1 Кіраўніку хору. Давідаў. На ўспамін. 2 Божа, на ўспамогу мне накіруйся; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне. 3 Хай пасаромяцца і збянтэжацца тыя, што шукаюць душу маю. Хай павернуцца назад і пачырванеюць тыя, што жадаюць мне ліха. 4 Хай аслупянеюць ад сораму свайго тыя, што кажуць мне: «Добра, добра». 5 Хай узрадуюцца і ўзвесяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе, і тыя, што любяць збаўленне Тваё, хай гавораць заўсёды: «Узвялічаны будзь, Божа». 6 А я — няшчасны і бедны; Божа, паспяшы да мяне. Ты — Успаможца мой і Збаўца мой! Госпадзе, не марудзь! |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)