Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


99 Вершы з Бібліі пра чысціню і святасць

99 Вершы з Бібліі пра чысціню і святасць


МАЦЬВЕЯ 5:8

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:15-16

але, паводле [прыкладу] Сьвятога, Які паклікаў вас, і самі будзьце сьвятымі ў-ва ўсім ладзе жыцьця, бо напісана: «Будзьце сьвятыя, бо Я — Сьвяты».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:14

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 24:3-4

Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДА, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым? Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:10

Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:9

Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:11

У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:26

Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:17

Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 35:8

І будзе там гасьцінец і шлях, і назавуць яго шляхам сьвятым, і ня будзе хадзіць па ім нячысты, і будзе ён толькі для іх, і неразумны не заблукае, калі пойдзе шляхам [гэтым].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 52:1

Абудзіся, абудзіся! Апрані моц тваю, Сыёне! Апрані шаты прыгажосьці тваёй, Ерусаліме, горад сьвяты! Бо ня ўвойдзе больш да цябе неабрэзаны і нячысты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1-2

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае, Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце; у дбайнасьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце; [маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі; у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці. Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце. Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача. Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе. Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі. Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі. Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад». і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:17

Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:19-20

Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае? Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя? Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:31

Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 7:1

Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:24

і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:3-5

А распуста і ўсякая нячыстасьць або хцівасьць няхай і не называюцца ў вас, як і належыць сьвятым, Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго. Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам. Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву. Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа. ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка. Бо ведайце, што ніякі распусьнік, або нячысты, або хцівец, які зьяўляецца ідалапаклоньнікам, ня мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:8

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:1-2

Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгор­нага, дзе Хрыстос ся­дзіць праваруч Бога. і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў, дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос. Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя. Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых. І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе. Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі. Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:3-5

Бо гэта ёсьць воля Божая — сьвятасьць вашая, каб вы высьцерагаліся распусты, каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начыньне ў сьвятасьці і годнасьці, а ня ў жарсьцях пажадлівасьці, як пагане, што ня ведаюць Бога;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:12

Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:21

Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Уладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:11-12

Бо зьявілася ласка Божая, што дае збаўленьне для ўсіх людзей, якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:22

будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:2-3

Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць. Бо калі сэрца нас дакарае, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё. Улюбёныя! Калі сэрца нашае не дакарае нас, мы маем адвагу перад Богам, і чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказаньні Ягоныя і тое, што падабаецца [Яму], робім перад Ім. І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне. І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў. І ўсякі, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:7

А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:140

Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:17

Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ў-ва ўсіх справах Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:7

Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:8

Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:20

Бо няма на зямлі чалавека праведнага, які робіць дабро і не грашыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 6:3

І ўсклікалі яны адзін да аднаго, і казалі: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ГОСПАД Магуцьцяў, уся зямля поўная славы Ягонай!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:48

Дык будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым. сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?» Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 1:75

служыць Яму ў сьвятасьці і праведнасьці перад Ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:19

Па-чалавечаму гавару дзеля нядужасьці цела вашага. Бо, як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці і беззаконьню на беззаконьне, гэтак цяпер аддайце члены вашыя на службу праведнасьці на сьвятасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:30

А вы — з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:17

Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:17-18

Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас». «І Я буду вам Айцом, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усеўладны».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7-8

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць. Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:4

бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любові,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:10

Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:15

каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:22

цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:13

каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:13

А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:5

Канец жа загаду ёсьць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумленьня, і веры некрывадушнай,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:9

Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 1:15

Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і бязьверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іхні, і сумленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:1-2

Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі, Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго. Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці. Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі, і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае. Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада, гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія; каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першаро­дзтва сваё. Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі. Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры, ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова, углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:8

Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:15-17

Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца. Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету. І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:18

Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць; але народжаны ад Бога захоўвае сябе, і злы не дакранецца яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:14

І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:6

Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:9

Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто крывіць шляхі свае, будзе выяўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:28

На сьцежцы праведнасьці — жыцьцё, і на шляху яе няма сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:6

Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:13-14

Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека! Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 35:8-9

І будзе там гасьцінец і шлях, і назавуць яго шляхам сьвятым, і ня будзе хадзіць па ім нячысты, і будзе ён толькі для іх, і неразумны не заблукае, калі пойдзе шляхам [гэтым]. Ня будзе там ільва, і драпежны зьвер ня ўзыйдзе на яго і ня знойдзецца там, але будуць хадзіць там адкупленыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:22-23

Сьветач цела ёсьць вока. Калі вока тваё чыстае, усё цела тваё будзе сьветлае. Калі ж вока тваё злое, усё цела тваё будзе цёмным. Калі ж сьвятло, якое ў табе, ёсьць цемра, дык якая ж цемра сама?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:45

Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу сэрца свайго выносіць злое; бо з багацьця сэрца гавораць вусны ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:5-6

Бо тыя, што паводле цела, — пра цялеснае думаюць; а тыя, што паводле духа, — пра духоўнае. Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 9:24-27

