Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


150 Вершы з Бібліі пра жыццё ў Духу

150 Вершы з Бібліі пра жыццё ў Духу


ГАЛЯТАЎ 5:16

А я кажу: хадзіце [паводле] духа і пажаданьняў цела ня будзеце спаўняць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1-2

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць. Калі ж Хрыстос у вас, дык цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасьць. А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас. Дык таму, браты, мы не вінаватыя цела, каб жыць паводле цела; бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце. Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя. Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!» Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя. А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца. Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас. Бо стварэньне са спа­дзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых, Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:5-6

Бо тыя, што паводле цела, — пра цялеснае думаюць; а тыя, што паводле духа, — пра духоўнае. Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:12

А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:6

Народжанае з цела ёсьць цела, а народжанае з Духа ёсьць дух.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:18

І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:14

Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:30

І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:19

Духа не гасіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 1:8

але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:25

Калі мы жывем [паводле] Духа, дык і ходзім сьледам за Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:9

Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:16

Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:16-17

І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Абаронцу, каб заставаўся з вамі на вякі, Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:18

Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:13

Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:17

Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпада, там свабода.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:13

З гэтага мы пазнаем, што мы застаемся ў Ім, і Ён — у нас, што Ён даў нам ад Духа Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:5

а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:19-20

Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае? Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя? Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:24

І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЮДЫ 1:20-21

А вы, улюбёныя, будуючы сябе найсьвяцейшай верай вашаю, молячыся ў Духу Сьвятым, захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:8

Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:16-17

каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку, каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:11

Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 4:18

«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:13

Бо мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці Юдэі, ці Грэкі, ці слугі, ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 7:38-39

Хто верыць у Мяне, як сказана ў Пісаньні, у таго з жывата пацякуць рэкі вады жывое». Гэта сказаў Ён пра Духа, Якога меліся прыняць тыя, якія вераць у Яго, бо не было яшчэ Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус праслаўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:31

І, як памаліліся, захісталася месца, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе былі напоўненыя Духам Сьвятым, і гаварылі слова Божае з адвагаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 11:2

І супачыне на Ім Дух ГОСПАДА, дух мудрасьці і розуму, дух рады і магутнасьці, дух веданьня і страху перад ГОСПАДАМ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:7

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:9

бо плод Духа ёсьць у-ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 4:6

А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:14

А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 4:6

І ён адказаў, і сказаў мне, кажучы: “Гэта слова ГОСПАДА да Зэрубабэля, якое кажа: ‘Ня сілаю, і ня моцаю, але Духам Маім, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:26-27

Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі. А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле [волі] Бога заступаецца за сьвятых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:17

Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:26

Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 143:10

Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:16

Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:18

Калі ж вы ведзеныя духам, вы не пад Законам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:9

Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:2

паводле прадбачаньня Бога Айца, праз асьвячэньне Духа, дзеля паслухмянасьці і пакрапленьня крывёю Ісуса Хрыста: ласка і супакой няхай вам памножацца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:22

Які і запячатаў нас, і даў заруку Духа ў сэрцы нашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:6

Гэты Ісус Хрыстос, Які прыйшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух ёсьць Тым, Які сьведчыць, бо Дух ёсьць праўда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 9:31

А цэрквы па ўсёй Юдэі, і Галілеі, і Самарыі мелі супакой, будуючыся і ходзячы ў страху Госпадавым, і праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:5

Бо нашае Эвангельле не было ў вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў шматлікіх пацьверджаньнях, як вы самі ведаеце, якімі былі мы дзеля вас між вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:3-4

намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою. І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня. Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім. Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам. Адно Цела і адзін Дух, як вы і пакліканыя да аднае надзеі вашага пакліканьня;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:10-11

А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, бо Дух усё дасьледуе, і глыбіні Божыя. Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:18

Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпада, перамяняемся ў вобраз Ягоны ад славы ў славу, як ад Духа Госпада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:4

І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі, як Дух даваў ім прамаўляць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 11:13

Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 5:32

І сьведкі Ягоныя на словы гэтыя — мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:16-17

Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:26

Калі ж прыйдзе Абаронца, Якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:1

Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:13-14

У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і паверыўшы ў Яго, запячатаныя абяцаным Духам Сьвятым, Які ёсьць зарука спадчыны нашае на выкупленьне ўдзелу, на пахвалу славы Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:20

І вы маеце памазаньне ад Сьвятога, і ведаеце ўсё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:1

Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:23-24

а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:11

І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:22

Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе праз Духа дзеля некрывадушнага браталюбства, з чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:30

Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, стаць разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:17-18

каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго, прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:12

бо Дух Сьвяты навучыць вас у тую гадзіну, што мусіце гаварыць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 10:38

як Бог памазаў Духам Сьвятым і моцай Ісуса з Назарэту, Які хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх, прыгнятаных д’яблам, бо Бог быў з Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:8

Дык хто гэта адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які Духа Свайго Сьвятога нам даў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:10-11

Калі ж Хрыстос у вас, дык цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасьць. А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:38

Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:1

Дык стойце ў свабодзе, якою вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце ізноў пад ярмо няволі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:4

Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:30

Ты пашлеш Дух Твой, і яны створаныя, і Ты аднаўляеш аблічча зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:12

Гэтак і вы, калі рупіцеся пра [дары] духоўныя, шукайце, каб набываць іх дзеля збудаваньня царквы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:13

бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:20

А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:14

Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блюзьняць [на Яго], а вы славіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 1:35

І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 1:5

што Ян хрысьціў вадою, а вы праз некалькі дзён будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 3:11

Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:14

Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:17

Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:9

Усякі, хто народжаны ад Бога, грэху ня робіць, таму што насеньне Ягонае застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:8

