Пс 21 Псальма Давідава. Навошта бунтуюць народы, і намышляюць плямёны марнае? 2 Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага: 3 «Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем зь сябе іхнія аковы». 4 Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх. 5 Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць; 6 «Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю. 7 Я абвяшчу пастанову: Гасподзь сказаў Мне: «Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў; 8 прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае - аж па край зямлі! 9 Ты паб'еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны». 10 Дык вось - урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя, 11 служэце Госпаду богабаязна, і радуйцеся з трымценьнем. 12 Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца. |