Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 147 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 147

Пс 147

1 Алілуя. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,

2 бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;

3 сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,

4 пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,

5 дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;

6 кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?

7 Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.

8 Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.

9 Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.