымона аж да Нэфталі, і ў спустошаных ваколіцах іхніх ён разьбіў ахвярнікі і Астартаў, і ідалаў рэзьбленых стоўк і сьцёр на пыл, і пасек усе выявы сонца ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля; і вярнуўся ў Ерусалім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 19:19

і даволі з тых, што займаліся непатрэбнымі вучэньнямі, папрыносіўшы кнігі, спалілі перад усімі, і палічылі кошт іхні, і знайшлі пяцьдзясят тысячаў срэбнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:22-23

Цьвердзячы пра сябе, што мудрыя, яны здурнелі і славу незьнішчальнага Бога замянілі на падабенства вобразу зьнішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:24

Вось, вы — нішто, і праца вашая — нішто; гідота — той, хто вас выбірае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Падкатэгорыя

Чарадзейства і духоўныя падманыАфра-кубінскія рэлігійныя традыцыіАстралогія і прадказанні будучыніАдмова ад эзатэрыкіБожае асуджэнне ідалапаклонстваБоская сіла супраць магііНебяспека акультных практыкАшуканства духаў і медыумаўВыклік духаўЗнішчэнне ідалаў і святыньІлжывыя прарокі і іх падманыСупраціўленне чарамАдмова ад цёмнай магііАдмова ад ідалапаклонства: чаму гэта важна?Чым небяспечныя загаворы і чарыВера ў Бога, а не ў ідалаўЗабарона акультных практыкАшуканства варажбітак і гараскопаўБожы суд над ідаламіБожае слова супраць чараўніцтваЗабабоны і памылковыя ўяўленніАбрады ідалапаклонстваЗабабоны ў жыцціАдмова ад ідалапаклонстваТайныя веды і практыкіВызваленне ад духоўных путаўАшуканства спірытызмуВыкрыццё ідалаўКульт духаў: падман і хлусняЗабабоны: шкода амулетаўВызваленне ад магііХлусня варажбыАбрады Сантэрыі
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы