Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


149 Вершы з Бібліі: падтрымка ў цяжкі час

149 Вершы з Бібліі: падтрымка ў цяжкі час


МАЦЬВЕЯ 5:10-12

Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае. Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:12

Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:18-20

Калі сьвет вас ненавідзіць, зразумейце, што Мяне раней за вас зьненавідзіў. Калі б вы былі са сьвету, сьвет любіў бы сваё, а як вы не са сьвету, але Я выбраў вас са сьвету, дык за гэта ненавідзіць вас сьвет. Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала. Памятайце словы, якія Я сказаў вам: “Слуга ня большы за гаспадара свайго”. Калі Мяне перасьледавалі, і вас будуць перасьледаваць; калі Маё слова захавалі, і вашае захаваюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:12-14

Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся вогненнаму [выпрабаваньню], якое стаецца дзеля спакушэньня вас, нібы нешта дзіўнае здарылася. Але, як супольнікі ў пакутах Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў адкрыцьці славы Ягонай радавацца і весяліцца. Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блюзьняць [на Яго], а вы славіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:35-39

Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч? Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечак на зарэз». Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас. Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае, ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:19

ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:14

Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 14:22

умацоўваючы душы вучняў, просячы трываць у веры і што праз шмат мукаў мусім мы ўвайсьці ў Валадарства Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:29

бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець дзеля Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:32-36

Узгадайце ж ранейшыя дні вашыя, калі вы, прасьветленыя, вытрывалі вялікае змаганьне пакутаў, ці то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, ці то стаўшыся супольнікамі тых, якія пераносяць такое. Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца. Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду. Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:22-23

Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас, і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вось, вялікая нагарода вашая ў небе, бо гэтак рабілі з прарокамі бацькі іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:22

і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:1-3

Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца? Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне. Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, і вядзі мяне роўнай сьцежкай насупраць ворагам маім! Не аддавай мяне ў рукі прыгнятальнікаў маіх, бо сьведкі фальшывыя паўсталі супраць мяне і той, што дыхае няправасьцю. Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых. Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА! Калі злачынцы выйдуць супраць мяне, каб пажэрці цела маё, прыгнятальнікі і ворагі мае, яны самі спатыкнуцца і ўпадуць. Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады спадзявацца буду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-5

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць, а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею, а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:33

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага, не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго. Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх. На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю. Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш. «За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае. Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго. Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё». кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:2

Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:16-18

Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы. Сьцеражыцеся людзей, бо яны будуць выдаваць вас у сынэдрыёны і ў сынагогах сваіх будуць бічаваць вас. І павядуць вас да ваяводаў і валадароў дзеля Мяне на сьведчаньне ім і паганам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:14

Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:17

Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:39-40

Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі. Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго. ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:5-7

Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае. А калі мы сьціснутыя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня, якое зьдзяйсьняецца праз перажываньне тых самых пакутаў, якія і мы церпім. Калі мы пацешаныя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня. І надзея нашая на вас цьвёрдая, бо мы ведаем, што вы супольнікі як пакутаў, так і пацяшэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 2:10

Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 5:41

Тыя ж пайшлі ад аблічча сынэдрыёна, радуючыся, што сталіся вартымі зьняважаньня за імя Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1-2

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў. Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні. «Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!» ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях) Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:20-21

Бо што за слава, калі вы трываеце, як б’юць вас за грахі? Але калі робячы дабро і церпячы, трываеце, гэта ласка ў Бога. Бо вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па сьлядах Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:3-4

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы! У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:18

Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:3-4

каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены. Бо мы і тады, калі ў вас былі, папярэджвалі вас, што маем зазнаць прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:28

І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:25-26

і выбраў лепш пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую прыемнасьць грэху, зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпецкія; бо ён на нагароду ўглядаўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:6

маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:15

Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:15-16

Але я на Цябе спадзяюся, ГОСПАДЗЕ! Я кажу: «Ты — мой Бог!» У руцэ Тваёй час мой; выратуй мяне з рукі ворагаў маіх і тых, якія перасьледуюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:14-15

Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне. Бо вернецца суд да праведнасьці, і пойдуць за ім усе правыя сэрцам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:10-12

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла, бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:7

Але Госпад ГОСПАД дапаможа Мне, таму Я не саромеюся, таму Я зрабіў аблічча Маё як крэмень, і ведаю, што ня буду ў ганьбе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:21

Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:16-18

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца. Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас, якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:7-8

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня. Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:13

А хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:2

Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:25

Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:29-31

Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц. Голас таго, хто кліча: «У пустыні рыхтуйце шлях ГОСПАДУ, прастуйце ў стэпе сьцежкі Богу нашаму. Юнакі слабнуць і стамляюцца, і хлопцы спатыкаюцца і падаюць, а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:4-5

