Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 13

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

2 Дакуль, Госпадзе, будзеш зусім на мяне забывацца? Дакуль будзеш адводзіць аблічча Сваё ад мяне?

3 Дакуль складаць мне намеры ў душы маёй, смутак у сэрцы маім кожны дзень? Дакуль жа будзе ўзносіцца вораг мой нада мною?

4 Паглядзі на мяне і выслухай мяне, Госпадзе, Божа мой. Прасвятлі вочы мае, каб не заснуў я ў смерці,

5 каб не сказаў калі вораг мой: «Я адолеў яго!»; хай не радуюцца тыя, што пераследы мне робяць, калі я пахіснуся.

6 Я ж спадзяюся на міласэрнасць Тваю. Радуецца сэрца маё з выратавання Твайго, заспяваю я Госпаду, Які даброты даў мне.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)