1 Давідаў. 1 Давідаў. Прыносьце Госпаду, сыны Божыя, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць. 2 Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго, услаўляйце Госпада ў святым ззянні. 3 Голас Госпада над водамі, загрымеў Бог велічы: Госпад над бязмежнымі водамі. 4 Голас Госпада магутны! Голас Госпада велічны. 5 Голас Госпада, Які ламае кедры; і паламае Госпад кедры Лібана, 6 змушае скакаць Лібан, нібы цялятка, а Сірыён, нібы маладога адзінарога. 7 Голас Госпада, Які выкрасае агністае полымя. 8 Голас Госпада, Які трасе пустыню, і патрасе Госпад пустыню Кадэс. 9 Голас Госпада, Які хутка дасць абрадзініцца аленіхам і аголіць гушчары, і ў святыні Яго ўсе прамовяць: «Хвала!» 10 Госпад трывае па-над патопам, і будзе сядзець Госпад як Валадар вечна. 11 Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)