Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


105 Вершы з Бібліі пра адзіноту і суцяшэнне

105 Вершы з Бібліі пра адзіноту і суцяшэнне

Падумайце: хіба мы створаны для адзіноты? У кнізе Быцця, стварыўшы чалавека, Бог сказаў: "Не добра чалавеку быць аднаму. Ствару яму памочніка, падобнага да яго". І стварыў Гасподзь Бог жанчыну і прывёў яе да чалавека. Адзінота — гэта не проста настрой, гэта пачуццё, якое ўзнікае, калі мы адчуваем сябе адарванымі ад іншых людзей.

Але ж наблізімся да Бога, і Ён наблізіцца да нас! Так кажа Святое Пісанне[1]. Ён вызваліць нас ад пачуцця адзіноты, нават калі побач ёсць людзі. Бог хоча, каб мы трымаліся за Яго і знаходзілі паўнату ў Яго прысутнасці, а потым Ён пашле нам патрэбных людзей, якія стануць вялікім дабраславеннем.

Мы не адны, у нас ёсць Бог, і Яго любоў акружае нас!

[1] Якава 4:8




ДРУГІ ЗАКОН 31:8

А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:6

Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:20

навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:18

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 1:5

Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:18

Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 2:18

І сказаў ГОСПАД Бог: «Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:5

Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:10

Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:3

Ён быў пагарджаны і адкінуты людзьмі, муж пакутаў, які паспытаў хваробы, і перад Ім закрывалі абліччы [свае]. Ён быў пагарджаны, і мы мелі Яго за нішто.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 38:9

Я зьнямогся і моцна скрышаны, я выю дзеля енку сэрца майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:16-17

У першай маёй абароне ніхто не прыйшоў да мяне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 1:9

Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 12:22

Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:10

І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для прыгнечанага, умацаваным замкам у час трывогі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:16-17

Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я — самотны і прыгнечаны.Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:14

Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:18

[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:28

Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 42:8

Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:3-4

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1-2

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:6

Ён — Бацька сіротаў і Заступнік удоваў, Бог у сядзібе сьвятасьці Сваёй,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:9

Не адкінь мяне ў час старасьці маёй. Калі зьнікнуць сілы мае, Ты не пакінь мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:23-24

але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:17

Учыні Ты для мяне знак добрасьці Тваёй, і ўгледзяць гэта тыя, што ненавідзяць мяне, і будуць асаромленыя, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, мне дапамог і пацешыў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:14

Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 102:7

Я падобны да пэлікана ў пустыні, стаўся як пугач сярод спусташэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:50

Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 142:4-5

Калі зьнемагае ў-ва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таемна [наставілі] сіло на мяне.Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:3

Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:13

Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:1-2

І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой.Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе.Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы.Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог.Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта?Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць].Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш».Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя,Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне.Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце.Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:15-16

Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:10

Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэр­насьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 57:15

Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 29:11

Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЛАЧ 3:22-23

Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная.Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЛАЧ 3:25-26

Добры ГОСПАД да тых, якія на Яго спадзяюцца, да душы, якая шукае Яго.Добра мець надзею і маўкліва [чакаць] збаўленьня ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 34:11

Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я Сам буду шукаць авечак Маіх і буду даглядаць іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 36:26

І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
САФОНА 3:17

ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:4

Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:6

Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:8

Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 6:31

І Ён сказаў ім: «Ідзіце адны ў пустыннае месца, і супачыньце крыху». Бо многа было тых, што прыходзілі і адыходзілі, і нават паесьці ня мелі часу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 8:29

І Той, Які паслаў Мяне, разам са Мною. Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што падабаецца Яму».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:14

Я — Пастыр добры і ведаю, хто Мае, і Мае ведаюць Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:1

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:16-18

І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Абаронцу, каб заставаўся з вамі на вякі,Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе.Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:13-15

Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.Вы — сябры Мае, калі робіце тое, што Я загадваю вам.Я больш не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны, а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, паведаміў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:32-33

Вось, прыходзіць гадзіна, і ўжо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожны ў свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною.Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:42

І трывалі яны ў вучэньні апосталаў, і ў супольнасьці, і ў ламаньні хлеба, і ў малітвах.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:5

а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:15-16

Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:38-39

Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:9

Верны Бог, праз Якога вы пакліканыя ў супольнасьць Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Госпада нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:13-14

У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і паверыўшы ў Яго, запячатаныя абяцаным Духам Сьвятым,Які ёсьць зарука спадчыны нашае на выкупленьне ўдзелу, на пахвалу славы Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:19-22

Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, —збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,на якім уся пабудова, ра­зам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:17-19

каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, здолелі сьцяміць разам з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, глыбіня і вышыня,і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12-14

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:11

Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:17

Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 2:18

Бо таму, што Сам Ён, спакушаны, цярпеў, можа тым, якія спакушаныя, дапамагчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:15-16

Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5-6

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:12

Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 5:13-16

Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму.Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:8-9

Якога, ня бачыўшы, любіце і дзеля Якога, хоць не аглядаючы, але верачы [ў Яго], радуецеся радасьцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,атрымліваючы вынік веры вашае — збаўленьне душаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:3

Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:1

Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:12

Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:18-19

Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЮДЫ 1:24-25

А Таму, Які можа захаваць вас ад упадку і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі і ў радасьці,адзінаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, слава і веліч, сіла і ўлада цяпер і на ўсе вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:18

І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — усім, што народзяцца яшчэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:8

ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:2

Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:18

Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:11

Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:12

[маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

У Богу мая цішыня, мая моц і доля. Іду да Цябе, бо Ты — усё, што мне патрэбна. Жадаю славіць Цябе і захапляцца Тваёй веліччу і сілай. Ойча, Ты абяцаў быць са мной заўсёды, ажно да сканчэння свету. І ў гэты момант, калі адчуваю сябе пакінутым, ведаю, што прысутнасць Твайго Святога Духа — найлепшы спадарожнік. Бо калі многія мяне пакінулі і расчаравалі, Ты заставаўся верным побач. Дапамажы мне зразумець, што хвіліны самоты — гэта магчымасць зноў сустрэцца з Табой і трымацца Твайго слова. Прызнаю, што ў цемры Ты — маё святло, у буры — мая прыстань, у смутку — мая крэпасць, а ў адзіноце — найлепшы сябар. Госпадзе, вучы мяне кожны дзень ісці, трымаючыся Тваёй рукі, і разумець, што нават калі я Цябе не бачу, Ты дзейнічаеш у маім жыцці. Прашу, дай мне сілы смела сустрэць самоту і дэпрэсію, бо Ты сапраўды — паўната таго, хто напаўняе ўсё ва ўсім. Заклікаю кроў Хрыстову і адракаюся ад дэпрэсіі і смутку. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы