Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 126 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
ПСАЛТЫР 126

Пс 126

1 Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.

2 Былі тады вусны нашыя поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: «Вялікае ГОСПАД зімі ўчыніў!»

3 Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя.

4 Вярні, ГОСПАДЗЕ, нашых палонных, як ручаі на [зямлю] паўднёвую.

5 Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем.

6 Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.