1 Вось запіс радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў чалавека, зрабіў яго на падабенства Божае. 2 Мужчынам і жанчынай стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя «чалавек» тады, калі былі створаны. 3 Пражыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіўся ў яго сын, на вобраз і падабенства яго, і ён даў яму імя Сэт. 4 І было дзён Адама па нараджэнні Сэта восемсот гадоў, меў яшчэ сыноў і дачок. 5 І быў увесь прамежак часу, што пражыў Адам, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр. 6 Таксама Сэт пражыў сто пяць гадоў і меў сына Эноса. 7 Па нараджэнні Эноса пражыў Сэт восемсот сем гадоў і меў яшчэ сыноў і дачок. 8 І было ўсіх дзён Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр. 9 А Энос пражыў дзевяноста гадоў і меў сына Кенана. 10 І пражыў Энос па нараджэнні Кенана восемсот пятнаццаць гадоў, і меў сыноў і дачок. 11 І было ўсіх дзён Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр. 12 Таксама Кенан пражыў семдзесят гадоў і меў сына Малаліэля. 13 І пражыў Кенан па нараджэнні Малаліэля восемсот сорак гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок. 14 І было ўсіх дзён Кенана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр. 15 Пражыў вось Малаліэль шэсцьдзесят пяць гадоў і меў сына Ярэда. 16 І пражыў Малаліэль па нараджэнні Ярэда восемсот трыццаць гадоў, і меў сыноў і дачок. 17 І было ўсіх дзён Малаліэля восемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр. 18 Пражыў Ярэд сто шэсцьдзесят два гады і меў сына Гэноха. 19 І жыў Ярэд па нараджэнні Гэноха восемсот гадоў, і меў сыноў і дачок. 20 І было ўсіх дзён Ярэда дзевяцьсот шэсцьдзесят два гады, і ён памёр. 21 Гэнох жыў шэсцьдзесят пяць гадоў і меў сына Матусала. 22 І хадзіў Гэнох з Богам па нараджэнні Матусала трыста гадоў, і меў сыноў і дачок. 23 І было ўсіх дзён Гэноха трыста шэсцьдзесят пяць гадоў. 24 І хадзіў ён з Богам, і знік, бо забраў яго Бог. 25 Таксама Матусал пражыў сто восемдзесят сем гадоў і меў сына Ламэха. 26 І жыў Матусал па нараджэнні Ламэха семсот восемдзесят два гады і меў сыноў і дачок. 27 І было ўсіх дзён Матусала дзевяцьсот шэсцьдзесят дзевяць гадоў, і ён памёр. 28 Пражыў жа Ламэх сто восемдзесят два гады і меў сына, 29 і даў яму імя Ной, кажучы: «Ён суцешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую Госпад пракляў». 30 І жыў Ламэх па нараджэнні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і меў яшчэ сыноў і дачок. 31 І было ўсіх дзён Ламэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр. 32 А калі Ной меў пяцьсот гадоў, нарадзіліся ў яго Сэм, Хам і Яфэт. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)