Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


150 Вершы з Бібліі: падзяка Богу

150 Вершы з Бібліі: падзяка Богу


1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:18

За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 100:4

Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:1

Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:17

І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:1

Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:20

дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:1

Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:1

Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:34

Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 92:1-2

Псальм. Сьпеў на дзень суботы. Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі. І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем. Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае. Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане. Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на пана­дворках Бога нашага. Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя, каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, Скала мая, і няма ў Ім беззаконьня. Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 4:2

Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:2-3

Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму! Бо ГОСПАД ёсьць Бог вялікі і Валадар вялікі над усімі багамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:2

Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:13

І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 9:15

Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:4-5

І скажаце ў дзень гэты: «Слаўце ГОСПАДА! Клічце імя Ягонае! Абвяшчайце сярод народаў дзеяньні Ягоныя! Узгадвайце, якое ўзьвялічанае імя Ягонае! Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён зрабіў велічнае! Няхай гэта будзе вядома па ўсёй зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 105:1

Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае! Паведамляйце між народамі пра дзеі Ягоныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 69:30

А я прыгнечаны і поўны тугі; збаўленьне Тваё, Божа, няхай падыме мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:15

Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:7

ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:12

Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:4

Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, дадзенае вам у Хрысьце Ісусе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:3

Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:15

і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:1

Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Ягоная на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:4-5

Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю, бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:23

Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:26

Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:16

няспынна дзякую за вас Богу, узгадваючы пра вас у малітвах маіх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:62

Сярод ночы я ўстаю, каб славіць Цябе за суды праведнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:17

Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:2-3

Слаўце Бога багоў, бо на вякі міласэрнасьць Яго! і Ога, валадара Башану, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо на вякі міласэрнасьць Яго; у спадчыну Ізраілю, слузе Свайму, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў пра нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго. Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго! Слаўце Пана паноў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:8

Найперш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера ваша абвяшчаецца ў-ва ўсім сьвеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:12

дзякуючы Айцу, Які даў нам здольнасьць удзельнічаць у спадчыне сьвятых у сьвятле,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 17:15-16

Адзін жа з іх, бачачы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога, і ўпаў на твар ля ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:10

Няхай славяць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДАНІІЛА 2:23

Дзякую Табе і слаўлю Цябе, Божа бацькоў маіх, што мудрасьць і сілу Ты даў мне, а цяпер паведаміў мне тое, пра што прасілі мы ў Цябе, бо Ты паведаміў нам справу валадара».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 100:1-5

Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою! Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай. Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае! Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:8

«Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае, паведамляйце між народамі дзеі Ягоныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:2

Дзякуем Богу заўсёды за ўсіх вас, успамінаючы вас у малітвах нашых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:1-2

Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе. Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:1-2

Навучаньне Этана Эзрахі. Ты пануеш над узьнёсласьцю мора, і калі хвалі ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш. Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх. Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў. Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго. Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, узьнятая правіца Твая. Праведнасьць і суд — падставы пасаду Твайго; міласэрнасьць і праўда ідуць перад абліччам Тваім. Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго! У іменьні Тваім будуць радавацца яны ўвесь дзень, і праведнасьцю Тваёй будуць узвышаны. Бо Ты — краса сілы іхняй, і праз ласку Тваю ўзьняты рог наш. Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш. Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:41

І з імі Гэмана і Едутуна і іншых выбраных, якія прызначаныя па імёнах, каб славіць ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:15

Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі праз шматлікія падзякі памнажалася на славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:17

Ласка Божая, што вы [раней] былі слугамі грэху, але сэрцам сталі паслухмянымі [гэтаму] кшталту вучэньня, якое дадзена вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:4-9

Таго, Які Сам робіць цуды вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго: Таго, Які неба ўчыніў з разуменьнем, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які ўчыніў сьвяцілы вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго; сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго; месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 2:1

І Ганна малілася, і казала: “Радуецца сэрца маё ў ГОСПАДЗЕ, узьняўся рог мой у Богу маім. Адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо радуюся я ў збаўленьні Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:4

ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 7:17

Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 2:14

Падзяка ж Богу, Які заўсёды дае нам трыюмфаваць у Хрысьце, і водар веданьня пра Сябе выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:19

няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:5

Шчасьлівы чалавек, які пэўнасьць сваю мае ў ГОСПАДЗЕ, і не зьвяртаецца да ганарыстых і тых, якія прыхіляюцца да няпраўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:12

Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:3

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:6

Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. I хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, і дзякуе Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:10-15

Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і вывеў Ізраіля спасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго; рукою дужаю і рамяном узьнятым, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які Мора Чырвонае расьсек, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і правёў Ізраіля пасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і кінуў фараона і войска ягонае ў Мора Чырвонае, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:8-9

Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых, бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:13-14

Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:57

Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:12

Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:12

І я дзякую Хрысту Ісусу, Госпаду нашаму, Які ўмацаваў мяне, што Ён палічыў мяне верным, паставіўшы на служэньне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:10-13

І дабраславіў Давід ГОС­ПАДА перад вачыма ўсёй царквы, і сказаў Давід: «Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і на вякі! Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава. І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё. І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:28

Дзеля гэтага мы, прыймаючы Валадарства непарушнае, будзем мець ласку, праз якую будзем служыць Богу, падабаючыся [Яму], з сарамлівасьцю і багабойнасьцю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:2

Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 57:9

Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 5:13

І былі як адзін тыя, што трубілі, і тыя, што сьпявалі, даючы адзін голас на хвалу і праслаўленьне ГОСПАДА; і калі ўзьнёсься гук трубаў і цымбалаў, і музычных інструмэнтаў, і хвалілі ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, тады Дом, Дом ГОСПАДА напоўніўся хмараю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:1-3

Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля! Скажыце народам: «ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І Ён будзе судзіць народы паводле справядлівасьці». Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім. Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй. Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае! Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 75:1

Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:4

Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:24

Вось дзень, які стварыў ГОСПАД; будзем весяліцца і радавацца ў ім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:35

І кажыце: “Збаў нас, Божа збаўленьня нашага! І зьбяры нас, і выбаў нас ад паганаў, каб мы маглі славіць імя Тваё сьвятое і хваліліся славай Тваёй!”

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭЗДРЫ 3:11

І адказалі яны хвалою і праслаўленьнем ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная для Ізраіля. І ўвесь народ усклікаў голасам вялікім, хвалячы ГОСПАДА за закладзены падмурак Дому ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 115:1

Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДАНІІЛА 6:10

А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны ліст, пайшоў у дом свой, і вокны ў пакоі ягоным былі адчыненыя ў бок Ерусаліму, і тройчы ў дзень ён схіліў калені свае і маліўся, і дзякаваў Богу свайму так, як рабіў перад гэтым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:6-7

Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, так хадзіце ў Ім, укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:1

[Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 2:2

Ніхто не сьвяты так як ГОСПАД, бо няма нікога іншага, апроч Цябе. Ніхто не магутны, як Бог наш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:5

“На вякі ўгрунтую насеньне тваё, збудую пасад твой з пакаленьня ў пакаленьне”». (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 105:2

Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:31

Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:16

Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:16-20

Таго, Які вёў народ Свой праз пустыню, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які пабіў валадароў вялікіх, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і забіў валадароў слаўных, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Сыгона, валадара Амарэйскага, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Слаўце Бога багоў, бо на вякі міласэрнасьць Яго! і Ога, валадара Башану, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:4-5

Будуць славіць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх. І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДА, бо вялікая слава ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:13

А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:28-29

Ты — Бог мой, Цябе я буду славіць, Цябе, Божа мой, вывышаць! Слаўце ГОСПАДА, бо Ён — добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 65:8

Які суцішае шум мора, шум хваляў ягоных і мноства народу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:20

І сказаў Давід усёй царкве: «Дабраславіце ГОСПАДА, Бога вашага!» І дабраславіла ўся царква ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і схіліліся, і пакланіліся ГОСПАДУ і валадару.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 26:7

каб голасна дзякаваць Табе і абвяшчаць усе цуды Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:8

Няхай будуць напоўненыя вусны мае хвалой Табе, кожны дзень — услаўленьнем Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:33-34

Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш. Няхай будзе салодкім Яму разважаньне маё, а я буду весяліцца ў ГОСПАДЗЕ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 30:19

І выйдзе з яго падзяка і голас тых, якія радуюцца, і Я памножу іх, і ня будуць зьмяншацца, і Я праслаўлю іх, і ня будуць пагарджаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:4-5

Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць. Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:2

Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:21-26

і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо на вякі міласэрнасьць Яго; у спадчыну Ізраілю, слузе Свайму, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў пра нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго. Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 11:41

Тады паднялі камень, дзе ляжаў нябожчык. А Ісус падняў вочы ўгору і сказаў: «Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:1

Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:19-20

гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых, і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі. дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 135:1-3

Альлелюя! Хвалеце імя ГОСПАДА, хвалеце, слугі ГОСПАДА, Ён пабіў шматлікія народы і забіў валадароў магутных: Сыгона, валадара Амарэйскага, і Ога, валадара Башану, і ўсе валадарствы Ханаану. І аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму. ГОСПАДЗЕ, імя Тваё на вякі! ГОСПАДЗЕ, памяць Твая з пакаленьня ў пакаленьне! Бо ГОСПАД будзе судзіць народ Свой і пашкадуе слугаў Сваіх. Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых. Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць; маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх. Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца. Доме Ізраіля, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Доме Аарона, дабраслаўляйце ГОСПАДА! якія стаіцё ў Доме ГОСПАДА, у панадворках Дому Бога нашага! Доме Левія, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Вы, што баіцёся ГОСПАДА, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Дабраслаўлёны ГОСПАД з Сыёну, Які жыве ў Ерусаліме! Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:22

