І сказалі яму паслугачы яго: «Вось, мы чулі, што цары дому ізраэльскага міласцівыя, дык надзеньма рыззё на клубы свае і вяроўкі на шыі свае і выйдзем да цара Ізраэля: можа, ён збавіць душу тваю».
ЭСТЭР 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна адказала яму: «Калі знайшла я ласку ў вачах тваіх, о цар, і калі табе гэта падабаецца, то хай будзе даравана жыццё маё мне, аб якім прашу, і народу майму — за яго малю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказала валадарка Эстэр, і сказала: «Калі я знайшла ласку ў вачах тваіх, валадару, і калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай будзе падаравана мне жыцьцё маё паводле жаданьня майго і народ мой на просьбу маю! Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказвала царыца Эстэр і сказала: калі я знайшла добрую прыхільнасьць у вачах тваіх, цар, і калі цару заўгодна, дык хай будуць дараваны мне жыцьцё маё, паводле жаданьня майго, і народ мой, па просьбе маёй! |
І сказалі яму паслугачы яго: «Вось, мы чулі, што цары дому ізраэльскага міласцівыя, дык надзеньма рыззё на клубы свае і вяроўкі на шыі свае і выйдзем да цара Ізраэля: можа, ён збавіць душу тваю».
Зноў паслаў цар трэцяга кіраўніка пяцідзесяці і пяцьдзесят чалавек з ім. Калі ён прыйшоў, упаў на калені перад Іллёй і прасіў яго і сказаў: «Чалавеча Божы, хай жыццё маё і жыццё гэтых паслугачоў тваіх, якія разам са мною, будзе каштоўным у вачах тваіх!
Таксама копію эдыкта, які быў вывешаны ў Сузах на знішчэнне іх, даў яму, каб паказаў царыцы і пераканаў яе, каб схадзіла да цара і маліла яго, і заступілася за народ свой.
Калі маю ласку перад абліччам цара і калі цару падабаецца, каб даць мне, што прашу, і каб споўніць маю просьбу, то хай цар і Аман прыйдуць на застолле, якое я спраўлю ім, і заўтра я зраблю паводле слова цара».
А цар устаў у злосці і з месца застолля ўвайшоў у сад палацавы. Аман жа стаў, каб прасіць царыцу Эстэр аб дараванні жыцця яму; ён бо зразумеў, што цар рашыў зрабіць яму ліхое.
і сказала: «Калі падабаецца цару, ды калі знайшла я ласку перад ім, і калі мая просьба не здаецца яму супраціўнай, і калі прынята была я ў вачах яго, дык малю, каб новымі лістамі былі скасаваны ранейшыя лісты Амана, сына Амадата, Агагіта, інтрыгана і ворага юдэяў, у якіх загадаў ён загубіць юдэяў ва ўсіх царскіх правінцыях.
Шатан у адказ сказаў Яму: «Скуру за скуру, а за душу сваю аддасць чалавек усё, што мае.
Тады ты скажаш ім: “Я ўзносіў свае маленні да цара, каб ён не загадаў зноў вярнуцца мне ў дом Ёнатана, бо там я памру”».