Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


Падкатэгорыя

Чарадзейства і духоўныя падманыАфра-кубінскія рэлігійныя традыцыіАстралогія і прадказанні будучыніАдмова ад эзатэрыкіБожае асуджэнне ідалапаклонстваБоская сіла супраць магііНебяспека акультных практыкАшуканства духаў і медыумаўВыклік духаўЗнішчэнне ідалаў і святыньІлжывыя прарокі і іх падманыСупраціўленне чарамАдмова ад цёмнай магііАдмова ад ідалапаклонства: чаму гэта важна?Чым небяспечныя загаворы і чарыВера ў Бога, а не ў ідалаўЗабарона акультных практыкАшуканства варажбітак і гараскопаўБожы суд над ідаламіБожае слова супраць чараўніцтваЗабабоны і памылковыя ўяўленніАбрады ідалапаклонстваЗабабоны ў жыцціАдмова ад ідалапаклонстваТайныя веды і практыкіВызваленне ад духоўных путаўАшуканства спірытызмуВыкрыццё ідалаўКульт духаў: падман і хлусняЗабабоны: шкода амулетаўВызваленне ад магііХлусня варажбыАбрады Сантэрыі

51 Вершы з Бібліі пра забарону амулетаў

51 Вершы з Бібліі пра забарону амулетаў


ДРУГІ ЗАКОН 27:15

“Пракляты чалавек, які зробіць выяву рэзьбленую або літую, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І адкажа ўвесь народ, і скажа: “Амэн”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 19:19

і даволі з тых, што займаліся непатрэбнымі вучэньнямі, папрыносіўшы кнігі, спалілі перад усімі, і палічылі кошт іхні, і знайшлі пяцьдзясят тысячаў срэбнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:8

А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 8:4

Дык адносна ежы, ахвяраванай ідалам, мы ведаем, што ідал у сьвеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Аднаго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 9:20

І рэшта людзей, што не была забітая плягамі гэтымі, не навярнулася ад справаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і срэбным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, якія ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 17:29

Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Боства падобнае да золата, ці срэбра, ці камяня, назначанага майстэрствам і думкаю чалавечай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 36:25

І Я пакраплю вас вадою чыстаю, і вы станецеся чыстымі, і ад усякае нячыстасьці вашай і ад усіх ідалаў вашых Я ачышчу вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:4-5

Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі. Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 5:8-9

Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі. Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 7:25-26

Выявы багоў іхніх спаліш агнём. Не пажадай срэбра і золата, якое на іх, і не бяры сабе, каб яно не зьвяло цябе, бо гэта брыдота для ГОСПАДА, Бога твайго. Ніякай брыдоты не ўнясеш у дом твой, і ня будзеш ты закляцьцем, як яно. Пагарджаючы, будзеш пагарджаць і, брдзячыся, будзеш брыдзіцца гэтым, бо яно заклятае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:26-28

Ня ешце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чараваньнем. Не стрыжы валасоў кругом галавы, і не калеч край барады сваёй. Не рабіце нарэзы на целе вашым [на знак жалобы] па памерлых і не наколвайце надпісы на скуры. Я — ГОСПАД!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:6

І ён праводзіў сыноў сваіх праз агонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 22:18

Варажбіткі не пакінеш пры жыцьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 10:2-5

Гэта кажа ГОСПАД. Не вучыцеся шляху народаў гэтых і ня бойцеся знакаў нябесных, бо іх баяцца народы гэтыя. Намёт мой зьнішчаны, усе вяроўкі мае пазрываныя, сыны мае адыйшлі ад мяне і няма іх, няма ўжо нікога, хто б расьцягнуў намёт мой і хто б павесіў заслоны мае. Бо неразумныя [былі] пастыры і не зьвярталіся да ГОСПАДА, таму не пашанцавала ім, і ўвесь статак іхні расьсеяўся. Голас весткі: “Вось, лязгат вялікі ідзе з зямлі паўночнай, каб перамяніць гарады Юды ў пустку, у лежышча цмокаў”. Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што не чалавек [вызначае] шлях свой, і ня ў [моцы] чалавека кіраваць крокамі сваімі, калі ён ідзе. Карай мяне, ГОСПАДЗЕ, але паводле правасудзьдзя, ня ў гневе Тваім, каб Ты ня зьніш­чыў мяне. Вылі ярасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на плямёны, якія імя Твайго ня клічуць, бо яны праглынулі Якуба і зжэрлі яго, і спус­тошылі сялібы ягоныя». Бо боствы народаў — марнасьць, бо гэта дрэва, высечанае ў лесе, зробленае долатам у руках разьбяра. Аздабляюць іх срэбрам і золатам, прымацоўваюць іх малатком і цьвікамі, і яны не хістаюцца. Яны — як пудзіла на гародзе, яны не гавораць і, носячы, носяць іх, бо ня ходзяць яны. Ня бойцеся іх, бо ня могуць яны рабіць ані ліхое, ані добрае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 47:13-15

Ты стамілася ад мноства дарадцаў тваіх. Няхай ста­нуць і ратуюць цябе тыя, якія мераюць неба і глядзяць за зоркамі, і прадказваюць на кожны месяц, што мае прыйсьці да цябе. Вось, яны сталіся, як салома, агонь спаліць іх, і ня выратуюць яны душы сваёй ад рукі агню; бо гэта ня жар, якім грэюцца, гэта ня вогнішча, каб сядзець пры ім. Такімі стануць для цябе тыя, з якімі ты працавала, якія атачалі цябе ад юнацтва твайго. Кожны будзе блукаць у свой бок, і ніхто не ўратуе цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:24

І таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі духаў памерлых, і варажбітоў, і [зьніш­чыў] тэрафімаў, ідалаў і ўсе брыдоты, якія былі бачаныя ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 18:10-12

Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто сына свайго або дачку праводзіць праз агонь, ці глядзіць на аблокі, ці займаецца варажбой ці чараваньнем, ці займаецца заклёнамі, пытаецца ў духаў [памёршых] або выклікае памёршых. Бо агідны для ГОСПАДА кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:26

Ня ешце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чараваньнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:6

Ты адкінуў народ Твой, дом Якуба, бо яны напоўнены [тым, што прынялі] з усходу, і варажбітамі, як Філістынцы; і з сынамі чужынцаў яны ў згодзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:31

Не зьвяртайцеся ані да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:21

Дзеткі! Захоўвайце сябе ад ідалаў. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 13:18-20

І скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора тым, якія шыюць стужкі на ўсе локці рук сваіх і робяць хусткі ўсякага кшталту на галовы, каб лавіць душы. Вы ловіце душы народу Майго, а душы свае [хочаце] захаваць пры жыцьці? Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман. «Сыне чалавечы, прароч пра прарокаў Ізраіля, якія прарочаць, і кажы прарокам, якія [прарочаць] з сэрца свайго: “Слухайце слова ГОСПАДА. Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД. Вось, Я супраць стужак вашых, якімі вы ловіце душы, як птушак, і Я пазрываю іх з рамёнаў вашых, і выпушчу душы, якія вы злавілі, як птушак.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АСІІ 4:12

Народ Мой пытаецца ў дрэва свайго, і кій ягоны адказвае яму, бо дух распусты зьвёў у аблуду [яго], і яны чыняць распусту, [адступаючы] ад Бога свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 5:12

і зьнішчу чараваньне рукі тваёй, і варажбітоў ня будзе ў цябе;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 10:5

Яны — як пудзіла на гародзе, яны не гавораць і, носячы, носяць іх, бо ня ходзяць яны. Ня бойцеся іх, бо ня могуць яны рабіць ані ліхое, ані добрае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 5:12-13

і зьнішчу чараваньне рукі тваёй, і варажбітоў ня будзе ў цябе; і зьнішчу балванаў тваіх і слупы твае пасярод цябе, і ня будзеш ужо пакланяцца вырабу рук тваіх;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 4:8-9

Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, якія паводле прыроды ня ёсьць богі. Цяпер жа, пазнаўшы Бога, а больш пазнаныя Богам, як вы вяртаецеся ізноў да нядужых і ўбогіх стыхіяў, якім зноў хочаце служыць нанова?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 14:9

і рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і пайшоў, і зрабіў сабе багоў чужых і [ідалаў] літых, каб гнявіць Мяне, а Мяне адкінуў за плечы свае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 3:18-20

У той дзень паскідае Госпад аздобу бранзалетаў, і зорачкі, і паўмесяцы, кольцы, нараменьнікі і вэлюмы, волата і ваяра, судзь­дзю і прарока, прадказальніка і старосту, дыядэмы і ланцужкі на нагах, і стужкі, і бутэлечкі з пахошчамі, і амулеты,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:20-22

Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў: «Не дакранайся, і не каштуй, і не чапай», што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і вучэньня чалавечага?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:20

ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:22

І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае пакрыцьцё балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 20:6

І супраць душы, якая зьвернецца да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АСІІ 13:2

А цяпер павялічваюць грэх і робяць сабе літыя выявы са срэбра свайго, ідалаў паводле разуменьня свайго. Гэта ўсё ў іх выраб разьбярскі. Яны кажуць: «Людзі, якія складаюць ахвяры, няхай цалуюць цяля».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 12:3

Зруйнуйце ахвярнікі іхнія, скрышыце слупы іхнія, агнём спаліце астартаў іхніх, і паразь­бівайце выявы багоў іхніх, і сатрыце імёны іхнія з месца гэтага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:8

І напоўнілася зямля ягоная ідаламі, і ён пакланяецца творам рук сваіх, таму, што зрабілі пальцы ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:15

А звонку — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:14

Таму, улюбёныя мае, уцякайце ад ідалапаклонства.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 16:16-18

Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім. Яна, ідучы за Паўлам і намі, крычала, кажучы: «Людзі гэтыя — слугі Бога Найвышэйшага, якія прапаведуюць нам шлях збаўленьня!» А рабіла яна гэта шмат дзён. Павал жа, узлаваўшыся, павярнуўся і сказаў духу: «Загадваю табе ў імя Ісуса Хрыста выйсьці з яе!» І ён выйшаў у той жа час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 115:4-8

Ідалы іхнія — срэбра і золата, творы рук чалавечых. Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць; маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма; рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім. Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:8

Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:25

Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 135:15-18

Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых. Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць; маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх. Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:18-20

Да каго падобным зробіце Бога? Які вобраз надасьцё Яму? Ідала вырабляе разьбяр, і залатар золатам пакрывае яго, і ланцужкі срэбраныя [прымацоўвае] залатар. Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае. А хто бедны, бярэ дрэва, якое не гніе, шукае спраўнага майстра, каб зрабіў ідала, які не пахісьнецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 13:20

Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД. Вось, Я супраць стужак вашых, якімі вы ловіце душы, як птушак, і Я пазрываю іх з рамёнаў вашых, і выпушчу душы, якія вы злавілі, як птушак.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 8:19-20

І калі скажуць вам: «Спытайцеся ў тых, якія выклікаюць духаў памерлых і ў варажбітоў, якія цьвіркочуць і мармычуць», [адкажыце]: «Ці ж народ ня мусіць зьвяртацца да Бога свайго? Ці ж у памёршых [пытацца] пра жывых?» І ўзяў я для сябе сьведкаў верных — Урыю сьвятара і Захарыю, сына Евэрэхіі. [Зьвяртайцеся] да Закону і да сьведчаньня! Калі яны ня будуць казаць паводле слова гэтага, няма для іх [сьвятла] зараніцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:24

Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:20-21

Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў. Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Падкатэгорыя

Чарадзейства і духоўныя падманыАфра-кубінскія рэлігійныя традыцыіАстралогія і прадказанні будучыніАдмова ад эзатэрыкіБожае асуджэнне ідалапаклонстваБоская сіла супраць магііНебяспека акультных практыкАшуканства духаў і медыумаўВыклік духаўЗнішчэнне ідалаў і святыньІлжывыя прарокі і іх падманыСупраціўленне чарамАдмова ад цёмнай магііАдмова ад ідалапаклонства: чаму гэта важна?Чым небяспечныя загаворы і чарыВера ў Бога, а не ў ідалаўЗабарона акультных практыкАшуканства варажбітак і гараскопаўБожы суд над ідаламіБожае слова супраць чараўніцтваЗабабоны і памылковыя ўяўленніАбрады ідалапаклонстваЗабабоны ў жыцціАдмова ад ідалапаклонстваТайныя веды і практыкіВызваленне ад духоўных путаўАшуканства спірытызмуВыкрыццё ідалаўКульт духаў: падман і хлусняЗабабоны: шкода амулетаўВызваленне ад магііХлусня варажбыАбрады Сантэрыі
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы