Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


70 Вершы з Бібліі пра дар распазнавання духаў

70 Вершы з Бібліі пра дар распазнавання духаў


1 КАРЫНФЯНАЎ 12:10

іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:1

Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 5:14

А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:14

А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:12

Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:15-16

Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:21

Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 11:14

І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:1

А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:1-11

Адносна ж духоўных [дароў], браты, не хачу, каб вы ня ведалі. іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў. А ўсё гэтае робіць адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Ён хоча.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 7:24

Не судзіце па зьнешнасьці, але судзіце судом справядлівым».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:14

Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 11:13-15

Бо гэтакія фальшывыя апосталы, падступныя работнікі, якія робяць выгляд апосталаў Хрыстовых. І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла. Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:125

Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:6

Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 3:9

Дык дай слузе Твайму сэрца, якое слухае, каб судзіць народ Твой і адрозьніваць, што добрае, а што ліхое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:12

бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 16:16-18

Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім. Яна, ідучы за Паўлам і намі, крычала, кажучы: «Людзі гэтыя — слугі Бога Найвышэйшага, якія прапаведуюць нам шлях збаўленьня!» А рабіла яна гэта шмат дзён. Павал жа, узлаваўшыся, павярнуўся і сказаў духу: «Загадваю табе ў імя Ісуса Хрыста выйсьці з яе!» І ён выйшаў у той жа час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 2:2

‘Ведаю справы твае, і працу тваю, і цярплівасьць тваю, і што ня можаш пераносіць ліхіх, і дасьведчыў тых, якія называюць сябе апосталамі і ня ёсьць [імі], і знайшоў, што яны хлусы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:8

Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:3-5

калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу, калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця, тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:16-17

Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 11:2-3

І супачыне на Ім Дух ГОСПАДА, дух мудрасьці і розуму, дух рады і магутнасьці, дух веданьня і страху перад ГОСПАДАМ. І ўпадабаньне Ягонае — у страху перад ГОСПАДАМ, і Ён будзе судзіць не паводле погляду вачэй Сваіх, і не паводле слыху вушэй Сваіх будзе да­ваць прысуд,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:29

І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а іншыя няхай разважаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 2:1

Былі ж і фальшывыя прарокі, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя герэзіі і адракуцца Уладара, Які адкупіў іх, сьцягваючы на сябе хуткую загубу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 16:3

І раніцаю: “Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:17

Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 5:3

А Пётар сказаў: «Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб схлусіць Духу Сьвятому ды прыхаваць з цаны за поле?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 1:8

Але калі нават мы ці анёл з неба будзе дабравесьціць вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, няхай будзе адлучаны!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:17-18

Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх. Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:26-27

Гэта я напісаў вам пра тых, якія падманваюць вас. І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:11

Мудры ў вачах сваіх чалавек багаты, але ўбогі, які мае розум, выспрабуе яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:24

Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:27

Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:11-12

А калі прывядуць вас у сынагогі, і да начальнікаў, і да ўладаў, не клапаціцеся, як ці што будзеце адказваць, ці што будзеце гаварыць, бо Дух Сьвяты навучыць вас у тую гадзіну, што мусіце гаварыць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:5

якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:13

Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:15

А духоўны судзіць усё, сам жа ён нікім ня судзіцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:3-5

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас, маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне. заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю, за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:27

І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:13-15

работа кожнага выявіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь выспрабуе работу кожнага, якая яна ёсьць. Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду. Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз агонь.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:14

каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:23-24

Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае! І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 17:11

А гэтыя былі высакароднейшыя, чым у Тэсалоніцы; яны прынялі слова з усёй ахвотаю, штодня дасьледуючы Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:21

Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:16

Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:66

Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:8

Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:6-7

Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне. Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:2

Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:17

Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:7

Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:13

Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:9

Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:17-18

каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго, прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:104

Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:5

Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:15

Кажу, як да мудрых; судзіце самі, што кажу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 21:8

Ён жа сказаў: «Глядзіце, каб вас не падманулі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і гэты час наблізіўся. Не хадзіце за імі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:1

Дзеля гэтага, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, зьвернемся да дасканаласьці, не кладучы ізноў падмуркі, [гаворачы пра] навяртаньне ад мёртвых справаў і веру ў Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:15

Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:9

Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:6

Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, павярнуўшыся, не парвалі вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 4:24

Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы