Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


119 Вершы з Бібліі пра настаўнікаў

119 Вершы з Бібліі пра настаўнікаў

Задумайся, сябар, якую важную ролю адыгрываюць настаўнікі ў нашым духоўным росце. Яны, як маякі ў моры жыцця, паказваюць нам шлях, які мы абярэм у будучыні, і ўкараняюць у нас каштоўнасці, якія робяць нас непадобнымі да іншых.

Я веру, што яны абраныя Богам, каб дапамагчы нам знайсці Хрыста і даць нам кіраўніцтва як у веры, так і ў паўсядзённым жыцці. Гэта сапраўдны дар.

Калі ў цябе ёсць такія настаўнікі, давай разам шанаваць іх жыццё, молячыся за іх і вучачыся з пакорай. Цані кожную хвіліну, якую яны прысвячаюць нам, і з удзячнасцю ўспамінай усё, што мы ад іх атрымалі. Няхай Бог дабраславіць іх.




1 КАРЫНФЯНАЎ 12:29

Ці ўсе апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе сілы?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:6

А хто навучаецца ў слове, няхай дзеліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:24

а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:11

І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 5:12

Бо вы, якія паводле часу павінны быць настаўнікамі, ізноў маеце патрэбу, каб вучылі вас падставовым пачаткам словаў Божых, і вы маеце патрэбу ў малацэ, а ня ў цьвёрдай страве.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:20

выхавацель неразумных, настаўнік немаўлят, які мае ў Законе выгляд веданьня і праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:3

Калі хто навучае іначай і не ідзе за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за вучэньнем пра пабожнасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 23:8

А вы не называйцеся “раббі”, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос, а ўсе вы — браты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 5:13

Ня слухаў я голасу настаўнікаў маіх, і не прыхіляў я вуха майго да тых, што вучылі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:11

для якога я пастаўлены весьнікам, і апосталам, і настаўнікам паганаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:28

І адных Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; пасьля — [тых, хто мае] сілы, пасьля — дары аздараўленьня, дапамаганьня, гаспадараваньня, разнастайныя мовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:16

Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 23:10

І не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:7

калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:20

І дасьць табе Госпад хлеб у прыгнёце і ваду ў бядзе, і больш не адвернецца ад цябе настаўнік твой, і вочы твае будуць бачыць настаўніка твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 18:20

I ты навучай іх пастановам і законам, і дай ім ведаць шлях, па якім яны маюць ісьці, і ўчынкі, якія яны маюць рабіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 6:6-7

Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім. Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:7

хочучы быць законавучыцялямі, не разумеючы ані таго, што кажуць, ані таго, пра што сьцьвярджаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:99

Я стаўся больш разважлівым за ўсіх, што вучылі мяне, бо сьведчаньні Твае ў думках маіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:14

Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:24

Вучань не вышэйшы за настаўніка свайго, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:40

Вучань не вышэй за настаўніка свайго, але, удасканаліўшыся, кожны будзе як настаўнік ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:13

Вы клічаце Мяне “Настаўнік” і “Госпад”, і слушна кажаце, бо гэта Я і ёсьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:4-5

ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім. Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:19

Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых прыказаньняў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым названы будзе ў Валадарстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім названы будзе ў Валадарстве Нябесным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:8

«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:6

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:33-34

Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху пастановаў Тваіх, і я буду пільнавацца яго аж да канца. Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:6-7

Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай; калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:11

Загадвай гэта і навучай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:1

Ня многія рабіцеся настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што мы большы атрымаем прысуд,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:5

Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:7

Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 9:9

Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:14

Мудрыя захоўваюць веданьне, а вусны неразумнага вядуць да загубы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:1

Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:22

Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:15

Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:20-21

І дасьць табе Госпад хлеб у прыгнёце і ваду ў бядзе, і больш не адвернецца ад цябе настаўнік твой, і вочы твае будуць бачыць настаўніка твайго. І вушы твае будуць чуць за сабой слова, якое кажа: «Вось шлях, ідзіце па ім», калі ты збочыш направа ці налева.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:24-27

Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека дурнога, які пабудаваў дом свой на пяску. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той, і ён упаў, і было падзеньне ягонае вялікае».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:24-25

