Малітва — гэта мост, які злучае нас з Божай прысутнасцю. Менавіта ў гэты момант любоўнай еднасці з нашым Творцам мы знаходзім суцяшэнне, кіраўніцтва і сілу.
Калі мы шукаем Божага аблічча, мы адпускаем свае цяжары і клопаты, аддаючыся Ягонай уладзе і мудрасці. У сваіх пошуках мы адкрываем, што Божае аблічча адлюстроўвае Ягоны характар, Ягоную невычэрпную любоў і міласэрнасць. Мы акунаемся ў Ягоную прысутнасць і адчуваем Ягоны невытлумачальны спакой пасярод жыццёвых бур. Мы злучаемся з крыніцай усяго добрага і знаходзім паўнату і сэнс у Ягоным дасканалым плане для нас.
Менавіта праз пастаянную сувязь з Ім мы становімся гатовымі і адкрытымі пасудзінамі, каб прыняць Ягоныя словы жыцця і кіраўніцтва.
Важна памятаць, што пошук Божага аблічча патрабуе настойлівасці і веры. Не заўсёды мы знаходзім неадкладныя адказы, але ў сваёй упартасці мы вучымся давяраць Ягонай дасканалай апецы і Ягонай волі.
Шукаць Божае аблічча — гэта запрашэнне адчуць блізкасць і любоў нашага Нябеснага Айца. Пасярод няпэўнага і зменлівага свету Ягоная пастаянная прысутнасць дае нам надзею, суцяшэнне і кіраўніцтва.
Таму сёння адкрый сваё сэрца Богу, шукай Ягонага аблічча і адкрый для сябе непараўнальную радасць ад еднасці з Творцам Сусвету.
Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».
Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.
А бяз веры спадабацца [Богу] немагчыма, бо той, хто прыходзіць да Бога, мусіць верыць, што Ён ёсьць і тым, хто шукае Яго, нагароду дае.
каб шукалі Госпада, можа, дакрануцца Яго і знойдуць, хоць Ён і недалёка ад кожнага з нас,
Шукайце ГОСПАДА, пакуль можна знайсьці Яго, клічце Яго, пакуль Ён блізка! Няхай бязбожнік пакіне шлях свой, а нягоднік — намеры свае, і няхай вернецца да ГОСПАДА, і Ён зьлітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэньне.
Сейце для сябе ў праведнасьці, жніце ў міласэрнасьці, заорвайце для сябе дзірван, бо час шукаць ГОСПАДА, аж пакуль Ён прыйдзе і вылье дажджом праведнасьць на вас.
У тыя дні і ў той час, кажа ГОСПАД, прыйдуць сыны Ізраіля разам з сынамі Юды, ідучы і плачучы, і пойдуць, і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго.
Шукайце ГОСПАДА, усе пакорныя зямлі, якія спаўняеце суд Ягоны; шукайце праведнасьці, шукайце ўпакораныя. Можа, вы схаваецеся ў дзень гневу ГОСПАДА.
Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!
Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.
А за імі з усіх каленаў Ізраіля тыя, што аддалі сэрцы свае, каб шукаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, прыходзілі ў Ерусалім, каб складаць ахвяры ГОСПАДУ, Богу бацькоў сваіх.
І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,
А Ісая адважваецца і кажа: «Мяне знайшлі тыя, якія не шукалі Мяне, Я аб’явіўся тым, якія не пыталіся Мяне».
Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.
Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.
І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць і апынуцца ў Ім, маючы не маю праведнасьць, якая праз Закон, але тую, якая праз веру ў Хрыста, праведнасьць ад Бога праз веру,
і калі ўпакорыцца народ Мой, які завецца імем Маім, і будзе маліцца і шукаць аблічча Маё, і адвернуцца ад шляхоў сваіх ліхіх, Я пачую з неба і прабачу грахі іхнія, і аздараўлю зямлю іхнюю.
Кіраўніку хору. Навучаньне сыноў Караха. Да Бога кажу я: «Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?» Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?» Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго! Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе!
Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай. Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго і ўзьнясе мяне на скалу.
З усяго сэрца я клічу; адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх. Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае!
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)
Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога. і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў, дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос. Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя. Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых. І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе. Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі. Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,
тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, будуць шукаць мяне, і ня знойдуць мяне. Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху перад ГОСПАДАМ,
Пра Цябе хвала мая ў царкве вялікай; абяцаньне маё я споўню перад абліччам тых, якія баяцца Цябе.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
І там будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, і знойдзеш Яго, калі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.
Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі. Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу, калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця, тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.
Туляньне маё Ты мне залічыў. Зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, бо яны [запісаныя] ў кнізе Тваёй!
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я Сам буду шукаць авечак Маіх і буду даглядаць іх. Як аглядае пастух статак свой удзень, калі знаходзіцца сярод расьцярушаных авечак сваіх, так Я буду аглядаць авечак Маіх і вызвалю іх з усіх месцаў, у якія яны былі расьцярушаныя ў дзень хмары і імглы.
Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае! І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.
Хваліцеся імем Ягоным сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА. Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды.
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
Гэй, усе спрагнёныя, прыходзьце да вады, і тыя, што ня маюць срэбра, прыходзьце, купляйце і спажывайце; прыходзьце і купляйце бяз срэбра і бяз платы віно і малако! Бо як дождж або сьнег зыходзіць з неба і назад не вяртаецца, аж пакуль не напоіць зямлю і ня зробіць, каб яна радзіла і давала зеляніну, і давала насеньне таму, хто сее, і хлеб таму, хто есьць, так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх. Яно не вяртаецца да Мяне пустым, але зьдзяйсьняе тое, што Я жадаю, і мае посьпех у тым, дзеля чаго Я паслаў яго. Бо вы з радасьцю выйдзеце, і ў супакоі правядуць вас. Горы і ўзгоркі перад вамі будуць цешыцца са сьпяваньнем, а ўсе дрэвы палявыя будуць пляскаць у далоні. Замест церняў вырасьце кіпарыс, замест крапівы вырасьце мірт, і будзе гэта на хвалу ГОСПАДУ, як знак вечны, які ня будзе зьнішчаны. Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу сваю за тое, што не насыціць? Слухаючы, паслухайце Мяне і будзеце есьці [тое, што] добрае, і будзе насалоджвацца тлустым душа вашая.
Бо я чуў зласлоўе ад многіх, жах наўкола! Яны сабраліся разам супраць мяне, яны задумалі ліхое, каб забраць душу маю. Але я на Цябе спадзяюся, ГОСПАДЗЕ! Я кажу: «Ты — мой Бог!»
Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго.
Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
І на сьцежцы судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, мы маем надзею на Цябе. Да імя Твайго і памяці пра Цябе імкнецца душа.
Хвалецеся імем Яго сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА. Напоўнілася зямля іхняя жабамі, нават у спальнях валадароў іхніх. Сказаў, і наляцелі мухі і камары ў-ва ўсіх межах іхніх. Ён даў ім [замест] дажджу град, полымя агню на зямлю іхнюю. Пабіў вінаградныя лозы іхнія і дрэвы фігавыя, і паламаў дрэвы ў межах іхніх. Сказаў, і прыйшла саранча, і хрушчоў безьліч, і яны паелі ўсе расьліны ў зямлі іхняй, і паелі плады палёў іхніх. Ён пабіў усіх першародных у зямлі іхняй, зачаткі ўсёй сілы іхняй. А іх вывеў са срэбрам і золатам, і не было ў каленах іхніх нядужага. Радаваўся Эгіпет з выхаду іхняга, бо ахапіў іх страх перад імі. Ён хмару разгарнуў, як заслону, і агонь, каб ноч асьвятляць. Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды!
Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.
Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.
Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.
Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Ня будуць яны галадаць і ня будуць смагнуць, і ня ўдарыць іх сьпёка і сонца, бо Той, Які шкадуе іх, будзе весьці іх, і да крыніцаў водных павядзе іх.
Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, узьнімаю я душу маю. Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя. Дзеля імя Твайго, ГОСПАДЗЕ, даруй мне беззаконьне маё, бо надта яно вялікае! Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму. Душа ягоная будзе жыць у добрым, і насеньне ягонае зямлю ў спадчыну возьме. Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць. Вочы мае заўсёды [глядзяць] на ГОСПАДА, бо Ён выцягне з сеткі ногі мае. Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я — самотны і прыгнечаны. Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх! Глянь на пакуты мае і нядолю маю, і даруй мне ўсе грахі мае! Глянь на ворагаў маіх, бо шмат іх, і нянавісьцю злачыннаю яны ненавідзяць мяне. Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.
Шчасьлівыя тыя, у якіх шлях беззаганны, якія ходзяць паводле Закону ГОСПАДА. Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх! Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх. Ад усякай сьцежкі благой я стрымліваў ногі мае, каб захоўваць слова Тваё. Ад прысудаў Тваіх я ня адступаўся, бо Ты мяне навучаеш. Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім! Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні. Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй. Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй. Я вельмі моцна прыгнечаны; ГОСПАДЗЕ, ажыві мяне паводле слова Твайго! Мей упадабаньне, прашу, ГОСПАДЗЕ, у дабраахвотных [абяцаньнях] вуснаў маіх, і навучы мяне судам Тваім. Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і Закон Твой я не забываюся. У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе. Наставілі бязбожнікі пастку супраць мяне, але я не ўхіліўся ад загадаў Тваіх. Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго. Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца. Двудушных я ненавіджу, а Закон Твой люблю. Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся. Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго. Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй. Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды. Ты адапхнуў усіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні. Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае. Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім! Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся. Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім! Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму], каб не прыгняталі мяне свавольнікі. Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй. Учыні са слугою Тваім паводле міласэрнасьці Тваёй, і навучы мяне пастановам Тваім. Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае. Час дзейнічаць для ГОСПАДА, [бо] яны парушылі Закон Твой. Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае. Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу. Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх. Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх. Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным. Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх. Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё. Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною. Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае. Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім. Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць Закон Твой. Ты праведны, ГОСПАДЗЕ, і справядлівыя суды Твае. Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую. Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае. На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў. Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго. Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся. Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і Закон Твой — праўда. Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая. Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць. З усяго сэрца я клічу; адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх. Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае! Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся. Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё. Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне. Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае. Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад Закону Твайго адступіліся. Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда. Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх. Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра Закон Твой не забываўся. Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне. Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх. Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне. Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся. Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго. Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне. У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго. Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй. Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё. Я радуюся са слова Твайго як той, хто знайшоў вялікі прыбытак. Хлусьню ненавіджу і брыджуся ёю, Закон Твой люблю. Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй. Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца. Я ўзіраюся на збаўленьне Тваё, ГОСПАДЗЕ, і выконваю прыказаньні Твае. Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх. Я захоўваю загады Твае і сьведчаньні Твае, бо ўсе шляхі мае перад Табою. Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне. Рабі добрае слузе Твайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё. Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне! Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім. Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя. Няхай станецца рука Твая дапамогай маёй, бо я выбраў загады Твае. Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая. Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе, і суды Твае няхай дапамогуць мне. Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся. Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго! Я — прыхадзень на зямлі; не хавай ад мяне прыказаньні Твае! Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,
гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. «Няма Бога!» — усе думкі ў яго.
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ! Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.
каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,
У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя ягонае Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА.
Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
Усе яны ўзіраюцца на Цябе, каб Ты даў ім пажыву ў свой час. Ты даеш ім, яны зьбіраюць; Ты адкрываеш руку Тваю, і яны дабром насычаюцца.
Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.
А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.
тым, якія цярплівасьцю ў добрай справе шукаюць славы, пашаны і незьнішчальнасьці, — жыцьцё вечнае,
Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае, калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю. Разважлівасьць будзе пільнаваць цябе, і розум будзе захоўваць цябе, каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва, ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры, якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў, у якіх шляхі крывыя і якія блукаюцца на сьцежках сваіх, каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што гаворыць лісьліва, якая пакінула сябра маладосьці сваёй і забылася на запавет Бога свайго. Бо дом яе нахіліўся да сьмерці, і шлях ейны — да мёртвых; усе, хто да яе ўваходзяць, назад не вяртаюцца і не знаходзяць сьцежак жыцьця. прыхіляючы вуха тваё да мудрасьці і схіляючы сэрца тваё да разважлівасьці, Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў, бо правыя будуць жыць на зямлі, і беззаганныя застануцца на ёй. А бязбожныя будуць вынішчаны з зямлі, ліхадзеі будуць выкарэнены з яе. калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу, калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця, тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.
І станецца, што перш, чым яны паклічуць, Я адкажу ім, і калі яшчэ будуць гаварыць, Я ўжо выслухаю [іх].
Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць; Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю. але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.
бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.
Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».
Паслухаю, што кажа Бог ГОСПАД, бо Ён кажа пра супакой для народу Свайго і для багабойных Сваіх, і няхай не зьвяртаюцца яны да глупоты. (Сэлях)
Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
Дабраслаўлёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і міласэрнасьці Сваёй [не пазбавіў мяне]!
Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,
Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае. І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне. Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі. Бо да Закону грэх быў у сьвеце; але грэх ня лічыцца, калі няма закону. Аднак сьмерць валадарыла ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі на падабенства праступку Адама, які ёсьць вобраз Таго, Які мае быць. Але дар [ласкі] ня гэткі, як грэх. Бо калі праз грэх аднаго памерлі многія, шмат большая ласка Божая, і дар ласкі праз аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, памножыцца для многіх. I дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў. Бо калі праз грэх аднаго сьмерць валадарыла праз аднаго, шмат больш тыя, якія атрымалі багацьце ласкі і дар праведнасьці, будуць валадарыць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста. Таму, як праз грэх аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё. Бо як праз непаслухмянасьць аднаго чалавека многія зрабіліся грэшнымі, так і праз паслухмянасьць аднаго многія зробяцца праведнымі. праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.
Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: «Ня бойся, Абраме! Я — шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая».
Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.
Адчыніце мне брамы праведнасьці; я ўвайду праз іх і буду славіць ГОСПАДА. Няхай скажа Ізраіль, што на вякі міласэрнасьць Ягоная! Вось брама ГОСПАДА; праведнікі ўвойдуць праз яе.
А Ісус сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае».
І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой. Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе. Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы. Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог. Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта? Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць]. Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш». Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя, Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне. Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце. Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе. Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.