Пс 21 Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае? 2 Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага: 3 «Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!» 4 Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх. 5 І скажа да іх у гневе Сваім, і ў ярасьці Сваёй напужае іх: 6 «Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!» 7 Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе! 8 Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе. 9 Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”». 10 Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі! 11 Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем. 12 Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею. |