Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 119 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 119

Пс 119

1 Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.

2 Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!

3 Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?

4 Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.

5 Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.

6 Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.

7 Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.