Вучань не вышэйшы за настаўніка свайго, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 4:1-2

І зноў Ён пачаў навучаць каля мора; і сабраўся да Яго вялізарны натоўп, так што Ён, увайшоўшы ў човен, сядзеў у моры, а ўвесь натоўп быў на беразе каля мора. Калі ж Ён застаўся Сам, тыя, што з Ім былі, разам з Дванаццацьцю спыталіся ў Яго адносна прыповесьці. І сказаў Ён ім: «Вам дадзена разумець таямніцу Валадарства Божага; а тым, якія вонкі, усё стаецца ў прыповесьцях, каб гледзячы глядзелі, і ня бачылі, і каб слухаючы слухалі, і не разумелі, каб не навярнуліся і не былі ім адпушчаны грахі». І кажа ім: «Не разумееце гэтай прыповесьці? А як жа ўсе прыповесьці зразумееце? Сейбіт слова сее. Вось тыя, што пры дарозе, дзе сеецца слова, калі пачуюць яго, адразу прыходзіць шатан і забірае слова, пасеянае ў сэрцах іхніх. Таксама і тыя, што на камяністым месцы пасеяны, пачуўшы слова, адразу з радасьцю прыймаюць яго, але ня маюць у сабе кораня, таму нетрывалыя; калі надыйдзе прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу ж горшацца. А тыя, што ў цернях пасеяныя, чуюць слова, але клопаты веку гэтага і ашуканства багацьця ды іншыя пажаданьні, уваходзячы, заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным. І навучаў іх шмат у прыповесьцях, і гаварыў ім у вучэньні Сваім:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 10:21

У тую гадзіну ўзрадаваўся Ісус у духу і сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам. Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:13-15

Вы клічаце Мяне “Настаўнік” і “Госпад”, і слушна кажаце, бо гэта Я і ёсьць. Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму, бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 7:22

І быў настаўлены Майсей у-ва ўсёй мудрасьці Эгіпцянаў, і быў ён магутны ў словах і ўчынках.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 18:26

І ён пачаў адважна гаварыць у сынагозе. Пачуўшы ж яго, Акіла і Прыскіла адклікалі яго і выклалі яму дакладней шлях Божы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:21-23

Дык ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога. Абвяшчаючы ня красьці, крадзеш; кажучы не чужаложыць, чужаложыш, брыдзячыся ідаламі, чыніш сьвятакрадзтва. Ты, які хвалішся Законам, праз парушэньне Закону Бога зьневажаеш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:6-8

Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай; калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні; калі хто суцяшае — у суцяшэньні; калі хто раздае — у шчырасьці; калі хто кіруе — з дбайнасьцю; калі хто чыніць міласэрнасьць — з ахвотаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:1-2

Гэтак няхай лічаць нас людзі за паслугачоў Хрыстовых і за аканомаў тайнаў Божых. Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы — слабыя, а вы — дужыя; вы — слаўныя, а мы — без пашаны. Да цяперашняе гадзіны мы галодныя, і сасмаглыя, і голыя, і б’юць нас, і туляемся, і працуем, робячы сваімі рукамі. Зьневажаныя, мы дабраслаўляем; перасьледаваныя, мы церпім; абражаюць нас, мы молімся; мы сталіся, як адкіды гэтага сьвету, як сьмецьце для ўсіх да цяпер. Не каб пасароміць вас, пішу гэтае, але як улюбёных дзяцей маіх настаўляю. Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле. Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі. Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсьць дзіця маё ўлюбёнае і вернае ў Госпадзе, які нагадае вам шляхі мае ў Хрысьце, як я паўсюль у-ва ўсякай царкве навучаю. А як я не прыходжу да вас, некаторыя ўзганарыліся, але я хутка прыйду да вас, калі Госпад захоча, і даведаюся ня словы ганарліўцаў, а сілу, Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:5-6

не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога, Які даў нам здольнасьць быць служыцелямі Новага Запавету, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:11-12

І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:4

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:9

І чаго вы навучыліся, і што прынялі, і чулі, і бачылі ў-ва мне, тое рабіце, і Бог супакою будзе з вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:28

Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:7-8

але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх. Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 2:7

дзеля Якога я пастаўлены весьнікам і апосталам, праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 3:2

Дык епіскап мусіць быць бездакорны, аднае жонкі муж, пільны, цьвярозы, сьціплы, гасьцінны, здольны навучаць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:11-12

Загадвай гэта і навучай. Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:13-14

Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе. Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:2

і, што чуў ад мяне праз многіх сьведкаў, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і іншых навучыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 1:9

які трымаецца вернага слова згодна з вучэньнем, каб мог і настаўляць у здаровым вучэньні, і дакараць тых, якія працівяцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:7

у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 5:12-14

Бо вы, якія паводле часу павінны быць настаўнікамі, ізноў маеце патрэбу, каб вучылі вас падставовым пачаткам словаў Божых, і вы маеце патрэбу ў малацэ, а ня ў цьвёрдай страве. Бо ўсякі, хто спажывае малако, неспрактыкаваны ў слове праведнасьці, бо ён — немаўля. А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:2-3

пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю, і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:7

Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:13-18

Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне. Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата. Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю. Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава. Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой. Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:1

Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:10-11

Прыйміце настаўленьне маё, а ня срэбра; лепш веды, чым чыстае золата, бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:16

Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 48:17

Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраіля: «Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вучыць цябе карыснаму, Які вядзе цябе на шляху, па якім ідзеш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 22:37-40

А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”. Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне. Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”. Зноў паслаў ён іншых слугаў, кажучы: “Скажыце пакліканым: Вось, я падрыхтаваў бяседу маю, валы мае і, што ўкормлена, зарэзаны, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вясельле”. На гэтых двух прыказаньнях трымаецца ўвесь Закон і Прарокі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:19-20

Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, І вось, стаўся вялікі землятрус; бо анёл Госпада, зыйшоўшы з неба, падыйшоўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу і сеў на ім. навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 1:3-4

надумаў і я, прайшоўшы ўсё нанова, дакладна па парадку апісаць табе, вяльможны Тэафілю, І сказаў ёй анёл: «Ня бойся, Марыя! Бо ты знайшла ласку ў Бога. І вось, ты зачнеш ва ўлоньні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус. Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага. І Ён будзе валадарыць над домам Якуба на вякі, і Валадарству Ягонаму ня будзе канца». А Марыя сказала анёлу: «Як гэта будзе, калі я не спазнала мужа?» І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і вось ужо шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай. Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы». І сказала Марыя: «Вось я — служка Госпада; няхай станецца мне паводле слова твайго». І адыйшоў ад яе анёл. Устаўшы, Марыя ў тыя дні шпарка пайшла ў горную краіну, у горад Юды, каб ты пазнаў надзейнасьць словаў, у якіх быў навучаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 8:31-32

Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае. І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:42

І трывалі яны ў вучэньні апосталаў, і ў супольнасьці, і ў ламаньні хлеба, і ў малітвах.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:2

узлаваныя, што яны навучаюць народ і прапаведуюць у Ісусе ўваскрасеньне з мёртвых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 8:30-31

Прыбегшы, Філіп пачуў, што той чытае прарока Ісаю, і сказаў: «Ці разумееш тое, што чытаеш?» Той жа сказаў: «Як жа я магу, калі нехта не растлумачыць мне?» І папрасіў Філіпа, узыйшоўшы, сесьці з ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:14-15

Але як прызываць Таго, у Каго ня вераць? А як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? Як чуць без таго, хто абвяшчае? А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:4-5

І слова маё, і пропаведзь мая былі не ў пераканаўчых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы, каб вера ваша была ня ў мудрасьці чалавечай, але ў сіле Божай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:31

Рупцеся пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:20

Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:17-18

каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго, прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:20-21

А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем, Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ў-ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:3-5

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас, маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне. заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю, за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:23-24

І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей, ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:2

і паслалі мы Цімафея, брата нашага і служыцеля Божага, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыстовым, каб узмоцніць вас і суцешыць вас у веры вашай,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:6

Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:11

А ты, чалавек Божы, уцякай ад гэтага, але імкніся да праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, пакоры,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:2

абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:15

Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:27

І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:12

Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:12

Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:32

Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньні, здабывае розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:17-19

Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё зьвярні да ведаў маіх, бо цудоўна будзе, калі захаваеш іх у нутры тваім, і будуць яны таксама на вуснах тваіх, каб пэўнасьць твая была ў ГОСПАДЗЕ, я вучу цябе сёньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:12

А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнігаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:4

Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:20

Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым. сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?» Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:46-49

Чаму называеце Мяне: “Госпадзе! Госпадзе!” — і ня робіце таго, што Я кажу? Усякі, хто прыходзіць да Мяне, і слухае словы Мае, і робіць паводле іх, пакажу вам, да каго падобны. Ён падобны да чалавека, што будуе дом, і ён капаў, і заглыбіўся, і заклаў падмурак на скале, і калі сталася паводка, і вада ўдарыла на дом гэты, то не змагла захістаць яго, бо ён быў пабудаваны на скале. А той, хто слухае і ня робіць, падобны да чалавека, што пабудаваў дом на зямлі без падмурку, які, калі ўдарыла на яго вада, адразу разваліўся; і разбурэньне яго было вялікае».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:34-35

Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 5:42

І кожны дзень у сьвятыні і дома не пераставалі навучаць і дабравесьціць пра Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:11-12

Бо я жадаю бачыць вас, каб даць вам нейкі дар духоўны дзеля ўмацаваньня вашага, гэта значыць, суцешыцца супольна з вамі вераю адзін аднаго, вашаю і маёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:10

Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:24

не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:1-2

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі. Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры. Бачыце, якімі вялікімі літарамі напісаў я вам сваёю рукою. Тыя, якія хочуць мець добры выгляд паводле цела, прымушаюць вас абрэзвацца толькі дзеля таго, каб ня быць ім перасьледаванымі за крыж Хрыстовы. Бо нават тыя, што абрэзваюцца, самі не захоўваюць Закон, але хочуць, каб вы абрэзваліся, каб хваліцца целам вашым. А мне няхай не надарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я — для сьвету. Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае аніякай сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але новае стварэньне. І хто ходзіць паводле гэтага правіла, на тых — супакой і міласэрнасьць, і на Ізраіль Божы. Нарэшце, няхай ніхто не дадае мне працы, бо я нашу пазнакі Госпада Ісуса на целе маім. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амэн. Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:1-3

Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя, Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё. І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага, пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае, каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману, але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос, з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові. Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго, з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга. Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю. з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1-2

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць, каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца. Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё, бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі. Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце, захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў. Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі. З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною. А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас. дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:11-12

Бо вы ведаеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх, прасілі, і пацяшалі, і сьведчылі, каб вы хадзілі дастойна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Валадарства і славу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:15

Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:13

але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Добры і вечны Божа, Найвышэйшы Пане! У імя Ісуса прыходжу да Цябе, толькі Ты варты ўсялякай найвышэйшай хвалы і пакланення. Ойча, умацуй і развівай служэнне кожнага настаўніка веры, напоўні іх Тваёй ласкай, каб яны маглі вучыць, як Ты, з мудрасцю, цярплівасцю і эфектыўнасцю. Благаславі іх жыццё, дапамажы ім выконваць сваё настаўніцкае пакліканне, і няхай вучэнне кожнай дактрыны будзе заснавана на Тваім слове. Прашу, каб у іх сэрцы было не толькі жаданне вучыць, але і заўсёды вучыцца, каб Твой Святы Дух вёў іх да ўсёй праўды і пашыраў іх веды, каб жыццё іх вучняў было ўзрушана і ўзбудавана праз іх вучэнне. Ты абвяшчаеш у Сваім слове: «Вучань не вышэйшы за свайго настаўніка; але кожны, хто будзе дасканалы, будзе, як яго настаўнік». Дзякуй Табе, Ойча, за жыццё кожнага настаўніка, якіх Ты прызначыў, каб навучаць нас і павялічваць наша біблейскае разуменне. Прашу Цябе, аберагай іх жыццё і жыццё іх сем'яў, каб яны былі не толькі поўныя ведаў, але і выканаўцамі Твайго слова. У імя Ісуса. Амін!
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы