Задумайся, сябар, ці не цудоўна ўсё навокал? Бог не пакінуў нам дакладных інструкцый да свайго стварэння, а ўстанавіў фізічныя законы, якія кіруюць сіламі прыроды. І гэтыя законы пастаянна дзейнічаюць згодна з Ягонай святой воляй. Сама прырода сведчыць пра існаванне Бога, як гаворыцца ў Псалме 19:1: "Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, і небазвод абвяшчае дзеянне рук Ягоных".
Як вернікі, мы павінны разумець, што нябачныя якасці Бога, такія як Ягоная сіла і веліч, праяўляюцца праз Яго стварэнне. Богу прыемна, калі мы захапляемся Яго творамі. Усё, што нас акружае, створана для таго, каб мы бачылі, як моцна Ён нас любіць, і каб мелі ўяўленне пра Яго веліч. Гэта дазваляе нам пакланяцца Яму ўсім сэрцам.
Мы павінны шанаваць прыроду, разважаць пра Бога і дзякаваць Яму. Ягоная міласць праяўляецца ў нашым жыцці кожны раз, калі ўзыходзіць сонца. Ну хіба ж не цуд?
А яны, пачуўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Уладару! Ты — Бог, Які ўчыніў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх.
Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя! Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі! Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,
З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты зрабіў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.
Я кажу: «Божа мой, не вазьмі Ты мяне ў палове дзён маіх! З пакаленьня ў пакаленьне гады Твае!
Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім. Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя
Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.
«Госпадзе, Ты годны атрымаць славу, і пашану, і моц, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваёю яно ёсьць і створана».
І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты.
"Я ўчыніў зямлю, чалавека і жывёлу, якія на абліччы зямлі, сілай Маёй вялікай і рамяном Маім узьнятым; і Я даю яе таму, хто правы ў вачах Маіх.
Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.
Бо стварэньне са спадзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых, Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці. бо стварэньне падпарадкаванае марнасьці не сваёй ахвотай, але праз Таго, Які падпарадкаваў, у надзеі,
Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДА праўдзівыя, а таксама справядлівыя. Яны больш пажаданыя, чым золата, больш, чым золата найчысьцейшае, і саладзейшыя за мёд і мёд сотавы. І слуга Твой праз іх будзе навучаны. Хто захоўвае іх, [будзе мець] нагароду вялікую. Хто зразумее памылкі свае? Ад схаваных [грахоў] вызвалі мяне! І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую. Няхай словы вуснаў маіх і разважаньні сэрца майго будуць даспадобы Табе, ГОСПАДЗЕ, Скала мая і Абаронца мой! Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, і прасьцяг апавядае пра творы рук Ягоных. Дзень дню пераказвае вестку, і ноч ночы выказвае веданьне. Бяз гуку, бяз словаў, ня чутны голас іхні.
Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.
Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх. Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх.
Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы палявыя дадуць плады свае.
З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты зрабіў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу. Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,
І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэм, каб абрабляў яго і захоўваў яго.
Бо вы з радасьцю выйдзеце, і ў супакоі правядуць вас. Горы і ўзгоркі перад вамі будуць цешыцца са сьпяваньнем, а ўсе дрэвы палявыя будуць пляскаць у далоні. Замест церняў вырасьце кіпарыс, замест крапівы вырасьце мірт, і будзе гэта на хвалу ГОСПАДУ, як знак вечны, які ня будзе зьнішчаны.
Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх. Хто з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць? І наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць. А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.
Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім. Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях) Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго.
Вось, ГОСПАДУ, Богу твайму, належыць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй.
Ці ж мала вам, што вы пасьвіцеся на пашы добрай? Чаму рэшту пашы вашай вы топчаце нагамі вашымі? І вы п’іцё ваду чыстую, а астатнюю каламуціце нагамі вашымі?
Ты, ГОСПАДЗЕ, толькі Ты, Ты Сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іхняе, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх; і Ты даеш жыцьцё ўсім ім; і войска нябеснае Табе пакланяецца.
Зямлю ня будзеце прадаваць назаўсёды, бо Мая зямля, а вы — прыхадні і пасяленцы ў Мяне. Таму ўся зямля, якая ў валоданьні вашым, будзе прадавацца вамі пад умовай выкупу.
Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў, пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю. Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць. Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца. Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі
Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і стань, і паразважай пра цуды Божыя. Ці ты ведаеш, як загадвае Бог, каб хмары Ягоныя заясьнелі сьвятлом? Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы?
Ён закрывае неба хмарамі, рыхтуе для зямлі дождж, узрошчвае траву на гарах, дае скаціне спажыву яе, і груганятам, што крычаць да Яго.
І будзе жыць воўк з ягнём, а леапард з казьлянём будуць ляжаць, цяля і леў, і кормнае цяля [будуць] разам, і малы хлопчык паганяць іх будзе. Карова і мядзьведзіца будуць пасьвіцца разам, а іх дзіцяняты будуць ляжаць [побач], і леў будзе есьці салому, як вол. І немаўля будзе гуляць каля нары гадзюкі, і дзіцятка выцягне руку сваю да гнязда зьмяі. Ня будуць рабіць зла і ня будзе зьнішчэньня на ўсёй гары Маёй сьвятой, бо зямля будзе напоўнена веданьнем ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора.
Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які ўчыніў сьвяцілы вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго; сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго; месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
І сказаў Бог: «Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, у пакаленьні вечныя. Вясёлку Маю кладу на хмарах, і будзе яна знакам запавету паміж Мною і паміж зямлёю.
Бо гэта кажа ГОСПАД, Творца неба, Ён — Бог, Які ўкшталтаваў зямлю і зрабіў яе, Ён умацаваў яе, Ён стварыў яе, каб не была пустэчай, але ўкшталтаваў яе для пражываньня: «Я — ГОСПАД, і няма іншага».
А Я ці ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага гораду вялікага, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»
А Я ўвёў вас у зямлю ўрадлівую, каб вы елі плады ейныя і даброцьці ейныя. І вы ўвайшлі, і спаганілі зямлю Маю, і зрабілі агідай спадчыну Маю.
бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана; і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.
бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па гарах. Я ведаю ўсіх птушак у гарах, і зьвяры палявыя — у Мяне.
I шэсьць гадоў засявай зямлю тваю і зьбірай ураджай ейны, а ў сёмы [год] запусьці яе і пакінь яе, і будуць жывіцца [з яе] бедныя народу твайго, а рэштаю пасьля іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так зробіш з вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім.
У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор. Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.
Высахла, зьвяла зямля, змарнеў і зьвяў сусьвет, змарнелі магнаты народу зямлі. І зямля апаганеная жыхарамі ейнымі, бо яны парушылі Закон, не спаўнялі пастановаў, зламалі запавет вечны.
Гэта зямля, якою ГОСПАД, Бог твой, апякуецца, і вочы ГОСПАДА, Бога твайго, заўсёды зьвернуты на яе ад пачатку году аж да канца году.
Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для даманаў. Ён месяц зрабіў, [каб вызначаць] пару; сонца ведае захад свой. Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт. Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя. Львяняты рыкаюць пра здабычу, шукаючы ў Бога пажывы. Як узыйдзе сонца, яны зьбіраюцца разам і ў логвах залягаюць. Выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю аж да вечара. Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.
Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх, бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма [перадаецца] з пакаленьня ў пакаленьне? Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў. Ягняты — на вопратку табе, і казлы — плата за поле. І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.
Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.
Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях! зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае, валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі, юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя. Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам! Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя! Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя! Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя! Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі! Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,
Бо вось, Я ствару новае неба і новую зямлю, і ня будуць узгадваць даўнейшае, і яно ня прыйдзе на сэрца. А вы будзеце цешыцца і весяліцца вечна з таго, што Я ствару, бо вось, Я ствару Ерусалім дзеля вясёласьці, а народ ягоны — дзеля ўцехі.
І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля прамінулі, і мора ўжо няма.
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Які ёсьць Госпад неба і зямлі, не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі, і не ўтрымліваецца ад рук чалавечых, быццам нечага патрабуючы, Сам даючы ўсім жыцьцё, і дыханьне, і ўсё.
Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.
Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага. Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам, А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.
Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра. Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі. Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.