Дык я буду славіць на музычных інструмэнтах Цябе, мой Божа, і праўду Тваю! Буду выслаўляць Цябе на гусьлях, Сьвяты Ізраіля!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:11

пры дапамозе і вашай малітвы за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:9

Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго, размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 44:8

але Ты збавіў нас ад прыгнятальнікаў нашых і асароміў тых, што нас ненавідзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:19

Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:1

ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:6-7

Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён пачуў голас маленьня майго. ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:21

І, радзіўся ён з народам, і паставіў сьпевакоў для ГОС­ПАДА, тых, якія хваляць у велічы сьвятасьці, каб яны ішлі перад узброенымі і казалі: «Выслаўляйце ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:27

Адзінаму Мудраму Богу праз Ісуса Хрыста слава на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:1-2

Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля! Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра. Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя. Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор. Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае, якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй. Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях) Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй. Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім. Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў! Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй. Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:8-9

Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай. Ён дараваў жыцьцё душы нашай і ня даў пахіснуцца назе нашай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:13

бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:15

Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:11

Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 92:4-5

на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы. Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 9:11

каб у-ва ўсім вы ўзбагаціліся ў-ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:11-12

бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэрнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго, як далёкі ад захаду ўсход, так [далёка] Ён нашыя правіны ад нас аддаліў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 4:11

«Госпадзе, Ты годны атрымаць славу, і пашану, і моц, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваёю яно ёсьць і створана».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:2

І прызначыў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў паводле чэргаў іхніх, кожнага паводле служэньня ягонага, сьвятароў і лявітаў для цэласпаленьняў і для ахвяраў мірных, каб паслугавалі, славілі і хвалілі ў брамах табараў ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 148:1-5

Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях! зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае, валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі, юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя. Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам! Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя! Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя! Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя! Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі! Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:1

Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:6

маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 10:21

У тую гадзіну ўзрадаваўся Ісус у духу і сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам. Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:5-6

У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор. ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:7-9

Таго, Які ўчыніў сьвяцілы вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго; сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго; месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 149:1

Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:20-21

А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем, Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ў-ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:9

Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:3

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраслаўленьнем у нябёсах,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:2-3

Хто выкажа магутнасьць ГОСПАДА, дасьць пачуць усю хвалу Ягоную? і замянілі Славу сваю на вобраз вала, які есьць траву. Яны забыліся на Бога, Збаўцу свайго, Які вялікае ўчыніў у Эгіпце, цуды ў зямлі Хама, страшныя [рэчы] каля мора Чырвонага. І сказаў Ён, што вынішчыць іх, калі б не Майсей, выбранец Ягоны, які стаў у выломе перад абліччам Ягоным, каб адвярнуць ярасьць Ягоную, каб Ён ня вынішчыў іх. І пагрэбавалі яны зямлёй пажаданай, не паверылі словам Ягоным. І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА. І Ён падняў руку Сваю на іх, каб пападалі яны ў пустыні, і пападала насеньне іхняе сярод народаў, І Ён расьцярушыўіх па зямлі. І яны далучыліся да Баал-Пэгора, і елі ахвяры мёртвых, і злавалі [Яго] дзеяньнямі сваімі, і абрынулася на іх пляга. Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і робяць праведнасьць у кожным часе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 115:18

але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён зрабіў велічнае! Няхай гэта будзе вядома па ўсёй зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-5

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць, а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею, а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:21

Пад заслонай аблічча Твайго Ты хаваеш іх ад закалотаў людзкіх, Ты засланяеш іх, як у намёце, ад языкоў, якія звадку [прыносяць].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:15-16

Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху. Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:11-12

Пачуй, ГОСПАДЗЕ, і зьлітуйся нада мною! ГОСПАДЗЕ, будзь дапамогай маёй! Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:31

каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі, дзеля спадчыны незьнішчальнае і беззаганнае, якая не завяне і якая захоўваецца ў небе дзеля нас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:8-9

Літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, павольны да гневу і вельмі міласэрны. Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:1

І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 7:25

Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:36

Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і аж на вякі!» І сказаў увесь народ: «Амэн!», і славіў ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:31

Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:8

Бог гэтак страшлівы на нарадзе сьвятых, і страшны для ўсіх, што вакол Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:15-16

Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае. Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:22

І ў той час, калі яны пачалі сьпевы і хвалу, ГОСПАД учыніў нязгоду ў сыноў Амона, Мааву і [жыхароў] гары Сэір, якія выйшлі супраць Юды, і яны былі пабітыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:164

Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы