Мардахэй хадзіў штодзень каля панадворку дома, у якім пражывалі выбраныя дзяўчаты, рупячыся пра здароўе Эстэр ды жадаючы ведаць, што з ёй адбываецца.
ЭСТЭР 2:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна не выявіла ані яму, ані народу паходжання свайго; бо Мардахэй загадаў ёй, каб аб гэтым яна нікому не казала зусім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня выявіла Эстэр народу свайго і паходжаньня свайго, бо Мардэхай загадаў ёй, каб яна не выяўляла [гэтага]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не гаварыла Эстэр ні пра народ свой, ні пра радство сваё, бо Мардахэй даў ёй загад, каб яна не казала. |
Мардахэй хадзіў штодзень каля панадворку дома, у якім пражывалі выбраныя дзяўчаты, рупячыся пра здароўе Эстэр ды жадаючы ведаць, што з ёй адбываецца.
і Эстэр яшчэ не прызнавалася ў сваім паходжанні і пра народ, так як ёй гэта загадаў Мардахэй, бо Эстэр выконвала, што толькі загадваў ён, як звычайна рабіла ў той час, калі ён гадаваў яе, маленькую.
Ён быў апекуном Эдэсы, якая называлася і іншым імем Эстэр, дачкі дзядзькі свайго, і не мела ні бацькі, ні маці. Была яна прыгожага складу і мілага аблічча. І па смерці бацькі і маці Мардахэй узяў яе сабе за дачку.
І сказаў Аман цару Асуэру: «Ёсць народ, раскінуты і адасоблены ад народаў ва ўсіх правінцыях твайго царства; і карыстаецца ён чужымі законамі, якіх іншыя не ведаюць; звыш таго, царскіх пастаноў ён таксама не спаўняе; іх нельга пакідаць у супакоі і цару не належыць [так рабіць].
Бо прададзены мы: я і народ мой, каб нас знішчыць, вымардаваць і загубіць. І калі б нас прадалі толькі як нявольнікаў і нявольніц, маўчала б, бо гэта бяда не вартая, каб трывожыць цара».
Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.