Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 9:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Дык у дванаццатым месяцы, гэта значыць у Адары, у трынаццаты дзень, калі распаўсюдзілася слова цара і эдыкт яго і калі ворагі юдэяў спадзяваліся, што яны будуць валадарыць над імі, усё роўна юдэі перамаглі ворагаў сваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І ў дванаццаты месяц, значыцца месяц Адар, у трынаццаты дзень яго, калі прыйшоў час споўніцца слову валадара і загаду ягонаму, у той дзень, калі ворагі Юдэяў спадзяваліся запанаваць над імі, і зьмянілася ўсё, так што Юдэі запанавалі над ворагамі сваімі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 У дванаццаты месяц, гэта значыцца, у месяцы Адар, на трынаццаты дзень яго, калі настаў час спраўдзіцца загаду цара і ўказу ягонаму, у той дзень, калі спадзяваліся няпрыяцелі Юдэяў ўзяць уладу над імі, а выйшла наадварот, што самі Юдэі ўзялі ўладу над ворагамі сваімі,

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 9:1
13 Крыжаваныя спасылкі  

Ты прымушаў уцякаць ворагаў маіх, і я знішчаю ненавіснікаў маіх.


Разасланы былі лісты праз вестуноў усім царскім правінцыям, каб выгубіць, і выбіць, і знішчыць усіх юдэяў: ад дзіцяці аж да старца, малых і жанчын у адзін дзень, гэта значыць у дзень трынаццаты дванаццатага месяца, які называецца Адар, і маёмасць іх адабраць.


У першы месяц, які завецца Нісан, у дваццаты год валадарання цара Асуэра, кінута было ў урну жэрабя, якое называецца пур, у прысутнасці Амана — у гэты дзень і ў гэты месяц народ юдэяў павінен быць знішчаны; і выпаў трынаццаты дзень дванаццатага месяца, што завецца Адар.


І быў вызначаны адзін дзень помсты ва ўсіх правінцыях, гэта значыць трынаццаты дзень дванаццатага месяца, які завецца Адар.


Бо як я змагу перанесці гора, якое будзе цярпець народ мой, і загубу роду майго?»


А трынаццаты дзень месяца Адар быў ва ўсіх днём забойства, і ў чатырнаццаты дзень адпачывалі. І ўстанавілі яго днём застолляў і радасці.


І аперазаў Ты мяне мужнасцю для вайны, і тых, што паўсталі супраць мяне, кінуў пад мяне.


Пачуў Госпад і злітаваўся нада мною, Госпад стаўся памочнікам маім.


Тады Пётра, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў анёла Свайго ды вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ юдэйскі».


Будзе судзіць Госпад народ Свой, пашкадуе Ён паслугачоў Сваіх; убачыць, што рука іх аслабла і што не стала ні нявольнікаў, ні вольных,


І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і гадзіна судзіць памерлых, і даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і час загубы для тых, што губяць зямлю».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы