Уяві сабе, што ты можаш жыць цалкам вольна, без ланцугоў граху і прыгнёту. Гэта найпрыгажэйшы падарунак ад Бога. Езус прыйшоў на зямлю і аддаў сваё жыццё за цябе, каб ты мог жыць без путаў.
Дзякуючы Яго крыві ты атрымаў сапраўдную свабоду. Цяпер твая адказнасць – жыць у гэтай свабодзе, якую Хрыстос табе даў. Калісьці ты быў рабом і жыў у цемры, але цяпер Езус адкупіў цябе сваёй каштоўнай крывёй і зрабіў дзіцём святла.
Ахвяруючы сваё жыццё за чалавецтва, Езус паказаў сваю любоў і даў нам магчымасць вызваліцца ад нячыстых духаў, якія імкнуліся заняволіць нашы душы. Ты вызвалены, таму не дазваляй д'яблу зноў цябе закаваць у кайданы. Заўсёды маліся, каб перамагаць ягоныя хітрыя планы, і трымайся Госпада, пераадолеўшы ўсё.
Як напісана ў Пасланні да Галатаў 5:1, будзем цвёрда стаяць у свабодзе, якую даў нам Хрыстос, і не дазволім сабе зноў апынуцца пад ярмом няволі.
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў ярмо вашае, каб хадзілі вы з узьнятымі галовамі.
Дык стойце ў свабодзе, якою вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце ізноў пад ярмо няволі.
Раптам стаўся вялікі землятрус, так што захісталіся падмуркі вязьніцы; і адразу адчыніліся ўсе дзьверы, і ў-ва ўсіх паслаблі путы.
«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
каб адкрыць вочы сьляпым, і вывесьці з няволі вязьняў і з вязьніцы тых, якія сядзяць у цемры.
бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.
Ці ж ня гэта пост, які Я выбраў: здымі кайданы бязбожнасьці, разьвяжы путы ярма, пусьці ўцісканых на свабоду і ўсякае ярмо скрышы.
І Я зраблю цябе для народу гэтага моцным мурам мядзяным, і яны будуць ваяваць супраць цябе, і не перамогуць цябе, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, кажа ГОСПАД.
І вось, анёл Госпада стаў, і сьвятло засьвяціла ў цэлі, і, ударыўшы Пятра ў бок, падняў яго, кажучы: «Устань хутчэй!» І ўпалі з рук ягоных ланцугі.
Я пайду перад абліччам тваім, і зраўняю ўзвышанае, і дзьверы мядзяныя разаб’ю, і засаўкі жалезныя паламаю.
О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.
І будзе ў той дзень, кажа ГОСПАД, Я скрышу ярмо на шыі іхняй і путы іхнія парву, і ня будуць больш зьневаляць яго чужынцы.
Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.Калі ж Хрыстос у вас, дык цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасьць.А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.Дык таму, браты, мы не вінаватыя цела, каб жыць паводле цела;бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя.Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.Бо стварэньне са спадзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых,Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці.
Абтрасіся ад пылу, устань, і сядай, Ерусаліме! Разьвяжы путы на шыі тваёй, паланянка, дачка Сыёну!
Бо ярмо цяжару ягонага, кій, [які на] плячах ягоных, дубец крыўдзіцеля ягонага Ты зламаў як у дзень Мадыяну.
І станецца ў той дзень, што зваліцца цяжар ягоны з плячэй тваіх, і ярмо ягонае з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад [тлустасьці] алею.
І вось, сёньня Я раблю цябе горадам умацаваным, слупом жалезным і мурам мядзяным супраць усёй зямлі гэтай, супраць валадароў Юды, супраць князёў іхніх, супраць сьвятароў іхніх і супраць народу зямлі гэтай.
Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.
«Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.
А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
А цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся слугамі Бога, вы маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.
ведаючы тое, што стары наш чалавек укрыжаваны, каб зьнішчана было цела грэху, каб нам не служыць ужо грэху;
Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі,і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першародзтва сваё.Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі.Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова,углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.
каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,а абнавіцца духам розуму вашагаі апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.
Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая.
Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.
А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.
Дык калі дзеці сталіся супольнікамі цела і крыві, і Ён таксама мае ўдзел у іх, каб праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцю, гэта ёсьць д’ябла,і вызваліць тых, якія дзеля страху сьмерці праз усё жыцьцё падлягалі няволі.
Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьнішчыць справы д’ябла.
Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».
ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.
Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў.
Сапраўды кажу вам: усё, што вы зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана ў небе, і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана ў небе.