Пс 621 Псальма Давідава, калі ён быў у пустыні Юдэйскай. 2 Божа! Ты Бог мой, Цябе я шукаю ад золку; Цябе прагне душа мая, па Табе маё цела тужыць у зямлі пустой, высахлай і бязводнай, 3 каб бачыць сілу Тваю і славу Тваю, як бачыў Цябе ў сьвятыні: 4 бо ласка Твая лепшая за жыцьцё. Уславяць вусны мае Цябе. 5 Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму. 6 Як лоем і алеем душа мая насычаецца, і радасным голасам вусны мае Цябе славяць, 7 калі ўспамінаю Цябе я на ложку маім, думаю пра Цябе ў часіну начную, 8 бо Ты дапамога мая, і ў цяні крылаў Тваіх я парадуюся; 9 Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне. 10 А тыя, што шукаюць пагібелі душы маёй, сыдуць у апраметную зямлі; 11 паб'юць іх сілаю меча; стануць здабычаю лісаў; 12 а цар усьцешыцца ў Богу, будзе ўслаўлены кожны, хто Яму прысягае, бо замкнуцца вусны ў тых, што гавораць няпраўду. |