але ў-ва ўсім адрэкамэндоўваем вам сябе, як служыцеляў Божых, у вялікай цярплівасьці, у прыгнётах, у патрэбах, у ўцісках, у зьбіцьці, у вязьніцах, у забурэньнях, у працах, у чуваньнях, у пастах,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5-6

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе», так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:14

Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 21:12-13

А перад усім гэтым ускладуць на вас рукі і будуць перасьледаваць вас, выдаючы ў сынагогі і вязьніцы, ведучы да валадароў і ваяводаў дзеля імя Майго. А станецца гэта дзеля сьведчаньня вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:6-7

Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час. Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:24-26

Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную. Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба. Кожны дзень ён літуецца і пазычае, і насеньне ягонае мае дабраслаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:2-4

Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы, бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае. Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя. Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе. Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое мае ад] нараджэньня, у люстэрку; бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён. А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй. Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная. Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету. ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць. А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:4-5

так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых дзеля цярплівасьці вашай і веры ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і прыгнётах, якія вы пераносіце, на выяўленьне праведнага суду Божага, каб вам быць вартымі Валадарства Божага, дзеля якога і пакутуеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:10

Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:14-15

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае. Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:13

Таму прашу вас не журыцца з прычыны прыгнёту майго дзеля вас, бо гэта ёсьць слава вашая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:44

А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 16:25-26

Каля паўночы Павал і Сіла, молячыся, сьпявалі Богу, а вязьні чулі іх. Раптам стаўся вялікі землятрус, так што захісталіся падмуркі вязьніцы; і адразу адчыніліся ўсе дзьверы, і ў-ва ўсіх паслаблі путы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:15

І кліч Мяне ў дзень трывогі, Я выратую цябе, і будзеш ушаноўваць Мяне».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:7-8

Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў. Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:13

Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля! Гукаючы, гукайце, горы, ад радасьці! Бо пацешыў ГОСПАД народ Свой і зьлітаваўся над убогім Сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:1-2

Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі, Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго. Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці. Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі, і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае. Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада, гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія; каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першаро­дзтва сваё. Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі. Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры, ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова, углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 3:6

Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 12:11

І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:4-5

Кажу ж вам, сябры Мае: ня бойцеся тых, якія забіваюць цела і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць. І вы таму будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прый­дзе ў гадзіне, пра якую ня думаеце». Сказаў жа Яму Пётар: «Госпадзе! Ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?» А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба? Шчасьлівы той слуга, якога пан ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта. Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасьцю сваёй паставіць яго. Калі ж слуга той скажа ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, — і пачне біць слугаў і служак, і есьці, і піць, і напівацца, прыйдзе пан слугі таго ў дзень, які ён не чакае, і ў гадзіну, пра якую ня ведае, і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з бязьвернымі. Слуга ж той, які ведаў волю пана свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў паводле волі ягонай, будзе моцна біты, а які ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. Бо ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і вымагацца будзе, і каму шмат даручана, з таго больш запатрабуюць. Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хачу, каб ён ужо загарэўся! Перасьцерагаю ж вас, каго баяцца: бойцеся Таго, Які мае ўладу, забіўшы, укінуць у геенну. Так, кажу вам, Яго бойцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:39

Хто знойдзе душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, знойдзе яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 35:4

Кажыце палахлівым сэрцам: «Будзьце моцнымі, ня бойцеся! Вось Бог ваш, помста надыходзіць, адплата Божая. Ён Сам прыйдзе і збавіць вас».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:16

Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня, Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 8:12

Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:6-7

ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек? ГОСПАД са мною, Ён — дапамога мая, і я буду глядзець [на загубу] тых, што мяне ненавідзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:13-17

Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой, і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 7:59-60

і каменавалі Стэфана, які клікаў [Бога] і казаў: «Госпадзе Ісусе, прыймі дух мой!» Сказаў жа яму Бог, што насеньне ягонае будзе прыхаднем у зямлі чужой, і зьняволяць іх, і будуць рабіць ім зло чатырыста гадоў. І, укленчыўшы, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім грэху гэтага!» І, сказаўшы гэта, памёр.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:10

Дзеля гэтага я маю ўпадабаньне і ў слабасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, ва ўцісках за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:37

Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1-2

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда. Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць! Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце! Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога. І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных. Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:10

Вось, Госпад ГОСПАД прыходзіць з моцай, рамяно Ягонае мае ўладу. Вось, нагарода Ягоная з Ім разам і плата Ягоная — перад абліччам Ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:5

Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:7-8

Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас. Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:4

Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 2:7

Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:7

Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:3

Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і захавае ад злога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:6

Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:8

бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 19:26

А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:7

ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:4-5

Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая. Хто той, які перамагае сьвет, калі ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:2

Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 144:1-2

Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню. бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня! Выбаў мяне і выратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні. Няхай будуць сыны нашыя, быццам саджанцы, якія разрастаюцца ў маладосьці сваёй; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя, якія высечаны паводле ўзору сьвятыні. Сьпіжарні нашыя няхай будуць поўныя, каб задаволіць любыя патрэбы, усялякія патрэбы; няхай у тысячу разоў памножацца авечкі нашыя на вуліцах нашых. Валы нашыя няхай будуць тлустыя, няхай ня будзе ані вылому, ані страты, ані ляманту на плошчах нашых! Шчасьлівы той народ, у якога гэтак дзеецца! Шчасьлівы той народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог ягоны! Міласэрнасьць для мяне і замчышча маё, умацаваны замак мой і Збаўца для мяне, шчыт мой, Той, у Якім маю надзею, Ён народ мой падпарадкоўвае мне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:37

Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-4

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць, а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:7-8

Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх. Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:11

Нарэшце, браты, радуйцеся, рабіцеся дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў супакоі, і Бог любові і супакою будзе з вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:7

Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:13

Бо кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:31

Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:13-14

Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе. Ня бойся, чарвяк Якуб, жменька Ізраіль. Я дапамагаю табе, кажа ГОСПАД, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 84:11

Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:22

Але ГОСПАД стаўся ўмацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:19-20

і якая бязьмерная вялікасьць моцы Яго для нас, якія вераць праз дзеяньне ўладнай магутнасьці Яго, ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:14

імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:13

Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:29-31

І цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія, і дай слугам Тваім з усёю адвагаю гаварыць слова Тваё, І ўсклалі на іх рукі, і аддалі іх у вастрог да заўтра, бо быў ужо вечар. а Ты працягні руку Тваю на аздараўленьне, і каб рабіліся знакі і цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса». І, як памаліліся, захісталася месца, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе былі напоўненыя Духам Сьвятым, і гаварылі слова Божае з адвагаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:6

А бяз веры спадабацца [Богу] немагчыма, бо той, хто прыходзіць да Бога, мусіць верыць, што Ён ёсьць і тым, хто шукае Яго, нагароду дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:16

І Я павяду сьляпых па шляху, якога ня ведаюць, і па сьцежках, якіх ня ведаюць, дам ім хадзіць. І перамяню цемру перад абліччам іхнім у сьвятло, і крывыя шляхі выпрастую. Гэтыя ўсе словы Я споўню і не пакіну іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:8

Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:33

Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 60:19-20

Ня будзе ўжо сонца сьвяціць табе днём, і бляск месяца ня будзе асьвятляць цябе, але ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і Бог твой — аздобай тваёй. Бо вось, цемра ахутае зямлю, і змрок — народы, а над табою заясьнее ГОСПАД, і слава Ягоная зьявіцца над табою. Ня будзе больш заходзіць сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і скончацца дні жалобы тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 125:1

Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:6

Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:22

Так і вы цяпер маеце смутак, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не забярэ ў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 61:3

Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:16

а калі як Хрысьціянін, не саромся, але слаў Бога за гэткі ўдзел.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
САФОНА 3:17

ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:15-16

Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе! Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:12-14

Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем ха­дзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці, але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:15-17

Дык, браты, стойце і трымайцеся традыцыі, якой вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае. Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы, няхай пацешыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і справе добрай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:8

Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:13

і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:28

І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:14

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:16-17

Няхай, зьнішчаючы, зьнішчыць іх сьмерць! Няхай зыйдуць жывыя ў пекла, бо ліхота [жыве] ў вандраваньні іхнім, у нутры іхнім. А Я буду клікаць да Бога, і ГОСПАД збавіць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:9

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:3-5

Прыхілі да мяне вуха Тваё, хутчэй выратуй мяне! Будзь для мяне скалою, каб абаперціся [мне], домам умацаваным, каб збавіць мяне! Бо Ты — скала мая і замчышча маё, дзеля імя Твайго Ты будзеш весьці мяне і накіроўваць мяне. Ты мяне выцягнеш з сеці, якую таемна [наставілі] супраць мяне, бо Ты — апора мая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:15

Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля: «Калі вы навернецеся і будзеце ў супакоі, будзеце збаўленыя, бо ў сьцішанасьці і спадзяваньні будзе сіла вашая». Але вы не захацелі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы