ЯНА 6:61 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што наракалі на гэта вучні Яго, сказаў ім: «Гэта вас горшыць? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць адносна гэтага, сказаў ім: «Ці гэта вас згаршае? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць на тое, сказаў ім: ці гэта спакушае вас? |
Але, каб мы іх не згоршылі, ідзі да мора і закінь вуду, і тую рыбу, якая першая трапіцца, вазьмі і, адкрыўшы ёй рот, знойдзеш статыр. Узяўшы яго, дай ім за Мяне і за сябе».
Зразумеў Ісус, што хочуць пытацца Яго, дык сказаў ім: «Пытаецеся адзін аднаго пра тое, што Я сказаў: “Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне”?
І кажа яму ў трэці раз: «Сімон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што ўжо ў трэці раз сказаў яму: «Ці любіш ты Мяне?», дык кажа Яму: «Госпадзе, Ты ўсё ведаеш. Ты разумееш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі авечак Маіх.
Аднак ёсць між вамі такія, што не вераць». Бо ведаў Ісус ад пачатку, хто тыя, што не вераць, і хто той, што Яго выдасць.
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.