Пс 651 Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў. 2 Табе, Божа, прыналежыць хвала на Сыёне; і Табе будуць споўненыя абяцаньні. 3 Ты чуеш малітву, да Цябе ўсякае цела імкнецца. 4 Справы беззаконныя перамаглі мяне, але Ты дараваў нам правіны нашыя. 5 Шчасьлівы той, каго Ты выбраў і наблізіў, каб жыў ён на панадворках Тваіх; мы будзем насычацца даброцьцем Дому Твайго, сьвятой сьвятыні Тваёй. 6 Страшнымі [ўчынкамі] ў праведнасьці Ты адказваеш нам, Божа збаўленьня нашага, пэўнасьць усіх канцоў зямлі і далёкага мора, 7 Які ўгрунтаваў горы сілаю Сваёй, Які падперазаны магутнасьцю, 8 Які суцішае шум мора, шум хваляў ягоных і мноства народу. 9 І будуць баяцца знакаў Тваіх жыхары канцоў сьвету, землі на ўсходзе і на захадзе Ты разьвесяляеш. 10 Ты наведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе. 11 Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш. 12 Ты ўкаранаваў год дабром Тваім, і сьцежкі Твае разьліваюць тлустасьць, 13 разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю, 14 апранаюцца ў чароды авечак, і даліны атуляюцца збожжам, радасна гукаюць і сьпяваюць. |