Таксама любоў іх, і нянавісць, і зайздрасць адначасова згінулі, і не маюць ужо яны ўдзелу ў гэтым свеце і ў дзеях, што адбываюцца пад сонцам.
ЯНА 2:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа ім: «Чэрпайце цяпер і занясіце маршалку». І занеслі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кажа ім: «Чэрпайце цяпер і нясіце да маршалка». І занесьлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кажа ім: цяпер чэрпайце і нясеце да распарадчыка вясельля. І панесьлі. |
Таксама любоў іх, і нянавісць, і зайздрасць адначасова згінулі, і не маюць ужо яны ўдзелу ў гэтым свеце і ў дзеях, што адбываюцца пад сонцам.
А калі маршалак пакаштаваў ваду, якая замянілася ў віно, – а не ведаў, адкуль узялося віно, паслугачы ж, што чэрпалі ваду, ведалі, – пазваў маршалак маладога
Дык аддавайце ўсім належнае: каму падатак – падатак, каму мыта – мыта, каму страх – страх, каму пашану – пашану.