Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 120 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
ПСАЛТЫР 120

Пс 120

1 Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.

2 ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.

3 Што дасьць табе і якую карысьць прынясе язык здрадлівы?

4 Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.

5 Гора мне, што я жыву ў Мэшэха, што я пасяліўся каля намётаў Кедару!

6 Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.

7 Я — [сам] супакой; але, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.