Але прыйдзе да цябе і тое, і іншае. Раптам, у адзін дзень і сіроцтва, і ўдоўства зваляцца на цябе, нягледзячы на мноства чараваньняў тваіх, нягледзячы на моц мноства заклёнаў тваіх.
Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклікаць духаў [памерлых] або варажыць, сьмерцю памруць. Укамянуеце іх камянямі; кроў іхняя [будзе] на іх”».
І калі скажуць вам: «Спытайцеся ў тых, якія выклікаюць духаў памерлых і ў варажбітоў, якія цьвіркочуць і мармычуць», [адкажыце]: «Ці ж народ ня мусіць зьвяртацца да Бога свайго? Ці ж у памёршых [пытацца] пра жывых?» І ўзяў я для сябе сьведкаў верных — Урыю сьвятара і Захарыю, сына Евэрэхіі. [Зьвяртайцеся] да Закону і да сьведчаньня! Калі яны ня будуць казаць паводле слова гэтага, няма для іх [сьвятла] зараніцы.
Заставайся з заклёнамі тваімі і з мноствам чараваньняў тваіх, у якіх практыкавалася ад юнацтва твайго. Можа, будзеш мець з іх карысьць, а можа, напалохаеш [каго]. Ты стамілася ад мноства дарадцаў тваіх. Няхай стануць і ратуюць цябе тыя, якія мераюць неба і глядзяць за зоркамі, і прадказваюць на кожны месяц, што мае прыйсьці да цябе. Вось, яны сталіся, як салома, агонь спаліць іх, і ня выратуюць яны душы сваёй ад рукі агню; бо гэта ня жар, якім грэюцца, гэта ня вогнішча, каб сядзець пры ім.
Не зьвяртайцеся ані да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
І рэшта людзей, што не была забітая плягамі гэтымі, не навярнулася ад справаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і срэбным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, якія ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;
А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць, Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці. ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
І ён праводзіў сыноў сваіх праз агонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.
Я зьнішчаю знакі брахлівых і выяўляю дурасьць прадказальнікаў, адсылаю назад мудрацоў і веданьне іхняе ператвараю ў глупоту.
І памёр Саўл за правіну сваю, якою правініўся супраць ГОСПАДА, супраць слова ГОСПАДА, якога ён не пільнаваў, і таксама за тое, што пытаўся ў чараўніцы, каб шукаць рады,
І вы ня слухайце прарокаў вашых, і варажбітоў вашых, і сноў вашых, і прадказальнікаў вашых, і чараўнікоў вашых, якія вам гавораць, кажучы: “Ня будзеце служыць валадару Бабілонскаму”.
Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто сына свайго або дачку праводзіць праз агонь, ці глядзіць на аблокі, ці займаецца варажбой ці чараваньнем, ці займаецца заклёнамі, пытаецца ў духаў [памёршых] або выклікае памёршых. Бо агідны для ГОСПАДА кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго.
І супраць душы, якая зьвернецца да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.
ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
І памёр Саўл за правіну сваю, якою правініўся супраць ГОСПАДА, супраць слова ГОСПАДА, якога ён не пільнаваў, і таксама за тое, што пытаўся ў чараўніцы, каб шукаць рады, а не шукаў рады ў ГОСПАДА. І Ён усьмерціў яго, і перадаў валадарства Давіду, сыну Есэя.
Яны бачаць марнасьць і прарочаць фальшыва, кажучы: “Кажа ГОСПАД”, а ГОСПАД не пасылаў іх, і яны чакаюць, што споўніцца слова [іхняе]. Ці ня мелі вы відзежаў марных і ці не казалі вы прароцтваў фальшывых, і казалі: “Кажа ГОСПАД”, а Я не прамаўляў гэтага.
Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім. Яна, ідучы за Паўлам і намі, крычала, кажучы: «Людзі гэтыя — слугі Бога Найвышэйшага, якія прапаведуюць нам шлях збаўленьня!» А рабіла яна гэта шмат дзён. Павал жа, узлаваўшыся, павярнуўся і сказаў духу: «Загадваю табе ў імя Ісуса Хрыста выйсьці з яе!» І ён выйшаў у той жа час.
І правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чараваньнямі, і паставіў тых, што выклікаюць духаў памерлых, і варажбітоў, і шмат рабіў ён зла ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.
і даволі з тых, што займаліся непатрэбнымі вучэньнямі, папрыносіўшы кнігі, спалілі перад усімі, і палічылі кошт іхні, і знайшлі пяцьдзясят тысячаў срэбнікаў.
Бо балваны гавораць беззаконьне, і прадказальнікі бачаць хлусьню і распавядаюць пра сны марныя, пацяшаюць марнасьцю. Дзеля гэтага яны бадзяюцца, як авечкі; яны прыгнечаныя, бо няма пастыра.
А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,
ня будзеце мець відзежаў марных і ня будзеце больш прадказваць прадказаньні, і Я вызвалю народ Мой з рук вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».
за ліхоту, якую яны ўчынілі, каб гнявіць Мяне, ходзячы кадзіць і служыць іншым багам, якіх ня ведалі ані яны, ані вы, ані бацькі вашыя. Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я аддам фараона Хофру, валадара Эгіпецкага, у рукі ворагаў ягоных і рукі тых, якія шукаюць душы ягонай, як Я аддаў Сэдэкію, валадара Юды, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, ворага ягонага, які шукаў душу ягоную”». І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: “Не рабіце, прашу, рэчаў, якія Я ненавіджу!”
Бо боствы народаў — марнасьць, бо гэта дрэва, высечанае ў лесе, зробленае долатам у руках разьбяра.
Бо стаіць валадар Бабілонскі на раздарожжы, на пачатку двух шляхоў, каб атрымаць прадказаньне, ён кідае стрэлы, пытаецца ў тэрафімаў і прыглядаецца да вантробаў.
Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
І скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора тым, якія шыюць стужкі на ўсе локці рук сваіх і робяць хусткі ўсякага кшталту на галовы, каб лавіць душы. Вы ловіце душы народу Майго, а душы свае [хочаце] захаваць пры жыцьці? Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман. «Сыне чалавечы, прароч пра прарокаў Ізраіля, якія прарочаць, і кажы прарокам, якія [прарочаць] з сэрца свайго: “Слухайце слова ГОСПАДА. Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць стужак вашых, якімі вы ловіце душы, як птушак, і Я пазрываю іх з рамёнаў вашых, і выпушчу душы, якія вы злавілі, як птушак.
Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
Бо тыя народы, у зямлю якіх ты ўваходзіш, слухаюць тых, хто глядзіць на аблокі ці займаецца варажбой; гэтага не дазваляе табе ГОСПАД, Бог твой.
I ўсё, што Я сказаў вам, захоўвайце, і імя багоў іншых ня ўзгадвайце, няхай ня будзе чуваць [яго] з вуснаў тваіх.
і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чараваньнем, і прадаваліся, каб рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі Яго.
Заставайся з заклёнамі тваімі і з мноствам чараваньняў тваіх, у якіх практыкавалася ад юнацтва твайго. Можа, будзеш мець з іх карысьць, а можа, напалохаеш [каго]. Ты стамілася ад мноства дарадцаў тваіх. Няхай стануць і ратуюць цябе тыя, якія мераюць неба і глядзяць за зоркамі, і прадказваюць на кожны месяц, што мае прыйсьці да цябе.
А звонку — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.
I, як яны не спрабавалі мець пазнаньне Бога, аддаў іх Бог няздатнаму розуму рабіць, што не належыць, напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў, пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давіда, абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам, няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя. Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].
А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць, Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці. ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі, зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.
Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.
А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».
Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі? Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя. Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя. Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь. Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць. Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх.
Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
І заломіцца дух Эгіпту ў ім самім. І Я заблытаю раду ягоную, яны будуць радзіцца з ідаламі, з духамі памёршых, з чараўнікамі і з варажбітамі.
Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць рабіць знакі і цуды, каб зьвесьці, калі магчыма, і выбраных.
Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся. Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.
І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла. Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх.
І рэшта людзей, што не была забітая плягамі гэтымі, не навярнулася ад справаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і срэбным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, якія ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць; і не навярнуліся ад забойстваў сваіх, і ад чараўніцтва свайго, і ад распусты сваёй, і ад крадзяжоў сваіх.
Ты адкінуў народ Твой, дом Якуба, бо яны напоўнены [тым, што прынялі] з усходу, і варажбітамі, як Філістынцы; і з сынамі чужынцаў яны ў згодзе.
I паклікаў фараон мудрацоў і чараўнікоў, і ўчынілі варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю тое самае. I кінуў кожны кій свой, і яны сталіся цмокамі, але праглынуў кій Ааронаў кіі іхнія.
І сказаў Саўл слугам сваім: «Пашукайце мне жанчыну, якая выклікае духаў [памерлых]. Я пайду да яе і запытаюся праз яе». І сказалі яму слугі ягоныя: «Вось, жанчына, якая выклікае духаў памерлых, у Эндоры». І перапрануўся Саўл, і апрануўся ў іншае адзеньне, і пайшоў сам, і два мужчыны з ім. І прыйшлі яны да той жанчыны ўначы, і сказаў [Саўл]: «Паваражы мне і выкліч мне таго, пра каго я табе скажу».
І сказаў ГОСПАД мне: «Прарокі гэтыя хлусьню абвяшчаюць у імя Маё. Я не пасылаў іх, і не загадваў ім, і не прамаўляў да іх. Відзежы хлусьлівыя, прадказаньні пустыя, мары сэрцаў сваіх — вось што яны прарочаць вам.