Ці вы ня ведаеце, што тыя, якія бягуць на стадыёне, бягуць усе, але адзін атрымлівае ўзнагароду? Дык бяжыце, каб атрымаць. А кожны, хто змагаецца, устрымліваецца ад усяго: тыя — каб атрымаць вянок зьнішчальны, а мы — незьнішчальны. Дык я бягу, не як на няпэўнае, змагаюся, не як паветра б’ючы, але я вымучваю і няволю цела маё, каб, абвяшчаючы другім, самому ня стацца нявартым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:19-21

А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць, Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці. ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі, зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:13-14

Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе, імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:5

Дык мярцьвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасьць, жарсьць, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць ідалапаклонствам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:23-24

Сам жа Бог супакою няхай асьвяціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста. Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:19

Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:14

Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:4

Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:9

Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:1-2

Шчасьлівыя тыя, у якіх шлях беззаганны, якія ходзяць паводле Закону ГОСПАДА. Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх! Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх. Ад усякай сьцежкі благой я стрымліваў ногі мае, каб захоўваць слова Тваё. Ад прысудаў Тваіх я ня адступаўся, бо Ты мяне навучаеш. Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім! Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні. Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй. Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй. Я вельмі моцна прыгнечаны; ГОСПАДЗЕ, ажыві мяне паводле слова Твайго! Мей упадабаньне, прашу, ГОСПАДЗЕ, у дабраахвотных [абяцаньнях] вуснаў маіх, і навучы мяне судам Тваім. Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і Закон Твой я не забываюся. У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе. Наставілі бязбожнікі пастку супраць мяне, але я не ўхіліўся ад загадаў Тваіх. Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго. Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца. Двудушных я ненавіджу, а Закон Твой люблю. Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся. Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго. Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй. Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды. Ты адапхнуў усіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні. Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае. Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім! Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся. Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім! Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму], каб не прыгняталі мяне свавольнікі. Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй. Учыні са слугою Тваім паводле міласэрнасьці Тваёй, і навучы мяне пастановам Тваім. Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае. Час дзейнічаць для ГОС­ПАДА, [бо] яны парушылі Закон Твой. Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае. Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу. Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх. Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх. Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным. Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх. Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё. Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною. Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае. Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім. Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць Закон Твой. Ты праведны, ГОСПА­ДЗЕ, і справядлівыя суды Твае. Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую. Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае. На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў. Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго. Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся. Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і Закон Твой — праўда. Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая. Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць. З усяго сэрца я клічу; адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх. Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае! Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся. Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё. Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне. Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае. Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад Закону Твайго адступіліся. Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда. Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх. Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра Закон Твой не забываўся. Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне. Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх. Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне. Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся. Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго. Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне. У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго. Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй. Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё. Я радуюся са слова Твайго як той, хто знайшоў вялікі прыбытак. Хлусьню ненавіджу і брыджуся ёю, Закон Твой люблю. Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй. Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца. Я ўзіраюся на збаўленьне Тваё, ГОСПАДЗЕ, і выконваю прыказаньні Твае. Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх. Я захоўваю загады Твае і сьведчаньні Твае, бо ўсе шляхі мае перад Табою. Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОС­ПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне. Рабі добрае слузе Твайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё. Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне! Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім. Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя. Няхай станецца рука Твая дапамогай маёй, бо я выбраў загады Твае. Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая. Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе, і суды Твае няхай дапамогуць мне. Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся. Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго! Я — прыхадзень на зямлі; не хавай ад мяне прыказаньні Твае! Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:18-19

Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня. Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:26

Праведнік мае перавагу над бліжнім сваім, а шлях бязбожнікаў зводзіць іх саміх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:16-17

Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыбярыце ліхоту ўчынкаў вашых з вачэй Маіх! Спыніцеся чыніць зло! Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра суд, дапамагайце пакрыўджанаму, абараняйце сіротаў, заступайцеся за ўдоваў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:1-2

І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой. Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе. Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы. Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог. Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта? Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць]. Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш». Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя, Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне. Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце. Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе. Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:21-23

Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе. Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?” І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:34-35

Спараджэньне яхідны! Як вы можаце гаварыць добрае, калі вы злыя? Бо з перапоўненага сэрца гавораць вусны. Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу выносіць злое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:9

Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:17

Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:22-24

каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:7

і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:20-23

Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў: «Не дакранайся, і не каштуй, і не чапай», што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і вучэньня чалавечага? Гэтае слова нібыта мае мудрасьць у самавольным набажэнстве, упакорваньні і мардаваньні цела, не ў пашане да таго, што насычае цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:7

Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:11

Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі пакліканьня і споўніў з моцаю ўсякае ўпадабаньне добрасьці і справу веры,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 2:8

Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:7

у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:27

Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:1-2

Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго. Дзеці Божыя і дзеці д'яблавы выяўляюцца гэтак: усякі, хто ня робіць праведнасьць, ня ёсьць ад Бога, і той, хто ня любіць брата свайго. Бо гэткая ёсьць вестка, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго. Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардаваў брата свайго. І дзеля чаго замардаваў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя. Не зьдзіўляйцеся, браты мае, калі сьвет ненавідзіць вас. Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці. Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца. У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў. А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім? Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю! І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя. Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:27

І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы