Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 112 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 112

Пс 112

1 Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.

2 Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,

3 ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;

4 Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.

5 Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,

6 прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;

7 з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,

8 каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;

9 няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!