Пс 1401 Госпадзе! да Цябе заклікаю; пасьпяшайся да мяне, уваж голасу маленьня майго, калі клічу Цябе. 2 Хай пойдзе малітва мая, як фіміям, да аблічча Твайго, уздыманьне рук маіх - як ахвяра вячэрняя. 3 Пакладзі, Госпадзе, ахову на вусны мае, і аслані дзьверы вуснаў маіх; 4 ня дай нахіліцца сэрцу майму да словаў падступных, і на перапросіны дзеяў грахоўных і людзей, што беззаконьне ўчыняюць, і хай не скаштую я іхніх прысмакаў. 5 Хай карае мяне праведнік: гэта - міласьць; хай выкрывае мяне: гэта - найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае - супраць зладзействаў іхніх. 6 Іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя. 7 Быццам зямлю расьсякаюць і трушчаць нас; сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай. 8 Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй! 9 Ахавай мяне ад пастак, пастаўленых на мяне, ад цянётаў беззаконцаў. 10 Хай трапяць бязбожнікі ў сеткі свае, а я перайду. |