1 А паставілі пячаткі: Нэгэмія намеснік, сын Гахаліі, і Сэдэцыя, 2 Сарая, Азарыя, Ярэмія, 3 Пасур, Амарыя, Мэльхія, 4 Гат, Сэбанія, Мэлух, 5 Гарым, Мэрамот, Абдзія, 6 Даніэль, Гэнтан, Барух, 7 Масалам, Абія, Міямін, 8 Маазія, Бэльгай, Сямэя — гэта святары. 9 Затым левіты: Ешуа, сын Азаніі, Бэнуй, адзін з сыноў Гэнадада, Кадмігэль 10 і браты іх: Сэбанія, Годыя, Келіта, Палая, Ханан, 11 Міха, Рагоб, Гасабія, 12 Закхур, Сэрэбія, Сэбанія, 13 Годыя, Бані, Баніну. 14 Кіраўнікі народа: Парос, Пагатмааб, Элам, Зэтуа, Бані, 15 Буні, Азгад, Бэбай, 16 Адонія, Бэгвай, Адзін, 17 Атэр, Эзэкія, Азур, 18 Годыя, Гасум, Бэсай, 19 Гарэф, Анатот, Нэбай, 20 Мэгпія, Масала, Гэзір, 21 Мэсазабэль, Садок, Едуа, 22 Пэлція, Ханан, Аная, 23 Осія, Хананія, Гасуб, 24 Алогас, Палея, Сабэк, 25 Рэгум, Хасабна, Маасія, 26 Ахія, Ханан, Анан, 27 Мэлух, Гарым, Баана. 28 І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець, 29 далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго, 30 і што не будзем аддаваць дачок сваіх за чужынцаў, і не будзем браць дачок іх за жонак для сыноў сваіх. 31 І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг. 32 І ўстанаўліваем сабе законы, каб штогод даваць трэцюю частку сікля на патрэбу дома Бога нашага, 33 на пакладныя хлябы і на заўсёдную ахвяру з ежы, на заўсёднае цэласпаленне на суботы, на дні маладзіка, на святы і на асвячонае, і на ахвяру за грэх, каб атрымаць ачышчэнне для Ізраэля, ды на ўсякую патрэбу дома Бога нашага. 34 Такім чынам, кінулі мы жэрабя пра ахвяру з дроў сярод святароў, і левітаў, і народа, каб па пакаленнях бацькоў нашых у вызначаны час, з года ў год дастаўляць дровы ў дом Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада, Бога нашага, як напісана было ў законе, 35 і каб з года ў год мы прыносілі першароднае зямлі нашай і першыя плады з кожнага дрэва ў дом Госпада, 36 і, як напісана было ў законе, каб першароднае з сыноў нашых, і з жывёлы нашай, і з валоў нашых, і з авечак нашых прыносіць у дом Бога нашага для святароў, якія служаць у доме Бога нашага; 37 і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай. 38 А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага. 39 Бо ў камору павінны прыносіць сыны Ізраэля і сыны Леві пяршыні збожжа, віна і аліўкавага алею; і там хай будуць пасвечаныя пасудзіны, і святары, якія служаць, і прыдзверныя, і спевакі. І мы не пакінем дом Бога нашага. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)