ПСАЛТЫР 134 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна) ПСАЛТЫР 134Пс 1341 Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДА, якія начамі стаіцё ў Доме ГОСПАДА! 2 Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА! 3 З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю! |