Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


100 Вершы з Бібліі пра сілу сведчання

100 Вершы з Бібліі пра сілу сведчання


АДКРЫЦЦЁ 12:11

І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:46

І буду гаварыць пра сьведчаньні Твае перад валадарамі, і ня буду асаромлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:20

Бо мы ня можам не гаварыць пра тое, што бачылі і чулі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:10

Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:4

Вераю Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён — праведны, [бо гэта] засьведчыў Бог пра дары ягоныя; і праз яе ён, памёршы, яшчэ гаворыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:16

Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 22:15

бо ты будзеш сьведкам Яму перад усімі людзьмі пра тое, што ты бачыў і чуў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:12

Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:22

Збаў мяне з пашчы ільвінае, і з рагоў аднарога адкажы мне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:19

Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:10

Хто верыць у Сына Божага, мае сьведчаньне ў сабе; хто ня верыць Богу, зрабіў Яго хлусам, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Сына Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:27

І вы таксама будзеце сьведчыць, бо вы ад пачатку са Мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:15

Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:15-16

Вусны мае будуць абвяшчаць праведнасьць Тваю, і цэлы дзень — выратаваньне Тваё, бо ім лічбы ня ведаю я! Перайду да магутнасьці Госпада, ГОСПАДА, буду ўзгадваць праведнасьць Тваю, толькі Тваю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 1:8

але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:16

Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:8

Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:32

Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 16:15

І сказаў ім: «Ідзіце на ўвесь сьвет і абвяшчайце Эвангельле ўсяму стварэньню.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:16

Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 14:3

Аднак яны былі там даволі часу, адважна гаворачы пра Госпада, Які сьведчыў пра слова ласкі Сваёй і чыніў знакі і цуды праз рукі іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:13

І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:1

Старостаў, якія сярод вас, прашу я, сустаршыня і сьведка пакутаў Хрыстовых і супольнік славы, якая мае адкрыцца:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:19

і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:11

так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх. Яно не вяртаецца да Мяне пустым, але зьдзяйсьняе тое, што Я жадаю, і мае посьпех у тым, дзеля чаго Я паслаў яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 8:18

Я Сам сьведчу пра Сябе, і сьведчыць пра Мяне Айцец, Які паслаў Мяне».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 17:6

Не знайшоўшы ж іх, пацягнулі Язона і некаторых братоў да бурмістраў, крычучы, што гэтыя сусьветныя бунтаўнікі прыйшлі і сюды,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:13

Дзеля гэтага і мы несупынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы пачутае ад нас слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, але як яно ёсьць у сапраўднасьці, як слова Божае, што дзейнічае ў вас, якія паверылі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 5:39

Дасьледуйце Пісаньні, бо вы думаеце праз іх мець жыцьцё вечнае, і яны сьведчаць пра Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:4

Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:33

Хто ж прыняў Яго сьведчаньне, той запячатаў, што Бог праўдзівы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 10:42

І Ён загадаў нам абвяшчаць народу і сьведчыць, што Ён ёсьць вызначаны ад Бога Судзьдзя жывых і мёртвых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:11

І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 24:48

А вы — сьведкі гэтага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 1:9

Я, Ян, брат ваш і ўдзельнік у прыгнёце, і ў Валадарстве, і ў цярплівасьці Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмас, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:12

Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:111

Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 9:16

Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, няма мне чым хваліцца, бо абавязак ляжыць на мне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангельля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:32

Гэтага Ісуса ўваскрасіў Бог, і ўсе мы — сьведкі гэтага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:7-8

Але тое, што для мяне было набыткам, дзеля Хрыста я палічыў за страту. І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 26:16

але паўстань і стань на ногі твае, бо Я дзеля таго зьявіўся табе, каб выбраць цябе паслугачом і сьведкам таго, што ты бачыў і што Я зьяўлю табе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:16

а калі як Хрысьціянін, не саромся, але слаў Бога за гэткі ўдзел.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 16:31

А яны сказалі: «Вер у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і дом твой».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:20

Той, Які засьведчыў гэта, кажа: «Так, прыходжу хутка!» Амэн. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:3

У ГОСПАДЗЕ будзе хваліцца душа мая; пачуюць [пра гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:8

Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 52:7

Якія прыгожыя на гарах ногі тых, што дабравесь­цяць і абвяшчаюць мір, дабравесьцяць дабро і абвяшчаюць збаўленьне, кажуць Сыёну: «Валада­рыць Бог твой»!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:2

І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:18

І павядуць вас да ваяводаў і валадароў дзеля Мяне на сьведчаньне ім і паганам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:2

Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 17:18

Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я паслаў іх у сьвет.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:12

каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 5:29

І, адказваючы, Пётар і апосталы сказалі: «Больш трэба слухацца Бога, чым людзей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:68-69

Адказаў тады Яму Сымон Пётар: «Госпадзе! Да каго нам ісьці? Ты маеш словы жыцьця вечнага. І мы паверылі, і пазналі, што Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:24

не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 8:4

А тыя, што расьцярушыліся, хадзілі, дабравесьцячы слова.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 11:28

А Ён сказаў: «Наадварот, шчасьлівыя тыя, якія чуюць слова Божае і захоўваюць яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:17

Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:1

Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:8

Бо ад вас разыйшлося слова Госпадава ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але і ў-ва ўсякае месца дайшла вера вашая ў Бога, так што ў нас няма патрэбы штосьці гаварыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 8:39

«Вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог». І ён пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, што ўчыніў яму Ісус.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:16

Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:14

І мы бачылі і сьведчым, што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 13:47

Бо так загадаў нам Госпад: “Я паставіў цябе як сьвятло для паганаў, каб быў ты на збаўленьне да краю зямлі”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:3

Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:20

Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 4:39

І шмат Самаранаў з гораду таго паверылі ў Яго праз слова жанчыны, якая сьведчыла: «Ён сказаў мне ўсё, што я зрабіла».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 1:7

Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра Сьвятло, каб усе мелі веру праз яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:3

Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:3

Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:26

Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:6

бо сьведчаньне Хрыстовае сьцьверджана ў вас, —

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 5:32

І сьведкі Ягоныя на словы гэтыя — мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:10

Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:1-2

І я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў прапаведваць вам сьведчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцю, А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, бо Дух усё дасьледуе, і глыбіні Божыя. Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага. А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога. І гэта мы гаворым ня словамі, якім [нас] навучыла мудрасьць чалавечая, але [словамі], якім навучыў Дух Сьвяты, параўноўваючы духоўнае з духоўным. А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна. А духоўны судзіць усё, сам жа ён нікім ня судзіцца. Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы. бо я судзіў ня ведаць у вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго, Які ўкрыжаваны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:11

Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, і вы сьведчаньня Нашага не прыймаеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:4

І скажаце ў дзень гэты: «Слаўце ГОСПАДА! Клічце імя Ягонае! Абвяшчайце сярод народаў дзеяньні Ягоныя! Узгадвайце, якое ўзьвялічанае імя Ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:17

Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:12

Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва ў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 9:26

Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх, таго Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прый­дзе ў славе Сваёй, і Айца, і сьвятых анёлаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 1:15

Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: «Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Той, Які пасьля мяне ідзе, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:4

але, як мы былі выпрабаваныя Богам, каб даверыць [нам] Эвангельле, так і гаворым, не каб людзям падабацца, але Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:15

каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:15

Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:8

Вы былі некалі цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:16

маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:2

Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальніка

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:1

Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:8

Кажу ж вам: усякага, хто прызнае Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы прызнае перад анёламі Божымі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 20:24

Але я аніяк не зважаю на гэта і ня дбаю пра сваё жыцьцё, абы толькі ў радасьці скончыць бег мой і служэньне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса — сьведчыць пра Эвангельле ласкі Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:7-8

Бо ніхто з нас не жыве дзеля сябе, і ніхто не памірае дзеля сябе; бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:88

Праз міласэрнасьць Тваю захавай мне жыцьцё, і буду захоўваць сьведчаньні вуснаў Тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:14

І будзе абвешчанае гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам, і тады прыйдзе канец.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:2

абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:38-39

Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае, ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы