У гэтых лістах цар дазволіў юдэям у паасобных гарадах збірацца ў адно, і стаяць, абараняючы сваё жыццё, забіваць і знішчаць усіх сваіх ворагаў разам з іх жонкамі і дзецьмі, а таксама забіраць іх маёмасць.
ЭСТЭР 9:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А тыя, хто сабраўся ў горадзе Сузах ў трынаццаты і чатырнаццаты дзень таго ж месяца Адар, удзельнічалі ў разні, а ў пятнаццаты дзень адпачывалі; і таму гэты дзень зрабілі яны святочным днём застолляў і радасці. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Юдэі, якія [былі] ў Шушане, сабраліся ў трынаццаты дзень яго і ў чатырнаццаты дзень яго; а ў пятнаццаты дзень яго супакоіліся і зрабілі яго днём частаваньня і радасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Юдэі, якія ў Сузах, зьбіраліся ў трынаццаты дзень яго і ў чатырнаццаты дзень яго, а ў пятнаццаты дзень яго супакоіліся і зрабілі яго днём гасьціны і весялосьці. |
У гэтых лістах цар дазволіў юдэям у паасобных гарадах збірацца ў адно, і стаяць, абараняючы сваё жыццё, забіваць і знішчаць усіх сваіх ворагаў разам з іх жонкамі і дзецьмі, а таксама забіраць іх маёмасць.
Дык у дванаццатым месяцы, гэта значыць у Адары, у трынаццаты дзень, калі распаўсюдзілася слова цара і эдыкт яго і калі ворагі юдэяў спадзяваліся, што яны будуць валадарыць над імі, усё роўна юдэі перамаглі ворагаў сваіх.
Царыца адказала яму: «Калі цару падабаецца, хай дадзена будзе такая магчымасць юдэям, што знаходзяцца ў Сузане, як сёння зрабілі, хай так і заўтра зробяць і хай дзесяць сыноў Амана на шыбеніцы павесяць».
Такім чынам, калі юдэі, якія былі ў Сузах, сабраліся ў дзень чатырнаццаты месяца Адар, яны забілі ў Сузах трыста мужчын, але на іх маёмасць рукі не працягнулі.
І сабраліся юдэі ў паасобных гарадах, каб падняць руку на ворагаў і пераследавальнікаў сваіх; ніхто з іх не асмеліўся працівіцца, таму што напаў страх перад імі на ўсе народы.
каб яны адзначылі як свята чатырнаццаты і пятнаццаты дзень месяца Адар, і з году ў год святкавалі ўрачыста, як свята,