які і паведаміў нам пра вашую любоў у духу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:4

І слова маё, і пропаведзь мая былі не ў пераканаўчых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 1:21

бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:20

Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:18

бо праз Яго абодва маем доступ да Айца ў адным Духу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 8:29

А Дух сказаў Філіпу: «Падыйдзі і прыстань да калясьніцы гэтай».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:15

Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:6

у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:1

Вось, Слуга Мой, Якога Я трымаю, выбраны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Я ўсклаў Дух Мой на Яго, і Ён дасьць суд народам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:22

на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:23

Сам жа Бог супакою няхай асьвяціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 3:22

і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як голуб, і быў голас з неба, які казаў: «Ты — Сын Мой Улюбёны; у Табе Я маю ўпадабаньне».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 11:24

бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога і веры. І значная грамада дадалася да Госпада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:17

І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:27

І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 3:14

каб дабраслаўленьне Абрагама ў Хрысьце Ісусе сталася на паганаў, каб абяцаньне Духа мы атрымалі праз веру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 13:52

А вучні былі напоўненыя радасьцю і Духам Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:21-22

А Той, Які зацьвердзіў нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог, Які і запячатаў нас, і даў заруку Духа ў сэрцы нашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 4:24

Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:10-11

Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:15

аж пакуль будзе выліты на нас Дух з вышыні. І станецца пустыня садам, а сад будзе лічыцца лесам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 7:6

А цяпер мы вызваліліся ад Закону, якім былі зьвязаныя, памершы для яго, каб нам служыць у абнаўленьні духа, а ня ў старасьці літары.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:33

бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 44:3

Бо Я выльлю воды на спрагнёнае і струмяні — на [зямлю] сухую. Я выльлю Духа Майго на насеньне тваё і дабраславенства Маё — на нашчадкаў тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:6

Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:4

Хто гаворыць [незнаёмай] моваю, збудоўвае сябе; а хто прарочыць, царкву збудоўвае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:14

наколькі больш кроў Хрыста, Які праз Духа вечнага прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых справаў дзеля служэньня Богу Жывому?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:1-2

Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя, Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё. І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага, пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае, каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману, але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос, з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові. Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго, з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга. Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю. з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:23

І ня толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі ў сабе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:7-8

Але Я праўду кажу вам: карысьней для вас, каб Я адыйшоў; бо калі Я не адыйду, Абаронца ня прыйдзе да вас, а калі пайду, пашлю Яго да вас, і Ён, прыйшоўшы, будзе дакараць сьвет у грэху, праведнасьці і судзе;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 4:4-6

А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам, каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне. А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:16

Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:5

і нас, мёртвых праз праступкі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай [Божай] вы збаўленыя, —

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:3

Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:3-4

Бо як Закон быў бяссільны, таму што быў нядужы праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падабенстве цела грахоўнага і дзеля грэху, асудзіў грэх у целе, А каго прадвызначыў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і ўславіў. Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас? Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго? Хто стане супраць выбраных Божых? Бог, Які апраўдвае! Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас. Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч? Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечак на зарэз». Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас. Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае, ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. каб праведнасьць Закону споўнілася ў нас, якія не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:18

Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:5

На гэта самае і стварыў нас Бог, і даў нам заруку Духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:1-2

Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя, Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу, і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце. Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць. Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло, таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос». Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя, выкупляючы час, бо дні злыя. Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада. І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам, гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых, і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 1:32-33

І засьведчыў Ян, кажучы: «Я бачыў Духа, Які зыходзіў з неба як голуб і застаўся на Ім. І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: “На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:13

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 6:3

Дык нагледзьце спасярод вас, браты, сем засьведчаных мужоў, поўных Духа Сьвятога і мудрасьці, якіх мы паставім на гэтую патрэбу,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 63:10-11

Але яны сталіся непаслухмянымі і засмуцілі Духа Сьвятога Ягонага, і стаўся Ён для іх ворагам, і пачаў ваяваць з імі. І ўзгадаў народ Ягоны дні старадаўнія, дні Майсея. Дзе Той, Які вывеў іх з мора з пастырам авечак Сваіх? Дзе Той, Які зьмясьціў у нутро іхняе Духа Свайго Сьвятога?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:3

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраслаўленьнем у нябёсах,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:2

Бо хто гаворыць [незнаёмай] моваю, той гаворыць ня людзям, але Богу; бо ніхто ня чуе, [як] ён тайны духам гаворыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:14-15

Бо, калі я малюся [незнаёмай] моваю, дух мой моліцца, а розум мой бяз плоду. Дык што? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:12

Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 20:22

І, сказаўшы гэта, дыхнуў і кажа ім: «Прыйміце Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:9

Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:14

Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:15-16

Сьведчыць жа нам і Дух Сьвяты, бо пасьля прадказана: «Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 11:3

І ўпадабаньне Ягонае — у страху перад ГОСПАДАМ, і Ён будзе судзіць не паводле погляду вачэй Сваіх, і не паводле слыху вушэй Сваіх будзе да­ваць прысуд,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:17

А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:6-7

Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час. Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:15

але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:34

Бо Той, Каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, бо ня мераючы дае Бог Духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 13:2

А калі яны спраўлялі служэньне Госпаду і посьцілі, сказаў Дух Сьвяты: «Аддзяліце Мне Барнабу і Саўла на справу, на якую Я паклікаў іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:5

Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:3

бо абрэзаныя — гэта мы, якія служым Богу духам, і хвалімся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:8

Тады Пётар, напоўніўшыся Духам Сьвятым, сказаў да іх: «Начальнікі народу і старшыні Ізраілю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:12-13

дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага, пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы