Ад самага пачатку стварэння свету Бог паказваў сваю любоў да нас. Ён стварыў мужчыну і жанчыну, каб мець з імі блізкія адносіны.
Нават калі яны зграшылі, Бог у сваёй міласэрнасці вырашыў дараваць ім і не дазволіў ім загінуць. У даўнія часы прабачэнне Бога патрабавала ахвяравання бездакорнай жывёлы, праз якую Гасподзь аднаўляў запавет з Ноем, абяцаючы не знішчаць зямлю з-за чалавечых грахоў.
Бог заўсёды шукаў спосаб вярнуць сваё каштоўнае стварэнне да сябе. Але многія адвярнуліся ад Ягоных прынцыпаў і запаведзяў і заблудзіліся.
У мінулым Гасподзь дапамагаў людзям і заўсёды быў побач, паказваючы, як Ён нас выратуе. У Старым Запавеце людзі з надзеяй чакалі Месію, і Бог выканаў свае абяцанні яшчэ да таго, як паслаў нашага Збаўцу. Як напісана ў Кнізе Быцця 49:18: "На Тваё збаўленне, Госпадзе, я спадзяюся".
Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.
Ён палажыў на далоні свае душу сваю, і забіў Філістынца, і [праз яго] ГОСПАД даў вялікую перамогу Ізраілю. Ты бачыў [гэта] і радаваўся. Дык чаму ты грашыш супраць крыві нявіннай, хочучы забіць Давіда без прычыны?»
Але Саўл сказаў: «Ніхто не памрэ ў гэты дзень, бо сёньня ГОСПАД даў выратаваньне Ізраілю».
І Ганна малілася, і казала: “Радуецца сэрца маё ў ГОСПАДЗЕ, узьняўся рог мой у Богу маім. Адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо радуюся я ў збаўленьні Тваім.
Сіла мая і песьня — ГОСПАД, і Ён стаўся для мяне збаўленьнем. Ён — Бог мой, і я ўслаўляю Яго, [Ён —] Бог бацькі майго, і я вывышаю Яго.
І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі.
І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне.
Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.
І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі».
Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх. [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.
Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.
Дапамажы нам, Божа збаўленьня нашага, дзеля славы імя Твайго; выратуй нас і даруй грахі нашыя дзеля імя Твайго!
Аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, і буду аздароўлены! Збаў мяне, і буду збаўлены! Бо Ты — хвала мая!
Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.
Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда. Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць! Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце! Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога. І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных. Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.
Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.
Дзеля гэтага, дом Ізраіля, Я буду судзіць вас кожнага паводле шляхоў вашых, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад усіх злачынстваў вашых, і ня будзе вам нагоды для беззаконьня.
У руцэ Тваёй час мой; выратуй мяне з рукі ворагаў маіх і тых, якія перасьледуюць мяне.
Дабраслаўлёны Госпад! З дня на дзень Ён нас абдароўвае, Бог збаўленьня нашага. (Сэлях)
Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі. Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго. ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.
І скажуць у той дзень: «Вось, Бог наш, Той, на Якога мы спадзяваліся, і Ён збавіў нас! Гэта ГОСПАД, на Якога мы спадзяваліся, будзем цешыцца і радавацца ў збаўленьні Ягоным!»
Ізраіль будзе збаўлены ГОСПАДАМ збаўленьнем вечным. Ня будзеце вы асаромленыя і ня будзеце зьняважаныя на вякі вечныя.
І да вашай старасьці Я — Той Самы, і да сівізны Я буду трымаць вас; Я зрабіў [вас], і Я буду насіць [вас], буду трымаць і збаўляць.
Вярніцеся, сыны адступнікі, Я вылечу адступніцтва вашае. “Вось, мы прыйшлі да Цябе, бо Ты — ГОСПАД, Бог наш.
І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела. І Духа Майго Я дам у нутро вашае, і зраблю, што паводле пастановаў Маіх вы будзеце хадзіць і суд Мой будзеце захоўваць і выконваць.
«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае. Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго. Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».
Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня, і Ён выбавіць Ізраіль ад усіх беззаконьняў ягоных.
А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне. Ня радуйся з мяне, вораг мой! Хоць я ўпаў, я ўстану; хоць я жыву ў цемры, ГОСПАД — сьвятло для мяне. Гнеў ГОСПАДА я буду насіць, бо я зграшыў супраць Яго, аж пакуль Ён не разгледзіць справу маю і не правядзе суд мой. Ён вывядзе мяне на сьвятло, я ўбачу праведнасьць Ягоную.
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
Радуйся моцна, дачка Сыёну, усклікай, дачка Ерусаліму. Вось, Валадар твой прыходзіць да цябе, Ён праведны і збаўляе, Ён пакорны і сядзіць на асьле і на асьляняці, сыне асьліцы.
І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі. ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».
Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш упадабаньне ў міласэрнасьці? Ён павернецца, зьявіць нам міласьць, загладзіць беззаконьні нашыя. Ты кінеш у глыбіні мора ўсе грахі нашыя.
Ліхоцьце прывядзе да сьмерці бязбожніка, і будуць абвінавачаныя тыя, якія ненавідзяць Праведнага.
За сьведкаў супраць вас сёньня клічу неба і зямлю, што я кладу перад абліччам тваім жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё, І ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і будзеш слухаць голас Ягоны ў-ва ўсім, што я сёньня загадваю табе, ты і сыны твае, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй. і любі ГОСПАДА, Бога твайго, і слухай голас Ягоны, і туліся да Яго, бо Ён — жыцьцё тваё і доўгасьць дзён твіх, каб ты жыў на зямлі, якую абяцаў ГОСПАД бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, што дасьць ім яе».
Няхай прыйдзе да мяне міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, і збаўленьне Тваё паводле слова Твайго,
Пацяшайце, пацяшайце народ Мой, кажа Бог ваш. Вось, Госпад ГОСПАД прыходзіць з моцай, рамяно Ягонае мае ўладу. Вось, нагарода Ягоная з Ім разам і плата Ягоная — перад абліччам Ягоным. Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху». Хто зьмераў жменяй сваёй воды, і хто неба зьмераў пядзяй сваёй? Хто трацінай меркі памераў пыл зямлі? Хто ўзважыў на вагах горы, а на шалях — узгоркі? Хто ўзважвае Дух ГОСПАДА? І які чалавек Яму даваў параду сваю? З кім Ён раіўся і хто настаўляў Яго, і хто вучыў Яго сьцежцы суду, і вучыў Яго веданьню, і шляху розуму навучаў Яго? Вось, народы — як кропля з вядра, і лічацца як пыл на шалях. Вось, астравы важаць як парушынка. І Лібану ня хопіць на вогнішча, а зьвяроў ягоных ня хопіць на цэласпаленьне. Усе народы перад Ім як нішто, яны ў Яго лічацца за марноту і пустку. Да каго падобным зробіце Бога? Які вобраз надасьцё Яму? Ідала вырабляе разьбяр, і залатар золатам пакрывае яго, і ланцужкі срэбраныя [прымацоўвае] залатар. Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.
Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.
І станецца, кожны, хто будзе клікаць імя ГОСПАДА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыён і ў Ерусаліме будзе выбаўленьне, як сказаў ГОСПАД, і сярод тых, якія засталіся, якіх ГОСПАД пакліча.
Весяліся і радуйся, дачка Сыёну, бо вось, Я прыходжу і буду жыць пасярод цябе, кажа ГОСПАД. І далучыцца шмат народаў да ГОСПАДА ў той дзень і будуць Мне народам, і Я буду жыць пасярод цябе, і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да цябе.
Вось, рука ГОСПАДА не скарацілася, каб не магла дапамагчы, і вуха Ягонае ня стала цяжкім, каб ня чуць.
Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне [дзеля] міру нашага [было] на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены. Усе мы як авечкі заблукалі, кожны з нас зьвярнуў на шлях свой, і ГОСПАД узлажыў на Яго беззаконьне ўсіх нас.