Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


147 Вершы з Бібліі пра значэнне крыжа

147 Вершы з Бібліі пра значэнне крыжа


ЯНА 3:16

Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:18

Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, ёсьць глупства, а для нас, якія ідуць на збаўленьне, — сіла Божая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 2:20

Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:14-15

сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа, распрануўшы начальствы і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, трыюмфуючы над імі ў Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:5

Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне [дзеля] міру нашага [было] на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:8

А Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі [яшчэ] грэшнікамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:24

Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:2

углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:30

Калі ж Ісус узяў воцат, сказаў: «Зьдзейсьнілася!», і, схіліўшы галаву, аддаў дух.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:2

бо я судзіў ня ведаць у вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго, Які ўкрыжаваны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:16

і ў адным целе пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:14

А мне няхай не надарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я — для сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 16:24

Тады Ісус сказаў вучням Сваім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:8

панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:20

і каб праз Яго пагадзіць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:21

Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:25

Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:10

У гэтым любоў, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго як перамольваньне за грахі нашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:7

у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:6

ведаючы тое, што стары наш чалавек укрыжаваны, каб зьнішчана было цела грэху, каб нам не служыць ужо грэху;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 3:13

Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:13

Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 20:28

як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:3-4

Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстос памёр за грахі нашыя паводле Пісаньняў, Навошта і мы ўсякую гадзіну ў небясьпецы? Я штодня паміраю, сцьвяржае гэта пахвала вашая, якую маю ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. Калі б я па-чалавечаму змагаўся са зьвярамі ў Эфэсе, якая мне карысьць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром!» Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі. Працьверазіцеся на праведнасьць і не грашыце; бо некаторыя [з вас] ня ведаюць Бога, на сорам вам кажу. Але скажа нехта: «Як уваскрэснуць мёртвыя? Ды ў якім целе прыйдуць?» Неразумны! Тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ. І тое, што сееш, сееш ня цела, якое будзе, але голае зерне, можа, пшанічнае, ці якое іншае, а Бог дае яму цела, як хоча, і кожнаму насеньню — сваё цела. Ня ўсякае цела такое самае цела, але адно цела ў людзей, а іншае цела ў жывёлаў, іншае ў рыбаў, іншае ў птушак. і што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісаньняў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:28

гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:18

Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:10

Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:10

Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:13-14

і вас, якія былі мёртвыя ў грахах і неабразаньні цела вашага, Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі, сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:7

А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:19-20

Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню праз кроў Ісуса Хрыста, Бо іначай перасталі б прыносіць іх, бо ўжо ня мелі б сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, аднойчы ачышчаныя. шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:4-5

Але Ён узяў на Сябе немачы нашыя і панёс хваробы нашыя, а мы ўважалі Яго за асу­джанага, за пакаранага Богам і прыніжанага. Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне [дзеля] міру нашага [было] на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:10

а цяпер выяўленае праз зьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які зьнішчыў сьмерць і зьявіў жыцьцё і незьнішчальнасьць праз Эвангельле,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 4:25

Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:10

каб пазнаць Яго, і сілу ўваскрасеньня Яго, і супольнасьць пакутаў Яго, прыпадабняючыся сьмерці Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:28

бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх дзеля адпушчэньня грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:24

А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пакутамі і пажаданьнямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:9

І [Госпад] сказаў мне: «Хо­піць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:1

Кіраўніку хору: на лад “Ланя на сьвітаньні”. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:16

У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 7:27

Які ня мае патрэбы штодня, як тыя першасьвятары, прыносіць ахвяры спачатку за свае грахі, пасьля за [грахі] народу, бо Ён зрабіў гэта аднойчы, прынёсшы [ў ахвяру] Сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:23

Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:18

Ніхто не забірае яе ў Мяне, але Я Сам аддаю яе. Маю ўладу аддаць яе і маю ўладу ізноў узяць яе. Гэтае прыказаньне атрымаў Я ад Айца Майго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:32

Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:12

і не праз кроў казлоў і цялят, але праз уласную кроў, адзін раз увайшоў у сьвятыню, знайшоўшы вечнае выбаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:2

і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:18-19

ведаючы, што не зьнішчальным срэбрам ці золатам выбаўлены вы ад марнага ладу жыцьця, перададзенага ад бацькоў, але каштоўнай крывёю Хрыста, як Ягняці беззаганнага і неапаганенага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:3-4

Бо як Закон быў бяссільны, таму што быў нядужы праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падабенстве цела грахоўнага і дзеля грэху, асудзіў грэх у целе, А каго прадвызначыў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і ўславіў. Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас? Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго? Хто стане супраць выбраных Божых? Бог, Які апраўдвае! Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас. Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч? Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечак на зарэз». Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас. Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае, ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. каб праведнасьць Закону споўнілася ў нас, якія не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:13

церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:46

Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:54

Хто есьць Цела Маё і п’е Кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:4

Бо хоць Ён і ўкрыжаваны ў нядужасьці, але жывы сілаю Божай; і мы слабыя ў Ім, але будзем жывыя з Ім сілаю Божаю ў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:6

Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабымі, у вызначаны час памёр за бязбожных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:34

Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:13

А цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі некалі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 12:32-33

І Я, калі буду падняты з зямлі, усіх прыцягну да Сябе». Сказаў жа Ён гэтае, даючы знак, якою сьмерцю мае памерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:14

Бо Ён адным дарам назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, якіх асьвяціў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:6-8

Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу, але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек, панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:20

Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:24-25

і, падзякаваўшы, паламаў і сказаў: «Вазьміце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас ломіцца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне». Таксама і келіх пасьля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсьць Новы Запавет у Крыві Маёй. Гэта рабіце, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 4:4-5

А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам, каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 2:14-15

Дык калі дзеці сталіся супольнікамі цела і крыві, і Ён таксама мае ўдзел у іх, каб праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцю, гэта ёсьць д’ябла, і вызваліць тых, якія дзеля страху сьмерці праз усё жыцьцё падлягалі няволі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:50-51

А Ісус, зноў усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа. І вось, заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу; і зямля затрэслася; і скалы разьдзерліся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:21

Бо вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па сьлядах Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:6

Усе мы як авечкі заблукалі, кожны з нас зьвярнуў на шлях свой, і ГОСПАД узлажыў на Яго беззаконьне ўсіх нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:6

Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:13-14

Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй, у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:9

Бо калі ты вуснамі тваімі вызнаеш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 2:5-6

Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус, Які аддаў Сябе на адкупленьне за ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:12

дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:2

Ён ёсьць перамольваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і за [грахі] ўсяго сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 9:23

Да ўсіх жа сказаў: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, і бярэ крыж свой штодзень, і ідзе за Мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:32

Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 7:4

Гэтак і вы, браты мае, памерлі для Закону праз цела Хрыстовае, каб належаць вам другому, Які ўваскрошаны з мёртвых, каб даваць плод Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:22

будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:1

Дык стойце ў свабодзе, якою вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце ізноў пад ярмо няволі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:1

Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:23

а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў — згаршэньне, а для Грэкаў — глупства,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:10

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:15

Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:20

Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 5:7

Дык ачысьціце старую кісьлю, каб быць вам новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха наша, Хрыстос, заколены за нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:19-20

якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць ва ўнутранае за заслону, вучэньне пра хрышчэньні, і ўскладаньне рук, і ўваскрасеньне мёртвых, і суд вечны. куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, стаўшыся Першасьвятаром на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:6

Сьпіну Маю Я падставіў тым, якія б’юць, і шчокі Мае — тым, якія ўдараюць. Аблічча Маё Я не схаваў ад ганьбы і пляваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 22:42

кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі келіх гэты міма Мяне. Аднак не Мая воля, але Твая няхай станецца».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:11

А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:10

Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:11-12

І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным. Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:38

Тады былі ўкрыжаваныя з Ім разам два разбойнікі: адзін — праваруч, а другі — леваруч.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:10-11

Мы заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў целе нашым. Бо мы, жывыя, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў сьмяротным целе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:4

Дык мы пахаваныя з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з мёртвых праз славу Айца, так і мы хадзілі ў абнаўленьні жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:25-27

Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе, каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове, каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 3:27

Бо ўсе тыя, хто ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:43

І сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе: сёньня будзеш са Мною ў раі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 11:25

Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:14-16

Дык, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў праз неба, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнаньня. Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху. Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:1-3

Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгор­нага, дзе Хрыстос ся­дзіць праваруч Бога. і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў, дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос. Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя. Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых. І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе. Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі. Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное, Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду. Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа. Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога. І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей, ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту. А хто робіць крыўду, атрымае паводле зробленае крыўды, бо няма [ў Бога] ўзіраньня на аблічча. бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:5

Бо калі мы сталіся злучанымі з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык будзем [злучаны] і [падабенствам] уваскрасеньня,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:17

Нарэшце, няхай ніхто не дадае мне працы, бо я нашу пазнакі Госпада Ісуса на целе маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 1:29

На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:55-57

«Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?» Джала сьмерці — грэх, а сіла грэху — закон. Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:16

Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 52:13-15

Вось, будзе мець посьпех Слуга Мой, Ён узьнімецца і ўзьвялічыцца, і будзе вельмі вялікі. Як шмат [людзей] аслупянела, [гледзячы] на Яго, бо так нялюдзка быў зьнявечаны выгляд Ягоны і постаць Ягоная [стала непадобная] на сына чалавечага. Так шматлікія народы зьдзівяцца, і валадары закрыюць вусны свае перад Ім, бо ўбачаць тое, пра што ім ніколі не расказвалі, і зразумеюць тое, пра што ня чулі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 5:8-9

Хоць Ён — Сын, але навучыўся паслухмянасьці праз тое, што перацярпеў, і, споўніўшы [ўсё], стаўся для ўсіх, якія паслухмяныя Яму, прычынаю вечнага збаўленьня,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 24:46-47

І сказаў ім: «Так напісана і так належала цярпець Хрысту, і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень. І будзе абвешчана ў імя Ягонае навяртаньне і адпушчэньне грахоў у-ва ўсіх народах, пачынаючы ад Ерусаліму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:5-6

А анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Ня бойцеся! Бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса ўкрыжаванага. Яго няма тут, бо Ён уваскрос, як казаў. Хадзіце, паглядзіце месца, дзе ляжаў Госпад.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:24-25

атрымліваючы апраўданьне дарма ласкай Ягонай праз адкупленьне ў Хрысьце Ісусе, Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:20-21

Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам». Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:12

Дзеля гэтага Я дам Яму [частку] сярод многіх, і з магутнымі Ён будзе дзяліць здабычу за тое, што Ён аддаў душу Сваю на сьмерць, і ў злачынцы быў залічаны. І Ён панёс на Сабе грахі многіх, і заступіўся за злачынцаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 1:3

Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:1-2

Дык як Хрыстос цярпеў за нас целам, і вы ўзброй­цеся такой думкаю, што той, хто церпіць целам, перастае грашыць, Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае. Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн. Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся вогненнаму [выпрабаваньню], якое стаецца дзеля спакушэньня вас, нібы нешта дзіўнае здарылася. Але, як супольнікі ў пакутах Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў адкрыцьці славы Ягонай радавацца і весяліцца. Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блюзьняць [на Яго], а вы славіце. Абы толькі не цярпеў хто з вас мукі як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое; а калі як Хрысьціянін, не саромся, але слаў Бога за гэткі ўдзел. Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму? І калі праведны ледзьве збавіцца, дык бязбожнік і грэшнік дзе апынуцца? Так што тыя, якія церпяць паводле волі Божай, няхай перададуць Яму, як вернаму Творцу, душы свае, робячы дабро. каб рэшту часу ў целе жыць не паводле чалавечых пажаданьняў, але паводле волі Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:14

але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:11

У Ім, у Якім і мы сталіся спадкаемцамі, былі мы прадвызначаныя на гэта паводле вызначэньня Таго, Хто ўсё зьдзяйсьняе паводле жаданьня волі Сваёй,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 2:16

ведаючы, што чалавек апраўдваецца не праз учынкі Закону, а толькі праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца праз веру ў Хрыста, а не праз учынкі Закону, бо праз учынкі Закону ня будзе апраўданае ніводнае цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:17

І, несучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Чараповае, якое па-гебрайску завецца Галгофа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:15

І дзеля гэтага Ён — Пасярэднік новага запавету, каб, як станецца сьмерць дзеля адкупленьня парушэньняў, [што былі пры] першым запавеце, тыя, якія пакліканыя да вечнае спадчыны, атрымалі абяцаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:16-18

Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне. Бо сабакі абступілі мяне, грамада злачынцаў атачыла мяне, яны прабілі рукі мае і стопы мае. Можна палічыць усе косткі мае. Яны глядзяць, на мяне ўглядаюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:37

Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:19

Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:10

Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:12

у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:46

І ўсклікнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: «Ойча, у рукі Твае аддаю Дух Мой». І, сказаўшы гэтае, аддаў духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:21

Бо для мяне жыцьцё — Хрыстос, і сьмерць — набытак.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:14

Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:40

Гэта ж ёсьць воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:18

І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — Пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 2:21

Не адкідаю ласкі Божае. Бо калі праз Закон праведнасьць, дык Хрыстос надарма памёр.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 16:25

Бо хто хоча душу сваю выратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:36

Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае, а хто ў Сына ня верыць, ня ўгледзіць жыцьця, але гнеў Божы будзе на ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:14

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:5

не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:22-23

Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла. Ад ГОСПАДА гэта сталася, і [гэта] цуд у вачах нашых!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:11

Пасьля пакутаў душы Сваёй Ён убачыць [сьвятло] і насыціцца. Праведны Слуга Мой праз пазнаньне Сваё апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 9:24

Бо хто хоча збавіць душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той збавіць яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:32

А выходзячы, яны знайшлі чалавека Кірэнэйца, на імя Сымон; яго прымусілі несьці крыж Ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:4-5

Бог, багаты міласэрнасьцю, праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас, і нас, мёртвых праз праступкі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай [Божай] вы збаўленыя, —

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 5:9

і сьпяваюць новы сьпеў, кажучы: «Ты годны ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо Ты быў забіты, і Ты Крывёю Сваёю адкупіў нас Богу з кожнага калена, і мовы, і племені, і народу,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы