Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ЁВА 35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ЁВА 35

Ёў 35

1 І гаварыў далей Эліуй і сказаў:

2 ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: «я праўдзівейшы за Бога»?

3 Ты сказаў: «якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?»

4 Я адкажу табе і тваім сябрам з табою:

5 зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе.

6 Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?

7 Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй?

8 Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым.

9 Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць;

10 але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы,

11 Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных?

12 Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей.

13 Але няпраўда, што Бог ня чуе і Ўсеўладны не глядзіць на гэта.

14 Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, - чакай яго.

15 А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,

16 Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы.