Пс 1231 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, - 2 калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, - 3 дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас; 4 воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю; 5 прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя. 6 Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам! 7 Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся. 8 Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю. |