Калі паўстане сярод цябе прарок або той, які сьніць сны, і пакажа табе знак або цуд. Укамянуй яго камянямі, і ён памрэ, бо ён хацеў адцягнуць цябе ад ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі. І ўвесь Ізраіль пачуе гэта, і будзе баяцца, і кіне рабіць гэткія рэчы, ліхоту ў асяродзьдзі тваім. Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія ГОСПАД, Бог твой, дае табе на пражываньне, як нехта кажа: “Выйшлі з асяродзьдзя твайго людзі, сыны Бэліяла, і яны зводзяць жыхароў гораду свайго, кажучы: "Хадзем і будзем служыць багам чужым, якіх ня ведаеце"”, — тады распытай, і дасьледуй, і добра правер. І вось, праўду гаворыць слова гэтае і такую брыдоту робяць у асяродзьдзі тваім. Тады, забіваючы, забі вострывам мяча жыхароў гораду гэтага і аддай закляцьцю яго і ўсё, што ў ім; і жывёлу ягоную [заб'еш] вострывам мяча. А ўсю здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы і спалі агнём горад і ўсю здабычы дашчэнту для ГОСПАДА, Бога твайго, і будзе ён у руінах на вякі, і не адбудуецца болей. І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з заклятага, каб ГОСПАД адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зьявіў табе літасьць, і зьлітаваўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім, калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, захоўваючы ўсе прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, і робячы тое, што слушна ў вачах ГОСПАДА, Бога твайго. і споўніцца той знак або цуд, які ён прадказаў, і скажа [той прарок]: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты ня ведаеш, і будзем ім служыць”, ня слухай словаў такога прарока або таго, які сьніць сны, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці ты любіш ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй. За ГОСПАДАМ, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і прыказаньні Ягоныя выконвайце, і слухайцеся голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся. А прарок той або той, які сьніць сны, няхай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад ГОСПАДА, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з таго шляху, які табе загадаў ГОСПАД, Бог твой, каб ісьці па ім. І выкараніш зло з асяродзьдзя твайго.
Адказаў Данііл валадару і сказаў: «Таямніцу, якую валадар патрабуе, ня могуць патлумачыць валадару ані мудрацы, ані астролягі, ані чараўнікі, ані варажбіты. Але ёсьць Бог у небе, Які выяўляе таямніцы, і Ён паведамляе валадару Навухаданосару, што мае быць у канцы дзён. Сон твой і відзеж галавы тваёй на ложку тваім гэткія.
і ня зьявіцца ўжо ў табе сьвятло сьвечкі, і голас жаніха і нявесты ня будзе чутны ўжо ў табе, бо купцы твае былі магнатамі зямлі, бо чараваньнямі тваімі падманутыя ўсе народы.
Яны складалі ахвяры дэманам, а ня Богу, [пакланяліся] багам, якіх ня ведалі, [багам] новым, якія нядаўна зьявіліся, якім не пакланяліся бацькі іхнія.
Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў.
Вось, Я — супраць прарокаў са снамі фальшывымі, кажа ГОСПАД, яны распавядаюць іх і падманваюць народ Мой хлусьнёй сваёй і махлярствам сваім. Я не пасылаў іх і не загадваў ім; і няма ад іх карысьці для народу гэтага, кажа ГОСПАД.
І быў скінуты цмок вялікі, зьмей старадаўны, называны д’яблам і шатанам, які падманвае ўвесь сусьвет, скінуты на зямлю, і анёлы ягоныя былі скінутыя з ім разам.
Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.
Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.
І таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі духаў памерлых, і варажбітоў, і [зьнішчыў] тэрафімаў, ідалаў і ўсе брыдоты, якія былі бачаныя ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА.
і каб часам, калі падымеш вочы свае ў неба і ўбачыш сонца, і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты ня быў зьведзены імі і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.
Яны бачаць марнасьць і прарочаць фальшыва, кажучы: “Кажа ГОСПАД”, а ГОСПАД не пасылаў іх, і яны чакаюць, што споўніцца слова [іхняе]. Ці ня мелі вы відзежаў марных і ці не казалі вы прароцтваў фальшывых, і казалі: “Кажа ГОСПАД”, а Я не прамаўляў гэтага. Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што вы прамаўлялі марноту і бачылі падман, вось, Я супраць вас, кажа Госпад ГОСПАД. І будзе рука Мая супраць прарокаў, якія бачаць марнасьць і прадказваюць падман. Ня будуць яны належаць да народу Майго і ня будуць упісаныя ў сьпіс дому Ізраіля, і ня ўвойдуць у зямлю Ізраіля, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”.
А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе.