ЭСТЭР 1:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гэта хай распаўсюдзяць ва ўсіх правінцыях царства твайго, якое вельмі вялікае, і ўсе жанчыны, ад найбольшай да найменшай, хай аддадуць пашану сваім мужам». Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуюць загад валадара, які ён зробіць у-ва ўсім валадарстве сваім, хоць яно вялікае, і ўсе жанчыны будуць шанаваць мужоў сваіх ад вялікага аж да малога». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачуюць пра такую пастанову цара, якая разыдзецца па ўсім царстве ягоным, як яно ні вялікае, тады ўсе жонкі будуць шанаваць мужоў сваіх, ад вялікага да малога. |
Так, па гэтых падзеях, калі спыніўся гнеў цара Асуэра, прыгадаў ён Васці і тое, што яна зрабіла і што ёй было прысуджана.
Вось жа і вы, усякі па сабе, кожны хай любіць жонку сваю, як самога сябе, а жонка хай баіцца мужа.
Тады мужчыны горада няхай укамянуюць яго да смерці, каб вынішчыць зло з асяроддзя вашага. І ўвесь Ізраэль, чуючы гэта, будзе баяцца.