Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


131 Вершы з Бібліі пра хвалу Богу

131 Вершы з Бібліі пра хвалу Богу

Уяві сабе, якая гэта радасць — бачыць веліч Бога і дзякаваць Яму за ўсё, што Ён зрабіў! За Яго неабсяжную моц, за цуды стварэння. Славіць Яго імя — гэта як дыханне, павінна быць заўсёды з намі.

Калі мы спяваем Богу, важна адчуваць Духа Святога. Менавіта праз блізкасць з Ім мы пачынаем разумець, кім Ён ёсць для кожнага з нас. Тады хвала становіцца не проста песняй, а асабістым перажываннем, глыбокім і шчырым. Не проста паўтараем тое, што чулі, а дзелімся тым, што адчулі самі, што адкрыў нам Бог.

Гэта вялікі гонар — славіць Бога. Не кожнаму дадзена. Таму трэба берагчы сваё сэрца, каб стаць перад Ім чыстымі і годнымі. Каб не было сорамна за свае думкі і ўчынкі. Цаніць магчымасць служыць Яму і праслаўляць Яго імя.

Няхай з нашых вуснаў заўсёды льюцца новыя песні хвалы Езусу. І няхай гэтыя песні будуць шчырымі і чыстымі, як крынічная вада.

Мы павінны падтрымліваць адзін аднаго, берагчы сябе ад усяго дрэннага, што можа нас ачарніць. Засяроджвацца на тым, што сапраўднае, чыстае і добрае. Як адно цэлае, як адзіны арганізм, імкнуцца да адной мэты — каб імя Бога праслаўлялася сярод усіх людзей.




ІСАІ 42:8

Я — ГОСПАД, гэта імя Маё; і славы Маёй Я не аддам іншаму, і хвалы Маёй — ідалам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:12

На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што можа зрабіць мне чалавек?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:15

і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:25

Бо Ён не пагардзіў і ня брыдзіўся нэндзай прыгнечанага, і не схаваў аблічча Свайго ад яго, але пачуў яго, калі той галасіў да Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:8

Няхай будуць напоўненыя вусны мае хвалой Табе, кожны дзень — услаўленьнем Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 149:1

Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:1

Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 113:1

Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:1

Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:21

Буду славіць Цябе, бо Ты адказаў мне і стаўся збаўленьнем маім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:2

Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:12

Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 100:4

Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:6

На Цябе я абапіраўся ад чэрава [маці]; з нутра маці маёй Ты вывеў мяне; дык Табе заўсёды хвала мая!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:1-2

Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда. І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для прыгнечанага, умацаваным замкам у час трывогі. І будуць спадзявацца на Цябе тыя, якія ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ! Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя! Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых. Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, якія ненавідзяць мяне, Ты, Які падымаеш мяне ад брамы сьмерці, каб я абвяшчаў усю хвалу Тваю ў брамах дачкі Сыёну і радаваўся ў збаўленьні Тваім. Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя. ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях) Зыйдуць бязбожнікі ў пекла, усе пагане, якія забыліся пра Бога. Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі. Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 7:17

Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:1

Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 38:7

калі гаманілі з радасьцю зоркі ранішнія, і калі радасна ўсклікалі ўсе сыны Божыя?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 69:30

А я прыгнечаны і поўны тугі; збаўленьне Тваё, Божа, няхай падыме мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:3

Мой Бог — апора мая, у Ім я маю надзею; Ён — шчыт мой, рог збаўленьня майго і ўмацаваны замак мой!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 5:13

Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 57:9

Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 8:18

А з ім паслалі мы брата, якога хваляць за Эвангельле ў-ва ўсіх цэрквах.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:3

Божа мой! Я клічу ўдзень, і Ты не адказваеш, і ўначы, і не супакойваюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 11:17

і Маттанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 9:5

І сказалі лявіты Ешуа, Кадміэль, Бані, Хашаўнэя, Шэрэвія, Годыя, Шэванія, Пэтахія: «Устаньце, дабраславіце ГОСПАДА, Бога свайго, ад веку аж на вякі. Няхай дабраслаўляюць імя славы Тваёй, і няхай яно будзе ўзьвялічана па-над усе дабраславенствы і хвалу!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:16

І пабудаваў ён ахвярнік ГОС­ПАДА, і ахвяраваў на ім ахвяры мірныя і ўдзячныя, і сказаў да Юды, каб яны служылі ГОС­ПАДУ, Богу Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:4

ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 25:6

Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:32

I яны служылі сьпевам перад Сялібай Намёту Спатканьня, пакуль Салямон не пабудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 12:27

А на пасьвячэньне муру Ерусаліму шукалі лявітаў у-ва ўсіх месцах іхніх, каб прывесьці іх у Ерусалім і зрабіць пасьвячэньне з радасьцю, і з падзякаю, і са сьпевамі, псалтырамі і гусьлямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 12:8

І лявіты: Ешуа, Біннуй, Кадміэль, Шэрэвія, Юда, Маттанія, які [кіраваў] гімнамі падзякі, ён і браты ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 12:46

Бо ў дні Давіда і Асафа здаўна [былі] вызначаны галовы сьпевакоў і сьпевы хвалы і падзякі Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:1

Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 23:5

І чатыры тысячы прыдзьвернікаў, і чатыры тысячы тых, якія хваляць ГОСПАДА на [музычных] інструмэнтах, якія зробленыя для хвалы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:22

І ў той час, калі яны пачалі сьпевы і хвалу, ГОСПАД учыніў нязгоду ў сыноў Амона, Мааву і [жыхароў] гары Сэір, якія выйшлі супраць Юды, і яны былі пабітыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 29:31

І адказаў Эзэкія, і сказаў: «Цяпер вы напоўнілі рукі вашыя для ГОСПАДА. Падыйдзіце і прынясіце ахвяры і [дары] падзякі ў Дом ГОСПАДА». І ахвяроўвала царква ахвяры і [дары] падзякі, і ўсе, якія былі ахвотныя сэрцам, [прынесьлі] цэласпаленьні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 23:13

І ўбачыла яна, і вось, валадар стаіць на ўзвышэньні каля ўваходу, і начальнікі, і трубы пры валадары, і ўвесь народ зямлі радуецца, і трубіць у трубы, і сьпевакі з музычнымі інструмэнтамі кіруюць хвалою. І разьдзерла Аталія шаты свае, і закрычала: «Змова! Змова!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 23:30

і каб яны станавіліся кожную раніцу славіць і хваліць ГОСПАДА, а таксама ўвечары,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:1-3

[Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе. Бойцеся ГОСПАДА, вы, сьвятыя Ягоныя! Бо ня маюць нястачы тыя, якія баяцца Яго. Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця. Хадзіце сюды, сыны, паслухайце мяне, я навучу вас страху перад ГОСПАДАМ. Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае? Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага. Ухіляйся ад ліхога і рабі добрае; шукай супакою і імкніся да яго. Вочы ГОСПАДА — на праведных, і вушы Ягоныя — на лямант іхні. Аблічча ГОСПАДА — суп­раць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх. [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх. ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты. Буду дабраслаўляць ГОСПАДА ў-ва ўсякі час; хвала Яго будзе заўсёды на вуснах маіх. Шмат ліхога [здараецца] ў праведнага, але з усяго гэтага ратуе яго ГОСПАД. Ён захоўвае ўсе косткі ягоныя, каб ніводную не паламалі. Ліхоцьце прывядзе да сьмерці бязбожніка, і будуць абвінавачаныя тыя, якія ненавідзяць Праведнага. ГОСПАД выбаўляе душы слугаў Сваіх, і ўсе, якія маюць надзею ў Ім, ня будуць абвінавачаныя. У ГОСПАДЗЕ будзе хваліцца душа мая; пачуюць [пра гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 47:1-2

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм. Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты. Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 7:6

А сьвятары стаялі на варце сваёй, і лявіты з музычнымі інструмэнтамі ГОСПАДАВЫМІ, якія зрабіў валадар Давід для праслаўленьня ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, бо Давід выхваляў [Бога] імі. І сьвятары трубілі перад імі, і ўвесь Ізраіль стаяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 48:1

Сьпеў. Псальм сыноў Караха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:23

Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:3-4

Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю. Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 65:1-2

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў. Ты наведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе. Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш. Ты ўкаранаваў год дабром Тваім, і сьцежкі Твае разьліваюць тлустасьць, разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю, апранаюцца ў чароды авечак, і даліны атуляюцца збожжам, радасна гукаюць і сьпяваюць. Табе, Божа, прыналежыць хвала на Сыёне; і Табе будуць споўненыя абяцаньні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:4

А праведнікі ўзрадуюцца, будуць весяліцца перад абліччам Божым і гукаць ад радасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:28

А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 75:1

Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 79:13

А мы, народ Твой і авечкі чарады Тваёй, будзем славіць Цябе вечна і з пакаленьня ў пакаленьне будзем абвяшчаць хвалу Тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 84:4

Нават птушка адшукала дом, ластаўка — гняздо для сябе, дзе птушанятак сваіх укладае: каля ахвярнікаў Тваіх, ГОСПАД Магуцьцяў, Валадар мой і Бог мой!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:12

Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:1-2

Хадземце, будзем радавацца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага! Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”. Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у супачынак Мой». Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:1-2

Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля! Скажыце народам: «ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І Ён будзе судзіць народы паводле справядлівасьці». Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім. Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй. Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 97:12

Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 98:1-3

Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму. ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю. Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 100:1-5

Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою! Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай. Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае! Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:1-2

Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое! Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не ўчыняе з намі паводле беззаконьняў нашых, бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэрнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго, як далёкі ад захаду ўсход, так [далёка] Ён нашыя правіны ад нас аддаліў, як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго. Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл. Дні чалавечыя — як трава; як кветка ў полі, так ён квітнее, бо пройдзе над ім вецер, і няма яго, і ўжо месца ягонае больш не пазнае яго. Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і загады Ягоныя памятаюць, каб выконваць іх. ГОСПАД умацаваў пасад Свой на нябёсах, і валадарства Ягонае над усім пануе. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:33

Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 105:1-3

Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае! Паведамляйце між народамі пра дзеі Ягоныя! І паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — як запавет вечны, кажучы: «Табе Я дам зямлю Ханаан, [пакладу] шнур спадчыны вашай», калі было ў іх людзей мала на лік, вельмі мала, калі яны жылі там і пераходзілі ад народу да народу, ад [аднаго] валадарства да другога народу. Не дазваляў Ён ніякаму чалавеку прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў, [кажучы]: «Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!» I паклікаў Ён голад на зямлю, усякую падпору хлеба зламаў, і паслаў перад абліччам іхнім чалавека, які быў прададзены як нявольнік, Язэпа. Зашчамілі ў кайданы ногі ягоныя, жалезам сьціснулі душу ягоную аж да часу, калі выйшла справа ягоная, слова ГОСПАДА ачысьціла яго. Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя! Валадар паслаў, каб звольніць яго; той, што пануе над народамі, вызваліў яго, паставіў яго гаспадаром над домам сваім і [чалавекам], што пануе над усім даброцьцем ягоным, каб скіроўваў князёў ягоных паводле [рашэньня] душы сваёй, і старшыняў ягоных вучыў мудрасьці. І прыйшоў Ізраіль у Эгіпет, і Якуб пасяліўся ў зямлі Хама. І [Бог] зрабіў вельмі плодным народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за прыгнятальнікаў ягоных. Зьмяніў сэрца іхняе, каб ненавідзелі народ Ягоны, каб змовіліся супраць слугаў Ягоных. Ён паслаў Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога выбраў Сабе. Ён зьявіў праз іх знакі Свае і цуды Свае ў зямлі Хама. Ён паслаў цемру, і зрабілася цёмна, і не маглі працівіцца слову Ягонаму. Ён перамяніў воды іхнія ў кроў, і памерлі рыбы іхнія. Хвалецеся імем Яго сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:1

Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Ягоная на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:8-9

Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых, бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 111:1

Альлелюя! Буду славіць ГОСПАДА ўсім сэрцам на нарадзе правых і ў грамадзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 113:1-3

Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА! Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі! Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 115:17-18

Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць у [месца] маўчаньня, але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:1-2

Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная! Усе народы мяне абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх. Абступілі мяне, абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх. Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я перамог іх. Пхаючы, папхнулі мяне, каб я ўпаў, але ГОСПАД дапамог мне. ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім. Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу. Правіца ГОСПАДА ўзьнесена, правіца ГОСПАДА зьявіла сілу. Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА. Караючы, пакараў мяне ГОСПАД, але сьмерці мяне не аддаў. Адчыніце мне брамы праведнасьці; я ўвайду праз іх і буду славіць ГОСПАДА. Няхай скажа Ізраіль, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:171

Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 135:1-3

Альлелюя! Хвалеце імя ГОСПАДА, хвалеце, слугі ГОСПАДА, Ён пабіў шматлікія народы і забіў валадароў магутных: Сыгона, валадара Амарэйскага, і Ога, валадара Башану, і ўсе валадарствы Ханаану. І аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму. ГОСПАДЗЕ, імя Тваё на вякі! ГОСПАДЗЕ, памяць Твая з пакаленьня ў пакаленьне! Бо ГОСПАД будзе судзіць народ Свой і пашкадуе слугаў Сваіх. Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых. Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць; маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх. Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца. Доме Ізраіля, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Доме Аарона, дабраслаўляйце ГОСПАДА! якія стаіцё ў Доме ГОСПАДА, у панадворках Дому Бога нашага! Доме Левія, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Вы, што баіцёся ГОСПАДА, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Дабраслаўлёны ГОСПАД з Сыёну, Які жыве ў Ерусаліме! Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:1-2

Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе. Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 140:13

Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, [дасьць] суд убогаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:1-3

Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна! Няхай славяць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе! Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць, каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага. Валадарства Тваё — валадарства на ўсе вякі, і панаваньне Тваё — у-ва ўсіх пакаленьнях. Падтрымлівае ГОСПАД усіх, хто падае, і падымае ўсіх прыгнечаных. Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім спажыву даеш у свой час. Ты расчыняеш руку Тваю і насычаеш усё, што жыве, паводле ўпадабаньня. Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ў-ва ўсіх справах Сваіх. ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе. Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх. Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна. ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць. Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна. Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:1-2

Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА! Валадарыць ГОСПАД на вякі; Бог твой, Сыёне, — з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя! Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:1

Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры; выслаўляйце Бога нашага, бо прыемна гэта. Хвала належыць Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 148:1-5

Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях! зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае, валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі, юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя. Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам! Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя! Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя! Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя! Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі! Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 149:1-3

Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных! Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым! Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 150:1-6

Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай! Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай! Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях! Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках! Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных! Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:1-2

І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне. Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:1

ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:3

разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 21:16

і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так! Ці вы ніколі не чыталі: “З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты ўчыніў хвалу?”»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 1:46-47

І сказала Марыя: «Узьвялічвае душа мая Госпада, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 19:37-40

Калі ж Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў з радасьцю хваліла Бога моцным голасам за ўсе цуды, якія яны бачылі, кажучы: «Дабраслаўлёны Валадар, Які ідзе ў імя Госпада! Супакой на небе і слава на вышынях!» І некаторыя фарысэі з натоўпу сказалі Яму: «Настаўнік! Забарані вучням Тваім!» І, забегшы наперад, узьлез на фігавае дрэва, каб убачыць Яго, бо ён меўся праходзіць каля яго. І, адказваючы, Ён сказаў ім: «Кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык камяні закрычаць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 4:24

Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:47

хвалячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народу. А Госпад штодня дадаваў да царквы тых, што былі збаўленыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 16:25

Каля паўночы Павал і Сіла, молячыся, сьпявалі Богу, а вязьні чулі іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:11

I яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:31

Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 9:15

Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 2:20

Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:19-20

гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых, і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі. дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:4

Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:16-18

Заўсёды радуйцеся. Несупынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:15-16

Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае. Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 4:11

«Госпадзе, Ты годны атрымаць славу, і пашану, і моц, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваёю яно ёсьць і створана».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 11:15

І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 15:3-4

і сьпяваюць сьпеў Майсея, слугі Божага, і сьпеў Ягняці, кажучы: «Вялікія і дзіўныя справы Твае, Госпадзе, Божа Ўсеўладны! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару сьвятых! Хто не спалохаецца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Тваё? Бо адзін Ты — Сьвяты, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо выявілася праведнасьць Твая».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 19:1-3

І пасьля гэтага пачуў я голас вялікі мноства народу ў небе, які казаў: «Альлелюя! Збаўленьне, і слава, і пашана, і моц Госпаду, Богу нашаму! І я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму, і ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага]! Я — таварыш твой і братоў тваіх, якія маюць сьведчаньне Ісуса. Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісуса ёсьць дух прароцтва». І ўбачыў я неба адчыненае, і вось, конь белы, і Вершнік на ім, называны Верным і Праўдзівым, і Ён паводле справядлівасьці судзіць і ваюе. А вочы Ягоныя — як полымя агню, і на галаве Ягонай шмат дыядэмаў. Ён мае імя напісанае, якога ніхто ня ведае, апрача Яго Самога. І Ён апрануты ў шату акрываўленую, і імя Ягонае называецца: «Слова Божае». І ішлі за Ім войскі нябесныя на белых конях, апранутыя ў вісон белы і чысты. І з вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім біць народы, і Ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным. І Ён топча тоўчню віна ярасьці і гневу Бога Ўсеўладнага. І мае на шатах і на сьцягне Сваім напісанае імя: «Валадар валадароў і Пан паноў». І ўбачыў я аднаго анёла, які стаяў на сонцы. І крыкнуў ён голасам вялікім, кажучы да ўсіх птушак, якія лёталі па сярэдзіне неба: «Хадземце, зьбірайцеся на вячэру Вялікага Бога, каб есьці целы валадароў, і целы тысячнікаў, і целы дужых, і целы коней і вершнікаў на іх, і целы ўсіх свабодных, і слугаў, і малых, і вялікіх». І ўбачыў я зьвера, і валадароў зямных, і войскі іхнія, сабраныя дзеля вайны з Тым, Які сядзіць на кані, і з войскам Ягоным. Бо слушныя і справядлівыя суды Ягоныя, бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, якая паганіла зямлю распустаю сваёю, і адпомсьціў за кроў слугаў Сваіх ад рукі яе». І быў схоплены зьвер, і з ім — фальшывы прарок, які рабіў знакі перад ім, якімі падманваў тых, што атрымалі пазнаку зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму. Абодва жыўцом былі кінутыя ў возера агню, якое палае серкаю. І рэшта была забітая мячом, што выходзіў з вуснаў Таго, Які сядзеў на кані. І ўсе птушкі насыціліся целамі іхнімі. І другі раз сказалі: «Альлелюя! І дым яе ўзьнімаецца на вякі вякоў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:7

ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 35:18

Буду славіць Цябе ў царкве вялікай, сярод народу магутнага буду хваліць Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:3

І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:12-13

На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што можа зрабіць мне чалавек? На мне, Божа, абяцаньні Твае, дык прынясу падзяку Табе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:1-2

Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля! Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра. Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя. Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор. Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае, якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй. Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях) Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй. Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім. Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў! Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй. Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:6-8

На Цябе я абапіраўся ад чэрава [маці]; з нутра маці маёй Ты вывеў мяне; дык Табе заўсёды хвала мая! Быццам дзіва стаўся я для многіх, але Ты — прыстанішча маё моцнае. Няхай будуць напоўненыя вусны мае хвалой Табе, кожны дзень — услаўленьнем Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:6

Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзем, укленчым перад абліччам ГОСПАДА, Творцы нашага!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:22

Няхай ахвяруюць ахвяры падзякі, і няхай абвяшчаюць з радасьцю пра дзеяньні Ягоныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:10-12

Няхай славяць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе! Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць, каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:2

Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:12-13

Слаў ГОСПАДА, Ерусалім, хвалі Бога твайго, Сыёне! Бо Ён умацаваў завалы брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх пасярод цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 38:20

ГОСПАД збавіў мяне! І пад граньне музыкаў мы будзем сьпя­ваць усе дні жыцьця нашага ў Доме ГОСПАДА».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:21

Народ гэты Я ўкшталтаваў для Сябе, ён будзе абвяшчаць хвалу Маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:16

Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 2:13-14

І неспадзявана зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, якое хваліла Бога і казала: «Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой, у людзях упадабаньне».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:8

У гэтым будзе праслаўлены Айцец Мой, калі вы прынесяцё мноства пладоў і будзеце Маімі вучнямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 11:33-36

О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя! Бо хто пазнаў розум Госпада? Ці хто стаўся дарадцам Яму? Ці хто даў Яму наперад, каб Ён аддаў яму? Бо ўсё з Яго, і праз Яго, і для Яго. Яму слава на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:57

Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 1:24

і славілі за мяне Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:12

каб быць нам на пахвалу славы Яго, нам, якія раней спадзяваліся на Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:12

дзякуючы Айцу, Які даў нам здольнасьць удзельнічаць у спадчыне сьвятых у сьвятле,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 2:12

«Паведамлю імя Тваё братам Маім, пасярод царквы засьпяваю Табе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:11

Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:171-172

Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім. Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:4-5

Будуць славіць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх. І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДА, бо вялікая слава ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:21

Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 150:6

Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:30

І, засьпяваўшы, яны пайшлі на гару Аліўную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 1:68-69

«Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму], і падняў рог збаўленьня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 19:37

Калі ж Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў з радасьцю хваліла Бога моцным голасам за ўсе цуды, якія яны бачылі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Вечны, вялікі і моцны Божа мой, толькі Ты варты ўсёй славы і пашаны! Святы Ойча, я звяртаюся да Цябе з падзякай за магчымасць славіць і ўзвялічваць Цябе кожны дзень майго жыцця. Прашу Цябе, умацуй кожнае служэнне хвалы і пакланення, прынясі аднаўленне ў жыццё музыкаў і тых, хто славіць Цябе ў Царстве Тваім, каб кожны дзень яны маглі жыць жыццём, прысвечаным Табе. Дай ім зразумець, што найлепшае пакланенне нараджаецца з пакорнага сэрца, якое прызнае Тваю веліч, што гэта не проста спевы ці ігра на інструментах, а сведчанне жыцця. Няхай нават сярод памылак, слабасцей і выпрабаванняў яны ўсведамляюць, што ўсё больш патрэбуюць Тваёй сілы і Тваёй прысутнасці, каб штодня прыносіць Табе сапраўднае пакланенне ў духу і праўдзе. У імя Ісуса, Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы