Пс 1211 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. 2 Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю. 3 Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе. 4 Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля. 5 ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе. 6 Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы. 7 ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць. 8 ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі. |